Добры настрой і конкурсы для дзяцей і дарослых

Добры настрой і конкурсы для дзяцей і дарослых

06.09.2025 Выкл. Автор admin
Добры настрой і конкурсы для дзяцей і дарослых

Урачыстую праграму раённага свята “Дажынкі-2025” у Дзятлаве прадоўжыла работа інтэрактыўных пляцовак.

На адну з іх па вуліцы Савецкай райцэнтра дзятву і дарослых запрасілі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, добраахвотнага пажарнага таварыства.

Весела і займальна спецыялісты нагадалі прысутным розныя віды аказання першай дапамогі пацярпелым, правілы бяспекі, спосабы тушэння бытавых узгаранняў, павучылі карыстацца вогнетушыцелем, прапанавалі сыграць у шашкі-АПА. Пажарная тэхніка і цікавыя конкурсы нікога не пакінулі раўнадушнымі.

Не паспелі ўдзельнікі пляцоўкі “бяспекі” стаміцца, як на плошчы 17 Верасня добра вядомая юным жыхарам нашага раёна ўзорная студыя роставых лялек “Яркае свята для ўсіх” пад кіраўніцтвам Івана Каско пачала запрашаць хлопчыкаў і дзяўчынак павесяліцца і атрымаць зарад бадзёрасці. Дынамічныя танцы з лялькамі адразу сабралі шмат малечы. Дзеці з задавальненнем весяліліся з артыстамі, нездарма выступленне мела сімвалічную назву “З намі свята ў поўны рост”.