Аграгарадок Дварэц сустракаў гасцей

Аграгарадок Дварэц сустракаў гасцей

31.05.2023 Выкл. Автор admin
       Філіял “Дварэцкі дом культуры” Дзятлаўскага РЦКіНТ наведалі ўдзельнікі абласнога выязнога семінару па тэме “Аб практыцы работы з кадрамі і іх рэзервам у раёне”.Аб рабоце дома культуры па захаванні і папулярызацыі народных традыцый расказала загадчык Людміла Баклушына. Пазнаёміла прысутных з этнаграфічнай экспазіцыяй “Побытавая культура беларускага селяніна”. Не абышлося без вясёлых беларускіх песень і найгрышаў, вялікую цікавасць у гасцей выклікаў і аповед мясцовага майстра па лозапляценні Сяргея Балыкова, які прадставіў багатую выставу сваіх работ з традыцыйнага на Беларусі прыроднага матэрыялу – лазы.