Адзіны дзень інфармавання. Не спыняемся на дасягнутым.

Адзіны дзень інфармавання. Не спыняемся на дасягнутым.

16.02.2023 Выкл. Автор admin

На Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва з удзелам некалькіх інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.

Групы намеснікаў старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча і Вольгі Жэлезоўскай – наведалі калектывы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў і раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.– 2022 год склаўся добра для Дзятлаўшчыны, нягледзячы на выклікі часу, мы плённа спрацавалі ва ўсіх сферах, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Па фінансавых паказчыках за мінулы год наш раён увайшоў у чацвёрку лепшых у вобласці. Вынік устойлівай работы эканомікі Дзятлаўшчыны – добрая напаўняльнасць раённага бюджэту, за сродкі якога, напрыклад, быў набыты транспарт для сацыяльнай сферы – школьны аўтобус і спецмашына хуткай дапамогі, таксама правялі рамонтныя работы, укамплектавалі мэбляй і абсталяваннем установы адукацыі раёна. На гэты год запланаваны ўнушальны комплекс мерапрыемстваў па развіцці інфраструктуры Дзятлаўшчыны, якія прафінансуюцца з раённага бюджэту. Сярод іх – рамонт у хірургічным аддзяленні бальніцы, мадэрнізацыя харчблока ў  дзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава.– За мінулы год мы значна выраслі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. – Цяпер важна не спыняцца на дасягнутым і працаваць па меры сіл.  Планаў шмат, застаецца іх рэалізаваць. У Год міру і стварэння, напярэдадні свята абаронцаў Айчыны, размова ішла аб забеспячэнні ваеннай бяспекі як найважнейшым фактары развіцця Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах. Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь носіць абарончы характар. Наша краіна зыходзіць з таго, што ні адна з дзяржаў не з’яўляецца для яе праціўнікам. У той жа час Беларусь будзе адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы з выкарыстаннем усіх наяўных сродкаў, у тым ліку з дапамогай прымянення ваеннай сілы, і пакідае за сабой права прыняцця комплексу прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання ў мэтах недапушчэння нападу або нейтралізацыі ўнутранага ўзброенага канфлікту.