
“Ад даўніны, да нашых дзён!”
На Дзятлаўшчыне стартаваў Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны, да нашых дзён!”, прымеркаваны да Года міру і стварэння.
У аграгарадку Гезгалы на адкрытай пляцоўцы дома культуры адбылася фальклорная этнагасцёўня “Па сцяжынках спадчыны”. Гасцей свята “Матулінай песняй” павітаў аўтэнтычны фальклорны калектыў в. Погіры. На працягу мерапрыемста жыхары аграгарадка змаглі прыняць улзел у майстар-класе па пляценню “юраўскага пояса”, паспрабаць сябе ў прадзенні льну на сапраўдным калаўроце, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны абрадам “Юр’я”, а таксама затанчыць побытавыя танцы.