
Дзень усенароднай памяці ў Круцілавічах
У Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня супрацоўнікі Данілавіцкага сельвыканкама, прадстаўнікі ААТ “Граніт-Агра”, выхаванцы аздараўленчага лагера “Весяльчак” і настаўнікі Круцілавіцкага д/с-СШ, работнікі Данілавіцкага Дома культуры сабраліся ля помніка загінулым у Вялікай Айчыннай вайне вёскі Данілавічы. Прысутныя ўсклалі кветкі да помніка савецкім салдатам, ушанавалі памяць ахвяраў вайны хвілінай маўчання.