
Дзень работнікаў лесу
17 верасня на базе Раклевiцкага Дома культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная надыходзячаму Дню работнікаў лесу.
Работнікі Дзятлаўскага лясгаса прымалі віншаванні, заслужаныя ўзнагароды і музычныя сюрпрызы ад запрошаных гасцей. Цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці работнікам Дзятлаўскага лясгаса адрасаваў дырэктар Сяргей Дурко.
– Зберагчы прыроднае багацце і разумна распарадзіцца ім – няпростая задача, якая ляжыць на плячах усіх, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай. Павіншаваць работнікаў лесу з прафесійным святам прыйшоў першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Віталь Шулейка. Ён уручыў прысутным узнагароды Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.На свяце былі адзначаны юбіляры. Музычныя падарункі гасцям свята сёння дарылі запрошаныя госці — группа ByCity и Дуэт»Не БоЯн style».