
«Жывуць традыцыi, квiтнее зямля»
2 ліпеня, у рамках тыдня традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён», на пляцоўцы філіяла “Казлоўшчынскі дом культуры” прайшоў дзень беларускай культуры “Жывуць традыцыі, квітнее зямля”.
Госці мерапрыемства падарожнічалі па старонках беларускага фальклору. Усе разам спявалі беларускія песні. Не абышлося і без традыцыйных беларускіх гульняў і танцаў. Цікавая забава «Сляпая курыца» і вясёлая беларуская полька дапамаглі адчуць сябе часцінкамі беларускага народа, прасякнуцца пачуццём гонару за сваю культуру.
Асаблівую, “смачную” нотку прыўнесла прэзентацыя другога аб’екта нематэрыяльнай культурнай спадчыны “дранікі”, акрамя гэтага для гасцей мерапрыемства была прадстаўлена выстаўка-дэгустацыя страў беларускай кухні.