“Зецельскі фэст”. Майстар-клас па бальных танцах

“Зецельскі фэст”. Майстар-клас па бальных танцах

23.05.2025 Выкл. Автор admin
“Зецельскі фэст”. Майстар-клас па бальных танцах

Паказальныя выступленні і майстар-клас па бальных танцах падрыхтавалі для гасцей “Зецельскага фэсту” ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Эліт Данс” пад кіраўніцтвам Анатоля Кардаша. Вальсы, французская полька, хрустальная рапсодыя, сіртакі выклікалі бурныя апладысменты гледачоў.

Дарэчы, гэтае аб’яднанне вядомае не толькі ў нашым раёне, але і ва ўсёй Беларусі. Ужо традыцыйным стаў і вясновы баль у Тызенгаўза, які з ініцыятывы “Эліт Данса” праводзіцца на Дзятлаўшчыне. І ён лічыцца адным з лепшых у нашай краіне.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.