Рубрика: Новости

Захавальніца “залацінак мудрасці народнай”

Свае маршруты па Дзятлаўшчыне і сустрэчы з цікавымі людзьмі прадаўжае праект “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На гэты раз шчырыя віншаванні ад творчага калектыву прымала 90-гадовая юбілярка з вёскі Лагуны, мудрая і цікавая жанчына Наталля Жамойдзік. Сустрэча атрымалася такой жа цёплай і яркай, як сонечны ліпеньскі дзень, у які да імянінніцы завіталі артысты. Для Наталлі Канстанцінаўны гучалі лепшыя песні і пажаданні – бадзёрага даўгалецця, шчасця, міру, дабрабыту, радасці на кожны дзень. Доўгажыхарка падзялілася з гасцямі цікавымі ўспамінамі з жыцця і асабістым сакрэтам даўгалецця. Нарадзілася яна ў Вензаўцы ў беднай сялянскай сям’і, гадавалі дзяўчынку бабуля і мама – Марыя Фомаўна Бамбер. Бацька пакінуў сям’ю, калі Наталлі быў адзін год. Жанчынам даводзілася цяжка, таму Наташа з дзяцінства пасвіла чужых кароў. Гэта ёй не вельмі падабалася, вось і марыла хутчэй вырасці, каб заняцца больш прыемнымі справамі. Тым не менш, вясковая дзятва заўсёды знаходзіла сабе хвілінку для забаваў і сумесных гульняў, многія з іх былі цесна звязаныя з сялянскім побытам і патрэбамі. Напрыклад, і сёння Наталля Канстанцінаўна памятае старадаўнюю дзіцячую “замову”, якую яны з сябрамі крычалі, гледзячы ў неба, калі доўга не было дажджу і агароды, сады, палеткі пакутавалі ад невыноснай спёкі: – Дожджык, дожджык, секані! Мы паедзем на кані Богу маліцца, Хрысту пакланіцца. Бо я ў Бога сірата – адкрывайце варата Ключыкам, замочкам, шаўковым платочкам. Здаралася, што прырода нібыта чула гэтыя сціплыя дзіцячыя просьбы, і праз некаторы час праходзіў спорны дожджык. Сярод яркіх успамінаў дзяцінства ёсць і яшчэ адно: Наталля вельмі любіла вымешваць цеста на хлеб і пірагі. Працэс гэты прыносіў дзяўчынцы вялікае задавальненне, таму яна не ўпускала магчымасці дапамагчы дарослым. Маці ж потым сама выпякала духмяныя боханы, бо Наташа была невысокай, ёй цяжка было самой “пасадзіць” хлеб у печ. Дзяўчынка расла, прыгажэла і хутка ператварылася ў прывабную дзяўчыну. – Жыццё маё ў маладосці было беднае, але вясёлае, – расказвае юбілярка. – Спяваць я не вельмі любіла, а вось танцаваць магла да раніцы без перадыху, асабліва падабалася полька. Вось і з будучым мужам Віктарам мы пазнаёміліся на танцавальнай пляцоўцы, пазней на яе месцы пабудавалі клуб. Віктар, малады калгасны трактарыст, запрыкмеціў мяне, пачаў запрашаць танцаваць, а я і рада, бо ён мне таксама спадабаўся. Так праз некаторы час склалася маладая сям’я, разам Наталля і Віктар выгадавалі двух сыноў. Малодшы Аляксандр часта наведвае родны дом, радуюць бабулю два ўнукі, якія жывуць і працуюць у Мінску. Прыязджаюць яны рэдка, але рэгулярна тэлефануюць. У 1955 годзе ў Вензаўцы адкрыўся фельчарска-акушэрскі пункт і Наталля Канстанцінаўна пайшла туды санітаркай, адпрацавала да 1982 года, потым доўга даглядала хворага свёкра. Менавіта працавітасць, цярпенне, любоў да людзей, да роднай зямлі Наталля Канстанцінаўна лічыць складальнікамі свайго даўгалецця. Расказала доўгажыхарка гасцям і пра свае простыя, спакойныя захапленні. У вольныя хвілінкі яна любіла вязаць кручком рэчы сабе і дзецям, шыла адзенне, вышывала. Больш за ўсё Наталлі Канстанцінаўне падабалася вышываць крыжыкам навалачкі на маленькія дэкаратыўныя падушкі. Іх яна нават дарыла сваякам і знаёмым. Усё жыццё жанчына любіла жывёлін, таму і цяпер у яе дома ёсць лагодныя і пяшчотныя каты Мурка і Рамашка, верны вартаўнік – сабака Тузік, якія напаўняюць вясковыя будні прыемнымі эмоцыямі. А яшчэ Наталля Жамойдзік здзівіла сваіх гасцей вершамі, прыказкамі, прымаўкамі, якія памятае і можа расказаць вельмі шмат. Асаблівая каштоўнасць гэтых “залацінак мудрасці народнай” у тым, што многія з іх існуюць ужо больш за стагоддзе і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Калектыву сектара імянінніца расказала вялікі гумарыстычны верш павучальнага зместу, які пачула ад сваёй матулі. Векавы твор у жартоўнай форме апісвае адносіны паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі, а дакладней, за што зяць цесця паважаў, а цешчу недалюбліваў. На пытанне, якімі павінны быць узаемаадносіны ў сям’і, юбілярка адказала проста і мудра: – Бацькам трэба выхоўваць сваіх дзяцей правільна: з маленства прывучаць іх да працы, трымаць у строгасці, каб была дысцыпліна, каб дзеці ведалі, што браць чужое і падманваць – гэта грэх.Толькі тады людзі будуць паважаць такіх бацькоў і іх дзяцей. Сучаснаму пакаленню Наталля Жамойдзік таксама адрасавала свае пажаданні: – Моцнага здароўя ўсім людзям і міру на Зямлі, а нашаму Прэзідэнту – вялікі дзякуй за тое, што моцна трымае мір у руках. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.07.2024 Выкл.

