Вясновы баль у Дзятлаве
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў вясновы баль у Тызенгаўза, прысвечаны жанчыне. Ён сабраў аматараў танцаў і рамантычнага адпачынку з нашага раёна і многіх куточкаў Беларусі. Трэці год запар мерапрыемства на Дзятлаўшчыне ладзіцца аматарскім аб’яднаннем “Эліт Данс” пры падтрымцы райвыканкама і раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, сёлета яго ўдзельнікамі сталі больш за 120 чалавек. У ліку гасцей былі запрошаны намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вадзім Бялятка, намеснікі старшыні прэзідыума РГА “Беларуская прафесійная танцавальная ліга” Антон Гапановіч, Лідзія Кац-Лазарава і Людміла Цыркун. Парадны дрэскод, традыцыйныя бальныя танцы, жывая музыка ў выкананні Новаяльнянскага духавога аркестра і скрыпачкі Алены Кашко, рамансы ад Тамары Ступак і Максіма Маліноўскага, адмысловы этыкет, тагачасныя гульні і пачастункі – усё гэта дапамагло ўдзельнікам бала на некалькі гадзін дакрануцца да гісторыі, акунуцца ў атмасферу XVIII-XIX стагоддзяў. Распарадчык балю Анатоль Кардаш — мастак, кераміст, кіраўнік харэаграфічнага аб’яднання “Эліт Данс” пры Новаяльнянскім доме культуры, які на працягу некалькіх гадоў адраджае і папулярызуе бальную традыцыю на Дзятлаўшчыне, прадставіў гасцей і абвясціў адкрыццё балю, які традыцыйна пачаўся з паланеза. На працягу вечара ўдзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны забавы на вытанчаны густ: папулярныя бальныя танцы мінулых стагоддзяў – вальсы, полькі, кацільёны, конскі бранль, танец са стужкамі; бальныя віктарыны, гульні на лепшую інтэрпрэтацыю жывых карцін і самыя цікавыя рыфмы. Пераможцы паэтычнага конкурсу атрымалі прыз – аўтарскі зборнік вершаў ад дзятлаўскай паэтэсы Алены Абрамчык. Вясновы баль быў поўны прыемных сюрпрызаў, сярод якіх – майстар-класы ад мэтраў бальнага танца, паказальныя выступленні гасцей і, нарэшце, вясновыя букеты ад кіраўніцтва раёна для ўсіх абаяльных жанчын у зале. Антон Гапановіч падзякаваў дзятлаўчанам за цудоўнае мерапрыемства, адзначыўшы яго высокі ўзровень: – Тое, што адбываецца сёння тут – вялікі цуд, які нам з вамі пашчасціла бачыць і ствараць. Работа арганізатараў вясновага балю дастойная самага вялікага захаплення. Дазвольце выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто захоўвае нашу гісторыю, робіць свет прыгажэйшым, каб кожны з нас быў больш шчаслівы. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць кіраўніцтву раёна за падтрымку бальнай культуры на Дзятлаўшчыне. Спадзяюся, гэта стане вашай добрай традыцыяй. Антон Антонавіч уручыў ганаровыя граматы РГА “Беларуская прафесійная танцавальная ліга” старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму і намесніку старшыні Вадзіму Бялятку, а таксама арганізатару мерапрыемства Анатолю Кардашу. Падзякамі былі адзначаны начальнік сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько, дырэктар Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава Наталля Маліноўская і актыўныя ўдзельнікі аб’яднання “Эліт Данс”. – Тое, што я сёння бачу: узровень нашай нацыянальнай бальнай культуры жыве і развіваецца тут, у Дзятлаве, на беларускай зямлі, у нашай роднай краіне, – адзначыла Лідзія Кац-Лазарава. – Няхай танец жыве сёння, заўтра і яшчэ не адно тысячагоддзе. Віват, баль у Дзятлаве! Вадзім Бялятка падзякаваў гасцям свята за ўвагу да нашага горада і яго мерапрыемстваў: – Хачу выказаць упэўненасць, што такія мерапрыемствы стануць традыцыйнымі ў нашым раёне, мы прыкладзём для гэтага ўсе намаганні. Нездарма сённяшняя сустрэча прысвечана жанчыне, і напярэдадні такога