“Дзесяць правілаў бяспекі”

“Дзесяць правілаў бяспекі”

04.02.2023 Выкл. Автор admin

Узгадалі правілы бяспекі Вёскі Гірычы, Міроўшчына, Белякі, Явар разам з аўталаўкай Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства наведалі спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Разам са спецыялістамі службаў прафілактыкі правялі інфармацыйна-пазнавальную праграму у рамках праекта “Праз актыўнасць да даўгалецця”. Пажылыя людзі – гэта група насельніцтва, бяспека якой найбольш падвержана рызыцы. З-за пагаршэння фізічных і кагнітыўных здольнасцяў, эмацыянальнага стану, яны губляюць пільнасць і могуць стаць ахвярай пажару, махляроў, не задумвацца аб правільным харчаванні, таму парады спецыялістаў былі дарэчы. Вяскоўцы атрымалі карысную інфармацыю, узгадалі, як неабходна клапаціцца пра ўласную бяспеку, задалі хвалюючыя пытанні, атрымалі буклеты і памяткі. Напрыканцы артысты сектара парадавалі іх вясёлымі песнямі.