С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ

    Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения, в рамках празднования 80-ти летия освобождения республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков провел концертно-тематическую программу «Песни Великой Победы» для жителей отдаленных деревень: Зачепичи, Алехновичи, Стрела, Большие Крагли, Коршаки. Исполнение артистами песен военных лет вызвало сильные эмоции у собравшейся публики и позволило им почувствовать себя ближе к историческим событиям. Многие из присутствующих вспоминали своих родственников, которые сражались за освобождение родной земли. Жители были благодарны организаторам за возможность окунуться в атмосферу военных лет. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.07.2024 Выкл.

‼️КАНИКУЛЫ С ПОЛЬЗОЙ‼️

   Для воспитанников круглосуточного палаточного лагеря «Патриот» военно-патриотического профиля на базе ГУО «СШ №1 г. Дятлово» специалистами Центра культуры г. Дятлово проведена профилактическая акция «Трезвость — выбор сильных» ко Дню профилактики алкоголизма.

Автор admin 12.07.2024 Выкл.

З юбілеем, абаронцы Айчыны!

12 ліпеня ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна адзначае 80 гадоў з дня заснавання. Урачысты сход, прысвечаны юбілейнай даце, адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Павіншаваць юбіляраў прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, прадпрыемстваў раёна. Са значнай старонкай у летапісе ваеннага камісарыята яго супрацоўнікаў і ветэранаў службы павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка: – Гэта дата важная не толькі для работнікаў ваеннага камісарыята, але і для большасці грамадзян нашага раёна: практычна кожная сям’я мае гісторыю ваеннага служэння нашай дзяржаве, удзел многіх пакаленняў родных у абароне Радзімы. На працягу васьмі дзясяткаў гадоў Дзятлаўскі ваенны камісарыят выконваў важныя дзяржаўныя задачы, дэманструючы дакладную і зладжаную работу. Вы ганарова выконваеце свой воінскі абавязак, прафесійна і эфектыўна вырашаеце спектр задач у інтарэсах абараназдольнасці краіны і ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. На вас ляжыць вялікая адказнасць па падрыхтоўцы надзейных будучых абаронцаў Айчыны. Хачу выказаць словы павагі многім пакаленням супрацоўнікаў ваеннага камісарыята за ратную службу і шматгранную дзейнасць па забеспячэнні абараназдольнасці нашай краіны. Шчыры дзякуй усім, хто ў розныя гады служыў і працаваў у ваенным камісарыяце раёна, і сучаснікам – ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, актыўнай жыццёвай пазіцыі, міру, дабра, аптымізму і поспехаў у вашай высакароднай справе. Вадзім Аляксандравіч уручыў раённыя ўзнагароды: Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны інспектар па ўліку і браніраванні ваеннаабавязаных Алена Баковіч, вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы Наталля Гулецкая, падзячным лістом старшыні райвыканкама – вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы Вольга Кулеш, вадзіцель Мікалай Саўко, інспектар сакрэтнай часці Наталля Ціхан. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі далучыўся да віншаванняў і таксама ўручыў узнагароды землякам. Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў  –вядучаму спецыялісту Алене Сівай, начальніку сакрэтнай часці Юліі Юргель, падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў – былым супрацоўнікам ваеннага камісарыята Адаму Жукоўскаму і Валянціну Абухаву.   Юбілейнага медаля “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысціх захопнікаў” былі ўдастоены старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Дзеці ліхалецця” Тамара Крывеня, дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ім высокую ўзнагароду. Таксама ён павіншаваў калектыў арганізацыі і афіцэраў запасу са святам , уручыў раённыя і абласныя ўзнагароды. У гэты дзень кіраўніцтва і калектыў ваеннага камісарыята-юбіляра прымалі віншаванні ад сілавых структур і працоўных калектываў раёна, з якімі ў іх наладжана плённае супрацоўніцтва, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, самі ўручалі ўзнагароды. Песенныя падарункі гасцям мерапрыемства зрабілі група “Бархат”, Сяргей Малышчык, Андрэй Добыш, Аліса Дзірвук, узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 12.07.2024 Выкл.

«Алкоголь — вред и последствия»

        11.07.24 г. в филиале «Дворецкий ДК» прошла познавательная программа в форме круглого стола «Алкоголь — вред и последствия» ко Дню профилактики алкоголизма, в которой приняли участие: председатель сельсовета Винцукевич К.А., медицинский работник Дворецкой амбулатории Салейко А.В. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 11.07.2024 Выкл.

«Думайте сами, решайте сами»

           11 июля работники филиала «Гезгаловский Дом культуры» провели интеллектуально-познавательную программу «Думайте сами, решайте сами» ко Дню профилактики алкоголизма. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 11.07.2024 Выкл.

“На орбите хорошего настроения”

“На орбите хорошего настроения”. С концертной программой под таким названием творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» побывали в деревнях Ятвезь и Несиловичи, в рамках социально-культурного проекта «Глубинкой живёт Беларусь». Мероприятие привлекло местных жителей и создало атмосферу радости и веселья. В программе звучали разнообразные музыкальные номера, исполненные с душой и энтузиазмом, что способствовало созданию позитивного настроения среди зрителей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 11.07.2024 Выкл.

💐С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ💐

         В рамках районной акции «Ровесники освобождения» коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» поздравили музыкальной открыткой с 80-ти летним юбилеем долгожительницу из деревни Савичи -Килейко Анну Антоновну. В своей деревне Анна Антоновна является не только старшей по возрасту, но ещё является ровесницей освобождения республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Артисты поздравили долгожительницу с юбилеем, пожелали долгих лет жизни и исполнили композиции её молодости. Эта встреча стала для Анны Антоновны настоящим праздником в ее доме. Она была окружена заботой и вниманием, которые помогли ей почувствовать себя снова молодой и сильной. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 11.07.2024 Выкл.

Над Дзятлавам мірная песня – гучы (+відэа)

Урачыстасць з сімвалічнай назвай “Дзятлава ў сэрцы маім” прадоўжыла святочную праграму з нагоды 80-годдзя вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каля раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці гасцей сустрэчы чакала тэматычная рэканструкцыя “Сустрэча пасля вайны”, побач на “Сонечнай палянцы” размясціўся імправізаваны партызанскі лагер з лясной школай, у дзяцей і ўсіх жадаючых была магчымасць разгледзець і патрымаць у руках зброю, пафатаграфавацца на памяць з ваеннаслужачымі ў поўнай амуніцыі з ваеннай часці 33933 горада Слоніма. На пляцоўцы цэнтра пад гукі духавога аркестра гэтай ваеннай часці ладзіліся выставы, якую падрыхтавалі работнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, раённай бібліятэкі. У фае гасцей чакала выстава-прэзентацыя аддзела адукацыі райвыканкама па выніках праекта “Беражом мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучыню”, дзе свае юбілейныя дыярамы ў разрэзе раённага праекта “Вайна вачамі дзяцей” прадставілі ўсе школы раёна. Гэтаму папярэднічала маштабная даследчая работа школьнікаў па вывучэнні падзей Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне, таму кожная дыярама ўвасобіла адзінства інфармацыйнага, гістарычнага, навуковага кампанентаў успрыняцця ваенных падзей. А работа навучэнцаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава цяпер прадстаўляе наш раён у вобласці, у Гродзенскай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага. Выстава складалася з трох частак: “Мы памятаем”, “Мы ганарымся”, “Мы шануем”. Першую з іх тэатралізаваным выступленнем адкрылі самыя маленькія ўдзельнікі – выхаванцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава. Са святочнай сцэны песнямі, вершамі і музычнымі нумарамі родны горад і Беларусь славілі артысты і юныя таленты Дзятлаўшчыны. З лепшымі пажаданнямі і яркім песенным падарункам наш раён наведалі суседзі – народны ансамбль народнай песні “Ярыца” Мастоўскага раённага цэнтра культуры. Свята атрымалася яркім, цёплым, запамінальным.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.07.2024 Выкл.