цудоўнага свята хачу павіншаваць нашых мілых дам з Міжнародным жаночым днём, пажадаць моцнага здароўя, любові, міру на зямлі. Арганізатары вясновага балю ў Тызенгаўза, прысвечанага жанчыне, падвялі вынікі мерапрыемства і адзначылі многіх з яго гасцей. Памятныя падарункі атрымалі лепшая танцавальная пара, самая вясёлая і самая абаяльная дзяўчына, уладальнік найлепшага касцюма ў стылі эпохі, пары дзятлаўчан, якія паказалі найлепшы «прагрэс» за час падрыхтоўкі да вечарыны. Нарэшце, каралевай балю была прызнана Ганна Таран з Мінска. Ёй урачыста ўручылі галоўны прыз і стужку. Баль у Тызенгаўза прадаставіў цудоўную магчымасць далучыцца да даўняй эпохі для народных майстроў і індывідуальных прадпрымальнікаў Дзятлаўшчыны. Уладальніца цырульні Аксана Кармільчык стала спонсарам мерапрыемства: – Мяне запрасілі, каб падарыць прыгажосць нашым мілым жанчынам, зрабіць гасцям балю прычоскі, паказаць, што такое сапраўдная вясна, калі ўсе прыгажуні мілыя, любімыя. Прыемна ўражана размахам мерапрыемства і яго прыгажосцю. Сёння ўручыла прыз дзяўчыне ў самым прыгожым строі – сертыфікат на комплекс цырульных паслугаў. Усе без выключэння ўдзельнікі вясновага балю ў Тызенгаўза былі ў захапленні ад мерапрыемства і ахвотна дзяліліся ўражаннямі аб ім. Інэса і Аляксандр Парфенчыкі: – Мы прыехалі да вас з аграгарадка Бердаўка Лідскага раёна, дзе ўжо на працягу трох гадоў у сядзібе Дэмбавецкіх ладзяцца балі. Там два гады таму мы пазнаёміліся з Анатолем Аляксандравічам і яго калектывам. Былі рады сёлета атрымаць запрашэнне ў Дзятлава. Баль у Тызенгаўза – грандыёзнае мерапрыемства, цудоўнае, маштабнае, феерычнае! Эмоцыі зашкальваюць. Рады былі знаёмству з гасціннымі дзятлаўчанамі, гасцямі з Мінска, Салігорска, Гродна і іншых беларускіх гарадоў. Будзем наладжваць новыя сувязі. Жадаем Дзятлаву стаць сталіцай бальнай культуры. Удзельнікі народнай студыі гісторыі і мастацтва эпохі Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу “Дама сэрца” (Domina Cordis): – На Дзятлаўшчыну мы былі запрошаны арганізатарамі вясновага балю для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве і зрабіць прэзентацыю. Мы прадставілі два танцы – “Вітальны танец” ХVI стагоддзя, узятага з “Полацкага сшытка”, і “Марэска” — італьянскі танец эпохі Адраджэння. Уражанні ад Дзятлава і дзятлаўчан надзвычай станоўчыя. Радуе тое, што ў 9 такіх месцах бальная культура развіваецца, увасабляецца ў жыццё, і людзі далучаюцца да цудоўнага. Анастасія Федарцова: – Я і Андрэй Штундар – аматары бальнай культуры- прыехалі сюды па запрашэнні разам з клубам “Мінская зорка”, які займаецца аматарскім гістарычным танцам, са сталіцы нашай Радзімы. Такія мерапрыемствы люблю і наведваю каля шасці гадоў, усё пачалося з навагодняга балю ў Вялікім тэатры ў Мінску, дзе раней працавала, затым стала наведваць выязныя. Андрэй каля года займаецца спартыўнымі і бальнымі танцамі. Мы рады, што ў ХХІ стагоддзі маем унікальную магчымасць наведаць балі, паглядзець, як усё гэта арганізоўвалася тады. У Дзятлаве мы ўпершыню, і былі прыемна здзіўлены, што акампанаваў танцам духавы аркестр. Тут вельмі цёплая атмасфера, бо калі людзі аб’яднаны адной ідэяй, любоўю да танцаў, адчуваецца іх натхненне. Усім гасцям балю жадаем удасканальвацца ў майстэрстве, выражаць сябе праз танец і атрымліваць асалоду. Наталля АВЯРЧУК
«Дорога в бездну»
1 марта, в Междунородной день борьбы с наркоманией на базе «Дворецкого Дома культуры» прошла тематическая программа «Уголовная ответственность за употребление и распостронение наркотических средств» с просмотром документального фильма «Дорога в бездну».
