
Віншавальная паштоўка
💐🎶🏡Віншавальныя падарожжы сектора нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК «Дзятлаўскі РЦКіНТ» працягваюцца . На гэты раз, у рамках сацыяльна-культурнага праекту «Глыбінкай жыве Беларусь” творчы калектыў сектара накіраваўся ў вёску Хрольчыцы, дзе іх чакала чарговая юбілярша-90-гадовая Валянціна Васільеўна Ганчар. Да віншавальнай паштоўкі далучыліся і старшыня Данілавічскага сельскага выканаўчага камітэта Ігар Станіслававіч Кухарэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце “ААТ Граніт-агра” Кацярына Дубешка і творчы калектыў Данілавічскага дома культуры. Валянціне Васільяўне госці пажадалі моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, і парадавалі паважаную юбіляршу музычнымі падарункамі. На прыканцы сустрэчы маладому пакаленню Валянціна Васільеўна пажадала моцнага здароўя, шчасця,павагі адзін да аднаго, мірнага неба, дабрабыту і ўсяго толькі добрага.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.