«Творческий калейдоскоп»
В отделе традиционного искусства и ремёсел прошла интерактивная программа «Творческий калейдоскоп». Ребята с удовольствием отвечали на вопросы викторины, разгадывали загадки и ребусы, а также окунулись в мир оригами.
Важкі “не юбілей” Юліі Гульнік
Для нас больш звыкла, што нагодай для віншаванняў становяцца юбілейныя дні нараджэння дзятлаўчан, аднак у Юліі Фларыянаўны Гульнік з Казлоўшчынскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна не менш адметная дата – 106 гадоў жыцця! У такім узросце не грэх кожны дзень нараджэння сустракаць як юбілейны. І такую магчымасць для доўгажыхаркі арганізавалі дырэктар цэнтра Таццяна Нікіпорчык, яе работніцы, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Васкель, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава Ірына Бакшук, Святлана Венская, Іван Кашко. У гарпасёлку да іх далучылася старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка. З падарункамі ад установаў і грамадскіх аб’яднанняў, са шчырымі віншаваннямі яны наведалі Юлію Фларыянаўну, каб стварыць для яе па-дамашняму цёплую атмасферу свята, падарыць хвіліны душэўнасці. Госці і работнікі аддзялення пажадалі імянінніцы моцы духу, здаровага жыцця, сонечных дзён, павагі і пашаны ад людзей. Паважаць Юлію Гульнік ёсць за што: яна пражыла няпростае жыццё, поўнае выпрабаванняў і іспытаў, аднак да гэтага часу засталася аптымісткай, чалавекам чулым, уважлівым, з глыбокім жыццёвым вопытам. Нарадзілася наша зямлячка 31 студзеня 1918 года ў небагатай сялянскай сям’і з вёскі Вензавец, была восьмым дзіцем у бацькоў. Нягледзячы на беднасць, змагла скончыць 4 класы польскай школы, шмат працавала, дапамагала дарослым па гаспадарцы. Замуж выйшла ў 1940 годзе, з мужам жыла ў вёсцы Жадзейкі. Пасля смерці дачкі ёй давялося замяніць унуку Алегу маці. Хлопец вырас годным чалавекам, быў ваенным лётчыкам, цяпер пенсіянер, жыве ў Калінінградзе, акрамя яго, блізкіх сваякоў у бабулі не засталося. Сама Юлія Фларыянаўна да 93 гадоў вяла хатнюю гаспадарку, толькі ў шаноўным узросце “перасялілася” на пастаяннае жыхарства ў аддзяленне, аб чым не шкадуе. Тут яна агорнута клопатам і ўвагай, радуецца кожнаму новаму дню. У шаноўныя 106 гадоў ёй не змяняе памяць, не падводзяць ногі. Прычынай свайго даўгалецця бабуля лічыць веру ў Бога і мудрыя адносіны да жыцця.
Комплекс мероприятий по обеспечению правопорядка во время электоральной кампании
Дмитрий Резенков: комплекс мероприятий по обеспечению правопорядка во время электоральной кампании отработан Милиция Гродненского региона готова к обеспечению безопасности и общественного порядка в период политических кампаний, которыми являются избирательные. Об этом журналистам сегодня во время пресс-конференции сообщил начальник УВД Гродненского облисполкома Дмитрий Резенков. Он рассказал, что отработан комплекс мероприятий по обеспечению порядка во время электоральной кампании. Также прошли соответствующие учения на эту тематику. Отметим, что по итогам 2023 года в Гродненской области снизилось общее количество зарегистрированных преступлений на 8,8%, в том числе по направлению деятельности уголовного розыска на 10,6%. Эффективность работы по установлению лиц, подозреваемых в совершении преступлений по линии уголовного розыска является одной из лучших в республике.
Период предвыборной агитации стартовал в Беларуси
Период предвыборной агитации стартовал сегодня в Беларуси, сообщает БЕЛТА. Агитация будет проходить до 24 февраля включительно. В единый день голосования, который пройдет в Беларуси 25 февраля, агитация запрещена законодательством. Агитация может проводиться в форме собраний, пикетов, митингов в уведомительном порядке, встреч с избирателями в помещениях, определяемых исполкомами, изготовлении печатных агитационных материалов и других. Кроме того, кандидаты в депутаты вправе создавать собственные избирательные фонды и финансировать за счет этих средств любую, не запрещенную законом, агитационную деятельность. БелТА
І працавала, і прыгажосць стварала
Па маленькіх вёсачках і аграгарадках Дзятлаўшчыны прадаўжае сваё падарожжа праект сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “Глыбінкай жыве Беларусь”. Ён знаёміць дзятлаўчан з доўгажыхарамі, самабытнымі майстрамі, старастамі населеных пунктаў, раскрывае іх асабістыя сакрэты даўгалецця, творчыя дасягненні, гісторыю розных куточкаў нашай малой радзімы. На гэты раз работнікі культуры Ірына Бакшук, Святлана Венская, Іван Кашко разам з сакратаром раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча накіраваліся ў вёску Труханавічы. Для паездкі туды выдалася адметная нагода: свой 90-ы дзень нараджэння святкавала мясцовая жыхарка, мудрая, працавітая жанчына Зінаіда Крывеня. Родныя бабулі паклапаціліся аб тым, каб атмасфера важкага юбілею была асабліва ўрачыстай, арыгінальнай, запамінальнай, таму Зінаіда Данілаўна сустракала сваіх гасцей у прыгожай фотазоне, аздобленай паветранымі шарамі. Наведвальнікі таксама падрыхтавалі для юбіляркі самыя шчырыя і цёплыя словы віншаванняў, памятныя падарункі і жывую музычную паштоўку ў суправаджэнні баяна. Яны жадалі імянінніцы бадзёрасці духу, здаровага даўгалецця, клопату родных людзей, сямейнага дабрабыту, сонечных і радасных дзён. Вясёлыя мілагучныя песні нагадалі Зінаідзе Данілаўне пра гады яе маладосці і самыя шчаслівыя моманты жыцця, падзялілася яна з гасцямі і сакрэтамі асабістага даўгалецця. Біяграфія нашай шаноўнай зямлячкі пачалася ў далёкім студзені 1934 года. Нарадзілася яна ў вёсцы Хвінявічы ў сям’і простых сялян, дзе гадавалася чацвёра дзяцей. Гаспадарка ў бацькоў была вялікая, таму і працаваць усім членам сям’і даводзілася шмат. З юных гадоў Зіна навучылася ўсім сялянскім справам, а калі з’явіліся калгасы – пайшла ў паляводы. На той час работа на палетках яшчэ не была механізавана, а таму шчыраваць у полі даводзілася ад узыходу сонца да позняга вечара. Уручную калгаснікі касілі, сушылі і зграбалі сена, сеялі зерневыя культуры, палолі і ўбіралі іх. Зінаіда Крывеня была стараннай працаўніцай, а таму яе прызначалі і звеннявой. У вольны час, а прыпадаў ён пераважна на зіму, Зінаіда Данілаўна займалася рукадзеллем: вязала, вышывала, вельмі любіла ткаць. Яе “радзюжкі” і палавікі ўдаваліся яркімі, адметнымі, з самабытнымі ўзорамі. Найчасцей майстрыха аддавала перавагу кветкам яркіх жыццесцвярджальных колераў, “поле” паміж імі аздоблівала сакавітай зелянінай. Вясковая хата, упрыгожаная такімі тканымі шэдэўрамі, адразу ж напаўнялася святлом, утульнасцю, цёплай энергетыкай. Некаторыя з работ Зінаіды Данілаўны захаваліся і да нашага часу, хаця ў цяперашнім сельскім побыце “народная мода” мінулага стагоддзя, на жаль, значна менш запатрабавана. Прыгожую працавітую дзяўчыну запрыкмеціў юнак з вёскі Труханавічы Іван Крывеня. Так пасля замужжа наша зямлячка памяняла месца жыхарства. Муж Іван Ігнацьевіч таксама быў працавітым чалавекам, меў вельмі “прэстыжную” для таго часу прафесію – быў краўцом. Акрамя швейнага, асвоіў і яшчэ адно важнае ў вёсцы рамяство – займаўся вырабам “кольцаў” для калодзежаў. У маладой пары нарадзілася дачка Галіна. Гады праляцелі непрыкметна, хаця, як прызнаецца Зінаіда Данілаўна, душа і ў важкія 90 застаецца маладой. Жыве наша зямлячка сярод родных людзей, па-ранейшаму стараецца дапамагаць дачцэ Галіне ў няхітрых хатніх справах, радуецца любімым унукам Максіму і Паўлу. Сакрэтамі свайго даўгалецця Зінаіда Крывеня лічыць генетыку, здаровае харчаванне, бо заўсёды на стале былі традыцыйныя стравы беларускай кухні, прыгатаваныя з дамашніх прадуктаў, а таксама працу, без якой няма і дабрабыту. Юбілярка, нягледзячы на многія жыццёвыя выпрабаванні, вызначае сябе шчаслівым чалавекам і вельмі ўдзячна Прэзідэнту Беларусі за тое, што жыве ў мірнай краіне, дзе ёсць усё, што душы заўгодна. Па вечарах Зінаіда Данілаўна з задавальненнем глядзіць па тэлевізары забаўляльныя і песенныя праграмы, любіць і сама паспяваць. Маладому пакаленню доўгажыхарка жадае мірнага неба над галавой, здароўя, жыць у пары, цаніць і паважаць адзін аднаго.
