
Абрад «Алыкоднікі»
Творчым калектывам філіяла “Гезгалаўскі Дом культуры” праведзены абрад «Алыкоднікі» у вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна, у г. п. Гезгалы. Артысты віншавалі жыхароў са светлым святам Уваскрэшання Хрыста, спявалі абрадавыя песні, жадалі моцнага здароўя, шчасця, багатага ўраджаю.