Марафон нявест прайшоў у Дзятлаве
У рамках моладзевага праекта “Тваё лета-2024” ладзіўся ў горадзе Дзятлаве захапляльны і запамінальны марафон нявест, які так палюбілі дзятлаўчане. Сёлета ўдзел у ім прынялі 13 прывабных дзяўчат – гэта прадстаўніцы гімназіі № 1, сярэдняй школы № 3, дзіцячага сада № 2, Цэнтра культуры горада Дзятлава, КСУП “Войневічы”, цэнтральнай раённай бальніцы, Жукоўшчынскай базавай школы. У час першага конкурсу “Вясельнае дэфіле” гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з удзельніцамі і ацаніць іх грацыю, артыстызм і арыгінальнасць вобраза. У каго самы доўгі вэлюм, журы вызначала ў другім выпрабаванні. Інтрыгуючым і складаным быў іспыт на бегавой дарожцы, дзе нявесты паказалі, хто самы хуткі і вынослівы. Завяршыла конкурсную праграму вядомая ўсім вясельная традыцыя на кіданне букетаў. Для таго, каб яшчэ больш падняць настрой гледачам, стварыць святочную атмасферу, з вясёлымі музычнымі кампазіцыямі выступілі прафесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны. На працягу вечара здольнасці і таленты канкурсантак ацэньвала журы пад старшынствам дырэктара раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай. Ні адна ўдзельніца не засталася без узнагароды. У намінацыі “Самы загадкавы погляд” была адзначана Вераніка Жвярэла, “Самая ўпэўненая паходка” – Вольга Гародка, “Самы элегантны букет” – Ангеліна Калеснікава, “Самая вытанчаная нявеста”– Лізавета Баярская, “Самы арыгінальны вобраз” – Яўгенія Нікульшына, “Самая яркая нявеста” – Марыя Тадарэнка, “Самая грацыёзная нявеста” – Карына Юшкевіч, “Самая чароўная нявеста” – Ганна Радомская, “Самая бліскучая ўсмешка” – Алена Касцюк. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Святлане Фядотавай. У тройку пераможцаў увайшлі Арына Грыцук (першае месца), Анастасія Калесніковіч (другое месца), Анастасія Ганчарук (трэцяе месца). Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Ёсць на свеце мая Радзіма”
30 августа для жителей агрогородка Роготно состоялся концерт «Ёсць на свеце мая Радзіма”, подготовленный творческими работниками филиала «Дворецкий Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дажынкі-2024 у Жукоўшчыне
Работнікі сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі свята для хлебаробаў, якія працуюць у КСУП “Жукоўшчына”. Гэтыя працалюбівыя людзі, якія адданыя сваёй справе ўсёй душой, у гарачую пару жніва шчыруюць на палетках, не лічачы ўласны час і сілы. І яны, як ніхто іншы, заслугоўваюць павагі і ўшанавання. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Васілій Алясюк павіншаваў усіх работнікаў з заканчэннем жніва, падзякаваў за плённую працу і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і далей заставацца такімі ж адданымі сваёй справе. Заслужаныя ўзнагароды за добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі ў гэты дзень атрымалі многія работнікі гаспадаркі – вадзіцелі, энергетык, кладаўшчык, электрагазазваршчык, слесары па рамонце машын, паляводы, работніцы сталовай, трактарысты-машыністы. Артысты Дзятлаўшчыны таксама далучыліся да віншаванняў і пажадалі, каб праца на роднай зямлі заўжды была ім у радасць, а добрая песня – верным спадарожнікам па жыцці. Музычныя падарункі дарылі Таццяна Шостка, Ірына Бакшук, Святлана Венская, Марына Міхалоўская, Алеся Варабей, Сяргей Малышчык, Надзея Саўко, Марына Герасімовіч. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Георгины ко дню рождения Михала»
🌺Участники любительского объединения «Элит Данс» в музее-усадьбе М. К. Огинского на фестивале «Георгины ко дню рождения Михала»🌺 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Фестиваль красок
24 августа на площадке у дома культуры г.п. Новоельня состоялся фестиваль красок. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дажынкі-2024.Вясёлая сельская эстафета
Шмат смеху, весялосці, жартаў было ў час вясёлай сельскай эстафеты, якая праходзіла ў скверы Дварчаніна райцэнтра. Сёлета ўдзел у ёй прынялі чатыры каманды. Яны спаборнічалі ў жартоўных выпрабаваннях “Горача”, “Аграрны баскетбол”, “Боўлінг”, “Беларускія пінгвіны”, “Спрытнюга”, “Бой падушкамі”. Падтрымаць вясёлых спартсменаў і даведацца, хто жсамы хуткі, трапны, дужы, прыйшлі іх калегі, сябры, родныя. Пасля падліку балаў за ўсе конкурсы журы агучыла пераможцаў. Дыплом І ступені дастаўся камандзе ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, на другой пазіцыі – спартсмены з КСУП “Войневічы”, трэцяе месца прысудзілі ААТ “Дварэц-Агра”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дзятлаўшчына святкуе дажынкі! (+відэа)
У горадзе Дзятлаве праходзіць раённае свята працаўнікоў сяла “Дажынкі-2024”. Сёлета каравай нашых хлебаробаў склаў 58 110 тон намалочанага збожжа. Шэсце працоўных калектываў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны прайшло па горадзе да галоўнай святочнай сцэны, дзе адбылася цырымонія ўшанавання працаўнікоў і калектываў сельскай гаспадаркі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у час пасяўной і ўборачнай кампаніі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Салодкі ўраджай і танцы з лялькамі на «Дажынках-2024» (фотафакт) (+відэа)
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Вячэрнія канцэрты на «Дажынках-2024» (+відэа)
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Хлебаробам – хвала і пашана. “Дажынкі-2024” на Дзятлаўшчыне (+відэа)
