Рубрика: Новости

Хвіліны душэўнасці. Праз выпрабаванні лёсу да мірнага жыцця

Ясным ліпеньскім днём у вёску Мядзвінавічы ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” завітаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Іван Кашко, Ірына Бакшук і Святлана Венская падрыхтавалі цёплыя, як летні дзень, віншаванні для мясцовай юбіляркі Тэрэзы Касцюк. Госці прывезлі доўгажыхарцы кветкі, прысмакі і яркую песенную паштоўку. Яны жадалі Тэрэзе Карлаўне моцнага здароўя, бадзёрасці духу, светлых ясных дзён, аптымізму і мірнага неба над галавой. Наша зямлячка расказала артыстам сваю няпростую жыццёвую гісторыю і падзялілася сакрэтам даўгалецця. Нарадзілася яна ў  вёсцы Пархуты ў сям’і сялян. На жаль, дзяцінства Тэрэзы апаліла Вялікая Айчынная вайна. Не ўсе падзеі таго цяжкага перыяду захавала дзіцячая памяць, але некаторыя назаўжды ўрэзаўся ў яе. – Карнікі тады з’явіліся нечакана, – ўзгадвае юбілярка. – Калі жыхары вёскі зразумелі, што ворагі блізка, пачалі хавацца ў вялікім зарасніку алешніка. Аднак, прасядзеўшы там некалькі дзён, людзі  вымушаны былі вяртацца ў свае хаты, бо ў кожнай сям’і была гаспадарка, ды і не маглі мы нават падумаць, што фашысты будуць так здзекавацца. Спыніўшы на хвілінку свой невясёлы аповед Тэрэза Карлаўна ўздыхнула, паправіла хустку, набраўшыся сіл, прадоўжыла: – Калі жыхары Пархутаў вярнуліся, карнікі сагналі іх на адзін канец вёскі, павыганялі жывёлу, а хлявы і хаты запалілі на вачах у напалоханых людзей. Зразумеўшы, што нічога добрага не будзе, маці падхапіла мяне на рукі і шчыльна прыціснула да грудзей, каб, калі будуць расстрэльваць, то забілі разам. Мне, малой, было жудасна глядзець, як палыхаюць хаты, як яны дыхаюць пякучым паветрам на нас. Кожны з болем углядаўся ў полымя, якое паглынала маёмасць, ператвараючы ў попел. Некалькі чалавек немцы застрэлілі, бо яны паводзілі сябе ўзрушана. Астатніх пагналі ў Слонім. Там нас трымалі ў халодных памяшканнях, есці давалі чарпак пустой поліўкі ды кавалачак хлеба. Мужчын пасадзілі асобна, час ад часу прымушалі працаваць. Юбілярка расказала, як аднойчы ёй захацелася наведаць тату, які недалёка пасвіў авечак. Ворагі ведалі, што ён не будзе ўцякаць, бо расстраляюць усю сям’ю. Аднак паход Тэрэзы да бацькі скончыўся драматычна: карнікі моцна пабілі палкай матулю дзяўчынкі, Алену Аляксандраўну, павучаючы, каб больш не адпускала дзіця. Па словах Тэрэзы Карлаўны, прасядзелі яны пад арыштам некалькі месяцаў. Калі ж байцы Чырвонай арміі былі на подступах да Слоніма, немцы сагналі мужчын і павезлі ў Германію ў канцлагер, а жанчын і дзяцей пакінулі. Нашы потым усіх адпусцілі дамоў. У спаленую вёску вярталіся з надзеяй адшукаць хоць што-небудзь прыдатнае з маёмасці, што не пашкодзіў агонь. Але на папялішчы чакала расчараванне. Тады вяскоўцы пайшлі ў лес капаць сабе зямлянкі. – З дошчак складвалі ляжанкі, рабілі невялікія печкі, каб сагрэцца, ды хоць што-небудзь прыгатаваць, у лесе збіралі грыбы-ягады, дзікае шчаўе, сурэпіцу, ядомыя травы, каб не памерці з голаду, –прадаўжала ўспамінаць Тэрэза Карлаўна. – Наша сям’я доўга не ведала дзе бацька, ці жывы ён. На шчасце, тата выжыў, але вярнуўся цяжка хворы, да канца свайго нядоўгага жыцця хадзіў на мыліцах – так на здароўі адбілася знаходжанне ў канцлагеры. Калі вайна скончылася, сельсавет пачаў выдзяляць пагарэльцам драўніну на хаты. Вяскоўцы радаваліся, калі нарэшце перабіраліся ў прыдатнае жыллё. Паступова ўсё наладжвалася, бо быў мір. Тэрэсза вырасла, сустрэла сваё каханне – Івана Касцюка, пажаніліся. Муж славіўся як добры будаўнік, у сям’і падрасталі трое сыноў. Тэрэза Касцюк амаль 35 гадоў адпрацавала на жывёлаводчай ферме, Іван Міхайлавіч – сталяром. Пасля смерці мужа адзін з сыноў набыў хату ў Мядзвінавічах, забраў матулю бліжэй да сябе. Тут яна жыве чацвёрты год, мае невялікі агарод, некалькі курачак і таленавітага вартаўніка-сабачку, які ўвесь час “падпяваў” артыстам, пакуль яны віншавалі імянінніцу песнямі. Разважаючы пра рэцэпт свайго даўгалецця, Тэрэза Карлаўна выказала меркаванне, што гэта задаволенасць жыццём. Пасля страшных ваенных выпрабаванняў мірныя дні здаваліся шчаслівымі, а цяпер і наогул, на думку юбіляркі, усё вельмі добра: ёсць пенсія, спакой, камфорт. Яна вельмі ўдзячна Прэзідэнту, што клапоціцца аб пажылым насельніцтве, што ў Беларусі шмат сацыяльных выгодаў. Напрыклад, самой доўгажыхарцы па гаспадарцы дапамагае добразычлівая, старанная сацыяльная работніца Сняжана Кулік, якую бабуля лічыць блізкім чалавекам. Маладому пакаленню Тэрэза Касцюк пажадала быць здаровымі, жыць у міры і згодзе, берагчы і шанаваць адзін аднаго. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 23.07.2024 Выкл.

