Рубрика: Новости

Ніхто не створаны для вайны

         Па завяршэнні мітынгу-рэквіема калона дзятлаўчан у суправаджэнні Новаяльнянскага духавога аркестра накіравалася па вуліцах горада да Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбылася канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі Дзятлаўшчыны. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі на ўрачыстай сцэне ўручыў падзячныя лісты старшыні райсавета  воінам-інтэрнацыяналістам Мікалаю Булаўко, Сяргею Кажалу, Сяргею Радомскаму, Анатолю Лупачу. Сёлета ў Беларусі быў падпісаны ўказ аб устанаўленні юбілейнага медаля “35 гадоў вываду войскаў з Афганістана”. Першую такую ўзнагароду ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алегу Драгунскаму і дадаў, што ўсе воіны-інтэрнацыяналісты заслугоўваюць не меншай павагі, чым ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У Афганістане праходзілі ваенную службу 130 дзятлаўчан, двое з іх аддалі чужой зямлі самае дарагое – сваё жыццё. Гэта ўраджэнец гарпасёлка Наваельня Аляксандр Шылаў, які загінуў 19 сакавіка 1982 года, і Дзмітрый Лазовік з аграгарадка Дварэц, які паў смерцю храбрых 19 ліпеня1983 года. Абодва яны былі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам  Чырвонай Зоркі.

Автор admin 15.02.2024 Выкл.

«Память в сердце сохраним»

В ДЕНЬ ПАМЯТИ ВОИНОВ-ИНТЕРНАЦИОНАЛИСТОВ и 35-летия вывода советских войск из Афганистана состоялась встреча учащихся Крутиловичской школы с Татьяной Александровной — женой воина-интернационалиста Масейчик Анатолия Анатольевича.

Автор admin 15.02.2024 Выкл.

Афганістан назаўжды ў нашых сэрцах

35 гадоў мінула з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, годна выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей. У гэты памятны дзень у райцэнтры каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам адбыўся мітынг-рэквіем, які сабраў ветэранаў вайны ў Афганістане, прадстаўнікоў раённай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, школьнікаў горада Дзятлава.         Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць, стойкасць і адвагу ў выкананні воінскага абавязку. – На Дзятлаўшчыне склалася традыцыя 15 лютага збірацца ў гэтым памятным месцы, каб аддаць даніну памяці і павагі нашым землякам, якія выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак. 35 гадоў мінула з той пары, калі апошняя калона савецкіх салдат пакінула Рэспубліку Афганістан, у памяці засталіся кадры савецкай хронікі, на якіх баявыя машыны праязджалі мост праз раку Амудар’ю, – узгадаў Андрэй Уладзіміравіч. – Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, сёння мы выказваем словы павагі не толькі загінулым, але і ўсім тым, хто з гонарам і годнасцю прайшоў гэты шлях. Вы – прыклад для маладога пакалення. Прыміце словы шчырай удзячнасці і пажаданні самага дарагога для нас усіх – мірнага неба і моцнага здароўя вам і вашым блізкім. Нікога не пакінула раўнадушным кранальнае тэатралізавана-песеннае выступленне, падрыхтаванае вучнямі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Хвілінай маўчання, вянкамі і кветкамі ўшанавалі прысутныя памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўсіх салдат, якія загінулі ў баях.  

Автор admin 15.02.2024 Выкл.

«Их память не забудем»

14 февраля в агрогородке Дворец прошел митинг-реквием «Их память не забудем» посвящённый Дню памяти воинов-интернационалистов возле могилы героически погибшего Дмитрия Лазовика. Настоятель храма Покрова Пресвятой Богородицы Иерей Сергий Антошков освятил могилу и провел молебен. Все присутствующие почтили память минутой молчания и возложили венки и цветы к памятнику.

Автор admin 15.02.2024 Выкл.

