Вiншаванні першым тысячнікам на жніве-2017

Вiншаванні першым тысячнікам на жніве-2017

09.08.2017 Выкл. Автор admin

Вiншаванні першым тысячнікам на жніве-2017

Лідарам у раённым жніве-2017 па намалоту збожжа з’яўляецца ААТ «Граніт-Агра». 8 жніўня экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў на камбайне «Lexion-580» размяняў першую жніўную тысячу.Сёння першыя тысячнікі раёна прымалі віншаванні з працоўнымі дасягненнямі.Другі раённы тысячнік — таксама гранітавец. Аляксандр Бакей аўтамабілем МАЗ з прычэпам перавёз на 9 жніўня 1480 тон зерня. Камбайнавы экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, Аляксандра Бакея павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня абласной арганізацыі прафсаюза аграрыяў Іван Алізаровіч, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Ігар Кухарэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і музычнае віншаванне ад фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры «Суседачкі».