Прыехала Каляда ў вазочку

Прыехала Каляда ў вазочку

07.01.2017 Выкл. Автор admin

Прыехала Каляда ў вазочку

    На Дзятлаўшчыне адбыўся традыцыйны аўтэнтычны абрад «Каляда». Нягледзячы на траскучы мароз, удзел у ім узялі як дарослыя, так і юныя артысты.

Святочнае шэсце ў традыцыйных народных строях разам з Мядзведзем, Буслом, Казой наведала гасцінных гаспадароў у населеных пунктах нашага раёна і  ў райцэнтры. Калядоўшчыкі праспявалі беларускія абрадавыя песні, пагулялі ў гульні, а галоўная гераіня абрада — гарэзлівая Каза — затанчыла на сёлетні багаты ўраджай.

Дзе каза ходзiць – там жыта родзiць!

Дзе каза рогам – там жыта стогам!

Дзе каза хвастом – там жыта кустом!

Дзе каза нагой – там жыта капой!

Дзе каза бывае – там шчасце вiтае!

Калядоўшчыкі пажадалі гаспадарам дабра, багацця, здароўя і дастатку.