Афганістан назаўжды ў нашых сэрцах

        35 гадоў мінула з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, годна выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей. У гэты памятны дзень у райцэнтры каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам адбыўся мітынг-рэквіем, які сабраў ветэранаў вайны ў Афганістане, прадстаўнікоў раённай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, школьнікаў горада Дзятлава. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць, стойкасць і адвагу ў выкананні воінскага абавязку. – На Дзятлаўшчыне склалася традыцыя 15 лютага збірацца ў гэтым памятным месцы, каб аддаць даніну памяці і павагі нашым землякам, якія выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак. 35 гадоў мінула з той пары, калі апошняя калона савецкіх салдат пакінула Рэспубліку Афганістан, у памяці засталіся кадры савецкай хронікі, на якіх баявыя машыны праязджалі мост праз раку Амудар’ю, – узгадаў Андрэй Уладзіміравіч. – Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, сёння мы выказваем словы павагі не толькі загінулым, але і ўсім тым, хто з гонарам і годнасцю прайшоў гэты шлях. Вы – прыклад для маладога пакалення. Прыміце словы шчырай удзячнасці і пажаданні самага дарагога для нас усіх – мірнага неба і моцнага здароўя вам і вашым блізкім. Нікога не пакінула раўнадушным кранальнае тэатралізавана-песеннае выступленне, падрыхтаванае вучнямі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Хвілінай маўчання, вянкамі і кветкамі ўшанавалі прысутныя памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўсіх салдат, якія загінулі ў баях.  

Автор admin 15.02.2024 Выкл.

Война – это не игра

Накануне 35-летия вывода советских войск из Афганистана в кинотеатре «Спутник» состоялась встреча учащихся средней школы № 1 города Дятлово с майором военного комиссариата Дятловского района Татьяной Трещалиной. Афганистан – это наша боль, наша история, наше уважение к тем, кто прошёл через испытание войной с честью настоящего солдата. Это день скорби о погибших. В этот день мы чтим и выражаем глубокое признание тем, кто вернулся живым. Для просмотра был предложен фильм о службе в армии «Не игра».

Автор admin 14.02.2024 Выкл.

Не прапусціце “Вясновы баль у Тызенгаўза”

