Адзінствам моцныя (+відэа)

Адзінствам моцныя (+відэа)

17.09.2024 Выкл. Автор admin

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да маладога дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства.

Ва ўтульнай святочнай зале сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, вучнёўская моладзь Дзятлаўшчыны.

– Разам з усёй краінай мы адзначаем Дзень народнага адзінства. Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі. Гэты дзень сімвалізуе згуртаванасць і еднасць беларускага народа, на якіх трымаюцца дабрабыт і працвітанне роднай Беларусі. Мы, беларусы, жывём у нашай краіне як моцная, дружная і мірная сям’я, члены якой сябруюць паміж сабой, падтрымліваюць адзін аднаго. Са светлым і добрым святам, дарагія землякі! – звярнуліся да гасцей канцэрта вядучыя Анастасія Голуб і Валерый Макарчык.

Канцэртную праграму для дарагіх гледачоў падрыхтавалі песенныя калектывы і артысты раёна. Усе кампазіцыі прысвячаліся Беларусі, роднай Дзятлаўшчыне, любові, гасціннасці і добрасуседству. На раённай сцэне выступалі народны тэатр-студыя “Суседзі”, народны ансамбль песні “Заранка”, Нэлі Санюк, Аляксандра Міклаш, Уладзімір Данільчык і Алёна Гузавец, Ганна Харлінская і вакальная група гімназіі № 1 горада Дзятлава, Марына Варган, Алёна Касцюк, Валерый Макарчык, Сяргей Малышчык, Анастасія Голуб, Чэслаў Свіб.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.