Вам, мілыя матулі, прысвячаецца

Вам, мілыя матулі, прысвячаецца

14.10.2025 Выкл. Автор admin
Вам, мілыя матулі, прысвячаецца

Пранікнёныя песні, шчырыя пажаданні, цеплыя ўсмешкі, дружныя апладысменты – так 14 кастрычніка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў урачысты канцэрт да Дня маці “Аб той, што дорыць нам жыццё”.

Ён сабраў у святочнай зале прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў, навучэнцаў гарадскіх школ, дзятлаўчан і стаў сапраўдным падарункам для жанчын, якія носяць ганаровае званне “мама”.

Са сцэны гучалі песні і вершы, цёплыя віншаванні ад вядучых Анастасіі Голуб і яе дачкі Караліны, прафесійных артыстаў і калектываў, юных талентаў нашага раёна. Нумар-сюрпрыз для прысутных матуляў падрыхтавалі мужчыны і іх маленькія памочнікі.

З праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Днём маці жыхароў раёна павіншаваў благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель, а ўдзельніцы царкоўнага хору падарылі яркі букет душэўных песень.

Ва ўрачыстай абстаноўцы падзяку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за выхаванне сына Мікіты, які паспяхова служыць ратаўніком, для Таццяны і Алега Дудкіных уручыў намеснік начальніка аддзела Аляксандр Беленка.

Усіх выступаючых гледачы падтрымлівалі дружнымі апладысментамі, бо на сцэну выходзілі і мамы з дзецьмі, і сыны, дочкі, унукі тых, хто прымаў віншаванні ў зале. Не абышлося і без фатаграфавання на памяць у фае, дзе была арганізавана прыгожая тэматычная фотазона.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.