«В сугробах радости и смеха»
28 января на площадке филиала «Дворецкий Дом культуры» прошла игровая программа «В сугробах радости и смеха»
«Холокост: об этом нельзя забыть!»
27 января в филиале «Гезгаловский Дом культуры» была проведена тематическая программа «Холокост: об этом нельзя забыть!», посвященная Международному Дню памяти жертв Холокоста
«Холокост — трагедия миллионов»
27 января в филиале «Дворецкий Дом культуры» проведена тематическая программа «Холокост — трагедия миллионов», посвящённая Международному Дню памяти жертв Холокоста с просмотром и обсуждением одноимённого документального фильма.
«Холокост! Как это было…»
27.01 творческим коллективом «Даниловичского ДК» проведена тематическая программа посвящённая Международному дню памяти жертв Холокоста «Холокост! Как это было…»
Яркі агеньчык працоўнай моладзі – “Святкі.by”
26 студзеня працоўную моладзь Дзятлаўшчыны зноў сабрала свята знаёмстваў і гумару — моладзевы агеньчык “Святкі.by”. Штогадовая сустрэча маладых спецыялістаў ладзіцца з ініцыятывы раённых камітэта ГА “БРСМ”, Цэнтра культуры і народнай творчасці і прафсаюзных арганізацый. Мерапрыемства ўяўляе сабой “сплаў” народных традыцый і сучасных формаў моладзевага адпачынку і заўсёды прыносіць удзельнікам цікавыя сюрпрызы і мора пазітыву. Што і на гэты раз вечарына будзе багатай на жарты, творчасць, весялосць, конкурсы і танцы, прысутным паабяцалі вядучыя – Алена Касцюк, Ганна Калмыкова, Чэслаў Свіб. – Прыемна бачыць вас вялікімі кампаніямі, мяркую, да канца вечара вы ўсе аб’яднаецеся разам, – павітала прысутных першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Няхай гэта сустрэча стане запамінальнай, дапаможа вам адпрачыць душой і думкамі. Заўсёды будзьце такімі ж пазітыўнымі, няхай у рабоце і жыцці ўсё атрымліваецца. – Такія мерапрыемствы збліжаюць, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык. – Кожнаму з вас на працоўным месцы жадаю праслаўляць малую радзіму, кар’ернага росту і не баяцца памыляцца, бо на памылках вучацца. Эстафету пажаданняў прадоўжыў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак: – Стала добрай традыцыяй праводзіць сустрэчу “Святкі.by”. Гэты агеньчык для маладых спецыялістаў ладзіцца кожны год. Яго задача, каб вы пазнаёміліся, некаторыя нават знаходзяць тут другую палавінку. На працягу гэтага года мы праводзім прафсаюзныя сходы, канферэнцыі, будзем уносіць змяненні ў калектыўныя дагаворы, каб у вас быў стымул затрымацца на першым рабочым месцы. Спадзяюся сустрэцца з вамі яшчэ не раз. Усім удачных дарог, упэўнена ісці да сваіх мэтаў – толькі наперад. Акунуцца ў народныя калядныя і святачныя традыцыі прысутным дапамаглі пытанні ад вядучых. На гэтым жартоўныя іспыты не скончыліся: госці рахункавалі агульны ўзрост усіх, хто сабраўся за кожным столікам і выбіралі “самы малады”, хорам спявалі песні са словам-заданнем, адрасавалі адзін аднаму кампліменты. Вясёлыя конкурсы прадоўжыліся на танцполе, дзе гледачы вылучалі самыя пластычныя і прыгожыя танцавальныя пары. Сапраўднай інтрыгай для ўдзельнікаў “Святак.by” стала прапанова зазірнуць у будучыню, выцягнуўшы скрутачак з прадказаннямі, а затым паслухаць гараскопы па выданых кожнаму лічбах ад работнікаў культуры. Безумоўна, вішанкай на торце стаў “экзамен” на акцёрскае майстэрства – казачна-музычнае выпрабаванне “Як Цар з Царыцай сваю дачку замуж выдавалі”. Нявеста аказалася вельмі пераборлівай, але скончылася ўсё хэпі эндам, а сустрэчу прадоўжыла вясёлая дынамічная дыскатэка.