«Мы выбираем жизнь»
1 марта творческие работники филиала «Козловщинский ДК» совместно с учащимися «Козловщинской СШ» провели интерактивную программу «Мы выбираем жизнь» к Междунородному дню борьбы с наркоманией.
«Наркотик. Стоит ли ему доверять?»
1 марта творческий коллектив филиала «Даниловичский ДК» совместно с учащимися Крутиловичской СШ провели встречу-диспут «Наркотик. Стоит ли ему доверять?» к Международному дню борьбы с наркоманией.
«Мир против наркотиков»
1 марта работники филиала «Гезгаловский Дом культуры» провели акцию «Мир против наркотиков» к Международному дню борьбы с наркоманией.
«Тропинка ведущая в бездну»
1 марта работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели тематическую программу «Тропинка ведущая в бездну» приуроченную к Международному дню борьбы с наркоманией.
Захоўваць традыцыі і ўкараняць навацыі
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшло пасяджэнне вынікована Савета сектара культуры райвыканкама з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі і намесніка начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжаны Куратчык. Удзел у ім прынялі работнікі Дамоў культуры, клубных установаў, бібліятэк, школ мастацтваў Дзятлаўшчыны. Загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько пазнаёміў прысутных з вынікамі работы падведамасных установаў культуры раёна за 2023 год і агучыў задачы на 2024-ы. Ён адзначыў, што раён выканаў усе паказчыкі па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”, але працаваць яшчэ ёсць над чым. У год якасці падрыхтоўка кожнага з мерапрыемстваў патрабуе больш пільнай увагі і рэсурсаў. Аб арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці і работай клубных установаў раёна расказала загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец. Якім чынам у раёне наладжана работа аддзела па кінавідэаабслугоўванні з рознаўзроставай аўдыторыяй, праінфармавала яго загадчыца Ірына Сарачынская. Па яе словах, вялікай папулярнасцю карыстаюцца дадатковыя паслугі ўстановы, такія як правядзенне тэматычных мерапрыемстваў, а вось вялікае кіно дзятлаўчане, на жаль, не вельмі паважаюць. Дырэктар Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Шэнаева падзялілася поспехамі ў рабоце калектыву, дасягненнямі вучняў школы, напрацоўкамі і планамі на будучыню. Расказала, як у Наваельні працуюць з замацаваннем маладых спецыялістаў. Сняжана Куратчык павітала калег і падвяла вынікі сустрэчы. Яна адзначыла высокі ўзровень работы дзятлаўчан. Заўважыла, што гісторыка-краязнаўчы музей горада Дзятлава ўнікальны, але патрабуе абнаўлення экспазіцыі. Сняжана Віктараўна падзякавала бібліятэчным работнікам раёна за праектную дзейнасць. – Вы “гучыце” на ўзроўні вобласці і вышэй, дзякую за выніковую работу, – сказала яна. Канструктыўная размова ішла пра маладыя кадры ва ўсіх сферах культуры, захаванне культурнай спадчыны і яе помнікаў, пераемнасць пакаленняў, з’яўленне новых народных майстроў і абнаўленне матэрыяльнай базы ўстановаў культуры. – Усе пажаданні і заўвагі, агучаныя на Савеце, мы разгледзім і разам з кіраўніцтвам сектара культуры будзем прымаць меры для іх рэалізацыі, – адзначыў Вадзім Бялятка. Ён падзякаваў работнікам і калектывам дадзенай сферы за прафесіяналізм і самаадданую працу, у тым ліку на выбарчых участках у час нядаўняй электаральнай кампаніі. Карыстаючыся выпадкам, павіншаваў жанчын у зале з надыходзячым Міжнародным жаночым днём. Вадзім Аляксандравіч уручыў падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў работніцам Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Наталлі Салата і Людміле Раманавай. Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама была адзначана кіраўнік народнага фальклорнага калектыва вёскі Погіры Тамара Ступак. Па выніках работы за 2023 год сярод клубных установаў раёна 1 месца ў Гезгалаўскага, 2 месца – у Новаяльнянскага, 3 месца – у Данілавіцкага дамоў культуры. Дыпломы пераможцам і ўзнагароды калегам па выніках работы за год уручыў Васіль Шыцько.
Концертная программа «Наш выбор-наше будущее!» на избирательном участке в АГ Раклевичи
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения с концертной программой «Наш выбор-наше будущее!» на избирательном участке в агрогородке Раклевичи.