Нам даверана памяць. Дзятлаўчане адзначылі 80-годдзе вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Урачыстыя мерапрыемствы распачаліся мітынгам на сакральным для жыхароў раёна месцы – каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і брацкай магілы загінулых воінаў. Тут сабраліся прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, навучэнцы школ, каб ушанаваць воінаў, якія аддалі жыццё за мір на Зямлі. 9 ліпеня – асаблівая дата для нашага раёна: у гэты дзень, 80 гадоў таму доўгачаканую свабоду ад нацысцкага прыгнёту на нашу малую радзіму прынеслі войскі Чырвонай арміі разам з партызанамі Ленінскай брыгады, часцямі дывізій 3-й арміі і авіяцыі. У ноч на 9 ліпеня быў дадзены загад разбамбіць пераправы і знішчыць жывую сілу і тэхніку ворага. Было зроблена 100 вылетаў, загад выкананы бліскуча. А днём 9 ліпеня 1944 года ў выніку паспяховага наступлення часці 283-й стралковай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка Васіля Андрэевіча Канавалава вызвалілі тады гарадскі пасёлак Дзятлава. Са святам вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысутных павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Сёння, знаходзячыся нагэтым святымдля кожнагаз нас месцы, калябрацкаймагілы, у якой пахаваны 64 ваеннаслужачыя і партызаны, якія паклалі жыцці пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і каля помніка Героям Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова – сімвалаў воінскай доблесці і славы, мы аддаём даніну павагі і памяці землякам, загінулым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы, нізка схіляем галовы перад памяццю герояў, якія падарылі нам права свабодна жыць на роднай зямлі, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Наш гістарычныабавязакперад мінулымі будучым – захаванне памяці аб вялікім подзвігу нашых бацькоў і дзядоў, усіх тых, хто ўнёс неацэнны ўклад у перамогу над ворагам, тых, хто сваёй тытанічнай працай штодня аднаўляў раён у пасляваенныя гады. Дарагія сябры! У гэты знамянальны дзень ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і мірнага неба над галавой. Няхай гэты дзень заўсёды будзе святам сілы духу і гонару за нашых землякоў і Айчыну. Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Жук  агучыў віншавальны адрас старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка: – Дарагія сябры! Віншую вас з 80-годдзем вызвалення Дзятлаўскага раёна і ўсёй Гродзенскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сустракаючы гэту свяшчэнную дату, мы адзначаем знакавасць знішчэння нацызму, вялікую каштоўнасць нашай свабоды і незалежнасці, аддаём даніну тым, хто падарыў нам будучыню, шануем памяць і прадаўжаем закладзеныя імі традыцыі. Нізкі паклон і бязмежная ўдзячнасць пакаленню пераможцаў. Яно – узор самаахвярнага служэння Радзіме, нязломнай волі і цвёрдасці духу, эталон абавязку, гонару і вернасці. Восем дзесяцігоддзяў аддзяляюць нас ад самай крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва. Столькі часу мы пішам слова Перамога з вялікай літары, падкрэсліваючы значэнне Перамогі савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Да віншаванняў далучыўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда, узгадаўшы ваенную гісторыю сваёй сям’і. – Дзятлаўшчына – гераічны раён. Адметна, што адсюль у 1944 годзе мой дзед Герасім Фёдаравіч Жамойда адправіўся вызваляць Еўропу ад фашыстаў – тых, хто вырашыў скарыць нашу вялікую савецкую краіну, аднак у іх гэта не атрымалася. Ганаруся подзвігам свайго гераічнага продка, які пасля вайны служыў радзіме стваральнай працай – аднаўляў горад Бярозаўку, быў дэпутатам, – расказаў Андрэй Пятровіч. – І сёння, калі вакол нашай краіны капаюць акопы і сцягваюць ваенную тэхніку, мы, беларусы, нашчадкі герояў, ствараем: будуем дамы, дарогі, бальніцы, жывём і развіваемся. Дзятлаўчан ведаюць далёка за межамі раёна, паважаюць за іх гаспадарлівасць і гасціннасць. Сёння прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем вызвалення вашага цудоўнага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Жадаю вам мірнага неба над галавой, здароўя і дабрабыту. Малітву за салдат і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнеслі настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Андрэй Лішко і клірык сабора Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч. У 2024 годзе горад Дзятлава быў адзначаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. З Дня Перамогі да дня вызвалення горада ўзнагарода з пашанай перадавалася па навучальных установах раёна. У час мерапрыемства вымпел урачыста перадалі ў Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, у экспазіцыі якога ён будзе захоўвацца. У гэты святочны дзень на сакральным месцы моладзь Дзятлаўшчыны заклала ў фундамент помніка воінам-вызваліцелям капсулу Памяці з пасланнем нашчадкам, якая будзе захоўвацца тут 70 гадоў. Яго тэкст склалі і агучылі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава. – Мы любім родную Беларусь і верым, што і ваша пакаленне застане яе мірнай, светлай, прыязнай і гасціннай! Мы ведаем, што вы прадоўжыце традыцыі нашай краіны, увасобіце нашы мары пра жыццё ў самым адкрытым і цывілізаваным грамадстве. Мы ўпэўнены, вы прымножыце нашы дасягненні, перадаўшы гэты вопыт сваім нашчадкам, якім наканавана ўбачыць такія вяршыні чалавечай цывілізацыі, пра якія сёння нават складана марыць. Мы верым у вас, яшчэ не ведаючы, якімі вы будзеце, але гэтая вера дае права думаць, што вы будзеце лепшымі і мацнейшымі. Ва ўсе часы рухавіком прагрэсу была і будзе моладзь. Адважвайцеся, імкніцеся да вяршыняў, памятайце, што гуманізм, талерантнасць, чалавекалюбства, дабрыня кіравалі і будуць кіраваць светам. Няхай гэтыя ідэі ад нас пяройдуць да вас, а ад вас – да вашых нашчадкаў. Мы верым, што і праз 70 гадоў над Беларуссю, светлай і мірнай, будзе свяціць цёплае сонца, лунаць Сцяг Перамогі, а па роднай зямлі будуць хадзіць удзячныя людзі, якія ведаюць праўду і памятаюць гісторыю! – сказана ў пасланні. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі да Вечнага агню і помнікаў кветкі, вянкі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 09.07.2024 Выкл.