У Дзень Перамогі дзятлаўчан і гасцей горада запрасілі на гістарычны экскурс “Сцежкай партызан” з элементамі рэканструкцыі.

У гарадскім парку раскінуўся імправізаваны партызанскі лагер, дзе можна было адведаць салдацкай кашы і простых страваў, характэрных для ваеннага часу, пасядзець каля вогнішча, хорам паспяваць “Кацюшу” і “Дзень Перамогі”. Пабываць у партызанскай лазні і пральні, даведацца, чым лячылі параненых тагачасныя дактары, зазірнуць у лясную школу, паслухаць зводкі ад Савецкага інфармбюро, зыграць у гульні і незвычайныя шашкі, нават пабачыць партызанскае вяселле.








На кожным з прыпынкаў навдвальнікаў чакалі гасцінныя гаспадары і цікавая гістарычная інфармацыя. Атрымалася сапраўднае падарожжа ў ваеннае мінулае і пераможны май 1945 года.










