       2 сакавіка ў 16 гадзін у танцавальную залу Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці ўсіх аматараў рамантычнага адпачынку запрашае “Вясновы баль у Тызенгаўза”, прысвечаны жанчыне. Ён пройдзе пры падтрымцы раённай улады, сектара культуры райвыканкама з ініцыятывы нашага земляка з гарадскога пасёлка Наваельня, які займаецца адраджэннем бальнай традыцыі на Дзятлаўшчыне. Гэта самабытны мастак, кераміст Анатоль Кардаш, кіраўнік харэаграфічнага аб’яднання “ЭлітДанс”. Далучыцца да вечарыны могуць усе, каму падабаецца вытанчаная танцавальная культура нашых продкаў, хто цэніць неардынарнае і прыгожае. Ёсць абавязковае патрабаванне: дамы павінны адзець бальныя строі або сукенкі да падлогі, кавалеры – фрак, смокінг, строгі касцюм з гальштукам або парадную ваенную форму. Да галоўнага балетмайстра мы звярнуліся з пытаннямі. – Анатоль Аляксандравіч, як узнікла назва “Вясновы баль у Тызенгаўза”? – Яе ідэя ў тым, каб мы не забываліся сваё гістарычнае мінулае. Антоній Тызенгаўз нарадзіўся ў Наваельні. Я ведаю, дзе знаходзіўся яго палац, знішчаны ў час рэвалюцыі, неаднаразова бываў на тым месцы. Мая бабуля, якая застала палац у росквіце, расказвала, што быў ён вельмі прыгожы, усе пакоі аздобленыя венецыянскімі люстэркамі. Аднак важна не гэта, а што наш знакаміты зямляк шмат зрабіў для Гарадзенскага краю. Ён развіваў прамысловасць, будаваў прадпрыемствы, укараняў культуру, стварыў тэатр, ладзіў балі. Яго фінансавы геній паспрыяў значнаму развіццю Прынёманскага рэгіёна. Мінулі стагоддзі, а памяць пра гэтага дастойнага чалавека жыве. Па-другое, наш сакавіцкі баль прысвечаны вясне і жанчыне, ён закліканы “падкрэсліць” і ўславіць жаночую прыгажосць, якая заўжды натхняла мужчын на дасягненні і подзвігі. – Чым ён будзе адметны? Што чакае гасцей? – Апошнім часам людзі зацікавіліся бальнымі танцамі, развучваюць іх, харэаграфічныя аб’яднанні збіраюцца разам, каб прадэманстраваць сваё майстэрства. Аднак падобныя мерапрыемствы я назваў бы хутчэй канцэртамі ці шоу. Мы ж хочам зладзіць баль такім, якім ён існаваў у старадаўнія часы: у эпоху Людовіка ХІV, Пятра І, у маёнтках беларускіх магнатаў, каралеўскім замку ў Гародне. Тагачасныя гаспадары сардэчна запрашалі гасцей, абавязковымі атрыбутамі баляў былі жывы аркестр, частаванне, забавы, але галоўнае – танцы. На “Вясновым балі ў Тызенгаўза” паказальныя нумары абмяжуем, затое багатай будзе танцавальная праграма, да якой пастараемся далучыць усіх прысутных, каб кожны адчуў асалоду ад кружэння ў вальсе ці вясёлай польцы. Ну і абавязковыя складальнікі балю – усмешкі, ветлівасць, павага, прыемныя стасункі. Чакаем гасцей, таму для танцаў, якія маюць пэўны сюжэт, стварылі чат, дзе размясцілі схемы, каб удзельнікі мелі ўяўленне, як танцаваць, напрыклад, крыштальную рапсодыю, вялікі фігурны вальс. Задумалі і майстар-класы, дзе пары з вопытам “зададуць тон”, а навічкі пастараюцца пераняць іх рухі і таксама ўключацца ў танец. Галоўнае тут – не засмучацца, калі атрымаецца не ідэальна, а радавацца, стварыць сабе настрой. З ініцыятывы сектара культуры райвыканкама ў фае цэнтра будзе арганізавана выстава маіх карцін, сярод якіх і работа з выявай мясцін, дзе знаходзіўся палац Тызенгаўза. Адкрые баль знаёмства з гасцямі. Затым пад гукі народнага духавога аркестра гарпасёлка Наваельня танцавальную праграму “запусціць” адметны паланэз з міні-прадстаўленнем ад кожнага рэгіёна-ўдзельніка і гаспадароў, які “перацячэ” ў гранд-паланэз і аб’яднае ўсіх прысутных. Плануюцца таксама вершы, загадкі, нумары-сюрпрызы. Другое аддзяленне пад гукі скрыпкі ў выкананні Алены Кашко адкрые вальс “Крыштальная рапсодыя”. Напрыканцы будуць розыгрышы, сюрпрызы. Аднак баль – гэта яшчэ і ўкараненне ў жыццё асаблівай культуры, павагі да жанчын, узаемнай ветлівасці, эстэтыкі, прыгажосці. Хочацца, каб усё гэта пераходзіла і ў паўсядзённае жыццё. – Шмат чакаеце ўдзельнікаў? – У якасці гасцей запрошаны старшыня камітэта па бальнай культуры беларускай прафесійнай танцавальнай лігі, яго намеснікі, будуць і танцавальныя калектывы з іншых гарадоў. – Ці сведчыць гэта пра тое, што балі на Дзятлаўшчыне будуць ладзіцца часцей? – Для гэтага ў раёне ёсць выдатныя “пляцоўкі” ў Дзятлаве, Наваельні, іншых населеных пунктах, дзе падобныя мерапрыемствы можна звязаць з гістарычнымі асобамі і мясцінамі. Раённыя ўлады “вітаюць” такія культурныя падзеі. Напрыклад, аргкамітэт “Вясновага балю ў Тызенгаўза” ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. У арганізацыйным плане робіцца ўсё, каб баль у Дзятлаве стаў упрыгажэннем і брэндам нашага горада. Уцешна, што ў час адной з перадач беларускага радыё з вуснаў старшыні камітэта па бальнай культуры Антона Гапановіча прагучала фраза, што “Дзятлаўшчына становіцца цэнтрам бальнай культуры Гродзенскай вобласці”. Мы сярод родапачынальнікаў гэтага цудоўнага “цячэння”. Прыемна, што людзі разумеюць, што за ім будучыня, бо культура павінна “пранізваць” усе сферы жыцця. – Вясновы баль прысвячаецца жанчыне. А на што былі гатовы мужчыны дзеля прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва? – Каб абараніць іх гонар, на ўсё. Як прыклад, дуэль Пушкіна з Дантэсам, якая адбылася з-за таго, што жонка паэта-класіка Наталля (Варанцова) смяялася ў час танца з сапернікам. Наогул жа, балі славіліся сваім багаццем і раскошай. Бацькі прывозілі на іх “чадаў”, каб уладкаваць іх сямейнае жыццё. Прэстыж, заможнасць, прыгажосць дэманстравалі праз бальныя строі, для якіх не шкадавалі каштоўнай тканіны і камянёў. Дамскія сукенкі часам каштавалі цэлых вёсак з прыгоннымі сялянамі. Безумоўна, цяпер пра гэта засталіся толькі ўспаміны, аднак я жадаю, каб і сучасных жанчын заўсёды акружалі прыгажосць, ветлівасць, тактоўнасць, галантнасць, дабрыня, а гэта павінны ствараць мужчыны. Мы ж у сваю чаргу абяцаем на адзін вечар ператварыць жыццё кожнага ўдзельніка свята ў сапраўдную казку. Адчуць яе чараўніцтва можаце і вы. Усе на баль!

Автор admin 13.02.2024 Выкл.