“Бывай, вясёлая зіма”

“Бывай, вясёлая зіма”

26.02.2022 Выкл. Автор admin

Зіме пажадалі шчаслівай дарогі жыхары аграгарадка Дварэц.
Пагода выдалася пахмурнай, але на пляцоўцы Дома культуры сонца было дастаткова: гарачыя і смачныя бліны запрашалі на свята сваім водарам, а ўсмешкі дзетвары, якая бегала вакол дарослых, весялілі народ.
Праважалі зіму амаль усім Дварцом. З вершамі, прыпеўкамі, песнямі фальклорнае свята  закруціла прысутных у карагодзе конкурсаў. Найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымалі падарункі . А таксама дзетвара частавалася духмянымі бліночкамі — сімваламі сонейка. Забаўлялі народ тэатр-студыя гульні “Суседзі” і удзельнікі дзіцячага клуба народных традыцый “Крыніца” Дварэцкага Дома культуры.
Напрыканцы мерапрыемства вяскоўцы песнямі і карагодам развіталіся з зімою. Традыцыйнае спаленне пудзіла сімвалічна адчыніла дзверы для новага цыкла жыцця.

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart