“Зецельскі фэст”. Хто лаўрэаты фестывалю?

“Зецельскі фэст”. Хто лаўрэаты фестывалю?

23.05.2025 Выкл. Автор admin
“Зецельскі фэст”. Хто лаўрэаты фестывалю?

Яркай, прыемнай, крыху хвалюючай была цырымонія ўзнагароджання сем’яў-удзельніц інтэрактыўных пляцовак дзявятага адкрытага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”.

Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі лепшым уручылі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і яго намеснік Вадзім Бялятка.

У спартыўных іспытах “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” лаўры пераможцы дасталіся сям’і Карнэлік з Дзятлаўскага раёна, на другой пазіцыі мастаўчане Чарніцкія, прызам за трэцяе месца адзначана сям’я Іванчыкаў з Навагрудчыны.

Дыплом першай ступені на пляцоўцы “Рэтра-сям’я” заваявала сям’я Куліковых з Гродна, другое месца ў сям’і Мігуцкіх з Навагрудчыны, трэцяе – у сям’і Каханскіх з Ваўкавыска, спецыяльны прыз ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” дастаўся дзятлаўчанам – сям’і Максімавых.

Самымі творчымі і артыстычнымі на пляцоўцы “Арт-актыў” прызнаны зэльвенцы – сям’я Парфенчыкаў, сярэбраная перамога ў дзятлаўчан – сям’і Белавусаў, бронзавая – у ашмянцаў Аўсюкевічаў, заахвочвальны прыз ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” атрымалі дзятлаўчане Русаўскія.

На гасціннай і смачнай “Гастранамічнай пляцоўцы” не аказалася роўных сям’і Мухаў з аграгарадка Хвінявічы, на другой пазіцыі сям’я Карамышавых з Вензаўца, на трэцяй – сям’я Усцімавых з Дзятлава, спецыяльныя прызы атрымалі сем’і Лішыкаў з аграгарадка Дварэц і Русінаў з Дзятлава.

На “Турыстычнай” пляцоўцы ў пераможцы выйшла сям’я Лагуцікаў з Дзятлаўскага раёна, прызы за другое і трэцяе месца адпаведна дасталіся сем’ям Саўчукоў з Гродна і Санюкоў з Дзятлаўскага раёна, спецыяльнымі прызамі адзначаны – сем’і Волчэкаў з Дзятлава і Несцераў з Казлоўшчыны.

Прыемным сюрпрызам дзя сем’яў-удзельніц “Зецельскага фэсту” сталі спецыяльныя прызы ад спонсараў фестывалю – санаторыя “Альфа Радон”, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. Сям’я Асапрылкаў з аграгарадка Вензавец атрымала прадуктовую карзіну, сям’я Санюкоў з Гезгалаў – святочны торт, сям’я Мігуцкіх з Навагрудка – тур выхаднога дня, сям’я Лішыкаў з Дзятлава – вячэру на дваіх у рэстаране-кафэ санаторыя “Альфа Радон”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.