Рубрика: Новости

Золотая свадьба семьи Прутик

                                  24 февраля творческий коллектив филиала «Даниловичский ДК» совместно с председателем профсоюзной организации ОАО «Гранит-Агро» Еленой Зенчик поздравили с золотой свадьбой жителей деревни Улановщина Елену Феликсовну и Семёна Александровича Прутик.

Автор admin 24.02.2024 Выкл.

«Мужество, доблесть и честь!»

        23 февраля для мужчин ОАО «Дворец Агро» творческими работниками филиала «Дворецкий Дом культуры» прошел праздничный концерт «Мужество, доблесть и честь!» приуроченный ко Дню защитников Отечества и Вооруженных сил.

Автор admin 23.02.2024 Выкл.

«ВАМ СЛАВА И ЧЕСТЬ»

                    Работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели праздничную концертную программу «ВАМ СЛАВА И ЧЕСТЬ» приуроченную ко Дню защитников Отечества.

Автор admin 23.02.2024 Выкл.

Святочны настрой. Ганарыся, Айчына, слаўнымі сынамі (+відэа)

         23 лютага на Дзятлаўшчыне адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў горада Дзятлава. У знак памяці, пашаны да гераічнага мінулага роднай зямлі і ўсіх загінулых у Вялікай Айчыннай вайне яны ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і брацкай магілы загінулых воінаў. Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава з удзелам творчых калектываў і артыстаў раёна. Гасцей канцэрта павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец: – У гэты святочны дзень мы ўшаноўваем абаронцаў Радзімы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў ваеннай службы, тых, хто прайшоў дарогамі Афганістана, хто сёння ў радах Узброеных Сіл Беларусі выконвае свой воінскі абавязак. У нашай краіне дзесяцігоддзямі гэта свята адзначаецца як усенароднае, – нагадаў ён. – Абарона Айчыны заўжды была справай доблесці і гераізму, так было, ёсць і будзе. Усе задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам краіны перад беларускімі вайскоўцамі, будуць выкананы ў поўнай меры. Музычнымі падарункамі гледачоў парадавалі дзіцячы танцавальны калектыў “Сунічкі”, народны ансамбль “Зараначка”, група “Бархат”, ВІА “Гарачыя сэрцы”, а таксама сольныя выканаўцы. З раённай сцэны гучалі віншаванні для сапраўдных мужчын, пажаданні мірнага неба, бадзёрасці духу, моцнага здароўя і ўдачы ва ўсіх справах.

Автор admin 23.02.2024 Выкл.

         Работники Новоельнянского дома культуры соместно с работниками Дворецкого и Даниловичского домов культуры, Центра культуры провели концертную программу «Вам честь и слава», приуроченую ко Дню защитников Отечества для работников Дятловской сельхозтехники.  

Автор admin 22.02.2024 Выкл.

“Глыбінкай жыве Беларусь”

           22 лютага творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” пабывалі ў культурна-пазнавальнай экспедыцыі у вёсцы Нарбутавічы, дзе наведалі старажылу Дзятлаўскага раёна- 90-гадовага Мечаслава Паўлавіча Генюка.  У свае 90 гадоў Мечаслаў Паўлавіч яшчэ падрабязна памятае самыя значныя моманты свайго жыцця. Памятае калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і як цяжка  было перажыць тыя ваенныя гады. Ён распавёў артыстам пра сваё пражытае нялёгкае жыццё і падзяліўся сваім сакрэтам даўгалецця, «Рэцэпт» якога апынуўся простым, але такім важным у наш час-гэта любоў да блізкіх, і безумоўна, здаровы лад жыцця. Артысты павіншавалі Мечаслава Паўлавіча з надыходзячым святам Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадалі яму моцнага здароўя,  душэўнай цеплыні і бадзёрасці духу, а таксама выканалі ў яго адрас песні, якія змаглі вярнуць  ўспаміны пра яго маладосць. Кожная нота, кожны акорд няслі з сабой цёплае пачуццё настальгіі, звязанае з даўно забытымі момантамі і эмоцыямі. Напрыканцы сустрэчы даўгажыхар падзякаваў сваім гасцям і ад шчырага сэрца пажадаў  маладому пакаленню берагчы мір на зямлі.  — “Калі будзе мір- будзе і жыццё”-сказаў Мечаслаў Паўлавіч. Мечыслаў Паўлавіч верыць, што яго мудрыя словы пранікнуць глыбока ў сэрцы і даюць зразумець маладым людзям, што без міру і згоды няма шчаслівага і паўнавартаснага жыцця.

Автор admin 22.02.2024 Выкл.