«Весёлые шумели»

21 июля творческим коллективом «Даниловичский ДК» проведена игровая программа для отдыхающих палаточного лагеря «Экотурист». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 21.07.2024 Выкл.

А вы когда нибудь танцевали в лаванде?)

Участники любительского объединения «Элит Данс» Центра культуры г. Дятлово в гостях у хозяев Лавандового поля Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 21.07.2024 Выкл.

В Козловщине прошёл праздник посёлка «Чтобы помнили»

Жители городского посёлке Козловщина отметили праздник, посвященный 80-летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 20.07.2024 Выкл.

«Ни минуты покоя»

19.07. творческим коллективом «Даниловичский ДК» проведена спортивно игровая программа «Ни минуты покоя» в рамках проекта «Территория здоровья». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 19.07.2024 Выкл.

«Золотой возраст»

          Творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения поздравил с 85-летием долгожительницу из деревни Стрела Дятловского района Шаркут Валентину Константиновну. В свой «золотой возраст», Валентина Константиновна остаётся активной и энергичной, полной жизненных сил и энтузиазма. Артисты поздравили юбиляршу с Днем рождения и исполнили песни её юности, где каждая нота проникла в сердце, и перенесла именинницу в самые счастливые моменты её жизни. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 19.07.2024 Выкл.

«Путешествие в страну здоровья»

       Отделом по работе с детьми и молодежью и отделом народного творчества и культурно-досуговой деятельности Центра культуры г. Дятлово была проведена игровая программа «Путешествие в страну здоровья». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 18.07.2024 Выкл.

‼️КАНИКУЛЫ С ПОЛЬЗОЙ‼️

В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла познавательная программа «Каникулы без дыма и огня». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 18.07.2024 Выкл.

“На орбите хорошего настроения”

     “На орбите хорошего настроения”. С концертной программой под таким названием творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» побывали в отдаленной деревни Красочки. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.07.2024 Выкл.

Няхай у сэрцах жывуць радасць і песня

Пад такім дэвізам у аграгарадку Вензавец прайшло свята землякоў. Добрыя пажаданні і музычныя віншаванні яго ўдзельнікам дарылі творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, вакальная група “Натхненне” народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”, Васіль Шпігановіч, Сяргей Малышчык, Жанна Варган, Ірына Бакшук і іншыя. У песнях і віншаваннях артысты славілі людзей працы, якія сваімі справамі і ўменнямі праслаўляюць малую радзіму; доўгажыхароў, якім на гэтай зямлі вядомы ўсе вуліцы, сцяжынкі, прозвішчы землякоў; народных умельцаў, якія робяць сельскі быт больш прыгожым і камфортным. – Заўсёды прыемна бываць у населеных пунктах, якія маюць статус аграгарадкоў, бачыць, як адносяцца да родных мясцін жыхары, чуць пра іх дасягненні ў рабоце, – зазначыла гукааператар сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Бакшук. – Адметна, што не толькі сталыя людзі, але і моладзь на сяле імкнецца, каб у доме быў парадак і ўтульнасць, на падворках – чысціня, каб каля хаты красавалі кветкі, раслі сады. Колькі часам трэба сілы, цярпення, творчай энергіі, каб мяняць да лепшага свет вакол сябе. За старанную працу, фантазію, любоў да роднага куточка такім людзям заўжды хочацца дарыць самыя душэўныя і вясёлыя песні. Жыхары глыбінкі рады падобным святам, а таму работнікі культуры і творчыя калектывы стараюцца арганізаваць як мага больш выездаў і віншаванняў, каб свята “даехала” да кожнага аграгарадка, кожнай вёскі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.07.2024 Выкл.