На цэнтральнай плошчы горада Дзятлава адбылася цырымонія ўшанавання механізатараў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных комплексаў, повараў, якія вызначыліся ў пасяўной і ўборачнай кампаніях 2024 года. У святкаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, жыхары раёна, запрошаныя госці, у ліку якіх – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання Андрэй Жамойда. Ад імя ўсіх удзельнікаў сёлетняга жніва сімвал паспяховага завяршэння жніва – духмяны каравай уручылі старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму. Андрэй Уладзіміравіч звярнуўся да хлебаробаў са словамі ўдзячнасці і віншаваннямі: – Спаконвекуі да сённяшняга дня працахлебаробазастаеццасамай важнайі нялёгкай.Ва ўсе часы працаўніківёскібыліпрыкладамстараннасці, вернасці і адданасці сваёй працы.Па добрайтрадыцыі на “Дажынках” мы аддаёмданінупавагілюдзям, дзякуючы якім на нашых палях вырашчаны і сабраны багаты ўраджай, людзям, якія робяць усё магчымае, каб забяспечыць харчовую бяспеку нашай краіны. Сёлета жніво было няпростым. Экстрэмальныя ўмовы надвор’я патрабавалі вялікіх фізічных і маральных намаганняў, але вы з гонарам вытрымалі ўсе выпрабаванні, паказаўшы прыклад адданасці абранай справе. Дасягнутыя вынікі з’яўляюцца пацвярджэннем гэтага. Працаўнікамі вёскі ў бягучым годзе сабраны багаты ўраджай рапсу, збожжавых і зернебабовых культур. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур па стане на 24 жніўня 2024 года склаў больш за 58,2 тысячы тон, прыбаўка ўраджаю – 3 тысячы тон да 2023 года, ураджайнасць – 34,9 цэнтнера з гектара. Ва ўборачнай кампаніі прымалі ўдзел 62 камбайнавыя экіпажы. Вялікі дзякуй вам, шаноўныя работнікі галіны, за высокапрафесійную, прадукцыйную працу, за тое, што вы кожны на сваім месцы зрабілі ўсё, каб сабраць ураджай якасна і своечасова. Сёння хочацца выказаць словы ўдзячнасці не толькі тым, хто працуе ў галіне сельскай гаспадаркі прафесійна, але і тым, хто заўсёды гатовы падставіць сяброўскае плячо: работнікам прамысловых прадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, лясной гаспадаркі, газазабяспечвальнай арганізацыі, электрычных сетак, гандлю, будаўніцтва, устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры. Вялікі вам дзякуй, паважаныя кіраўнікі, за падтрымку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі! Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта віншую вас са святам. Шчыра жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, добрага святочнага настрою, новых поспехаў, багатых і шчодрых ураджаяў! Караваі сёлетняга ўраджаю ад кіраўніцтва раёна з лічбай намалочанага збожжа атрымалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна: ААТ “Граніт-Агра” – 12 792 тоны зерня (Андрэй Падліпскі), СГФ “АграМілк” – 10 099 тон (Аляксандр Грынкевіч), ААТ “Дварэц-Агра” – 6989 тон (Аляксандр Лесюкоў), КСУП “Войневічы” – 5708 тон (Сяргей Францішчык), КСУП “Хвінявічы” – 3144 тоны (Мікалай Бубноўскі), КСУП “Жукоўшчына” – 3133 тоны (Васіль Алясюк). Па добрай хрысціянскай традыцыі разам з дзятлаўчанамі падзякавалі Богу за добры ўраджай і асвяцілі хлеб 2024 года благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Андрэй Лішко. Кульмінацыяй свята стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённых спаборніцтваў на пасяўной кампаніі, уборцы ўраджаю, якія паказалі высокі вынік, пры гэтым не дапусцілі парушэнняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы. Узнагароды аграрыям уручыў Андрэй Садоўскі. Пераможцы раённых спаборніцтваў на вясновых палявых работах у 2024 годзе сярод прадпрыемстваў размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца – КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, галоўны аграном Іван Палуянцэвіч, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі), 2-е месца – СГФ “АграМілк” (дырэктар Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань, намеснік начальніка Васіль Каральчук), 3-е месца – ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Андрэй Падліпскі, галоўны аграном Алена Майсейчык). Лідарамі раённых спаборніцтваў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур у 2024 годзе сталі наступныя прадпрыемствы: 1-е месца – СГФ “АграМілк”, 2-е месца – КСУП “Хвінявічы” (дырэктар – Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном – Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Віктар Ерамейчык)), 3-е месца – КСУП “Войневічы”. З заканчэннем уборачнай кампаніі аграрыяў раёна павіншавала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і ўручыла ўзнагароды раённага спаборніцтва на ўборцы рапсу, зерневых і зернебабовых культур сярод моладзевых экіпажаў і маладых вадзіцеляў, аграномаў і інжынераў, занятых на жніве-2024. Павіншавалі прысутных са святам і адзначылі лепшых хлебаробаў прафсаюзнымі дыпломамі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. За добрую арганізацыю харчавання ў час уборачных работ 2024 года дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі былі адзначаны кіраўнікі і работнікі пунктаў харчавання сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўшчыны. У межах святкавання раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2024” прайшлі тэматычныя конкурсы. Лепшымі ў вырабе і афармленні дажынкавага снапа сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”, самы духмяны і прыгожы каравай атрымаўся ў КСУП “Войневічы”, гаспадарамі лепшага сельскагаспадарчага падворка былі прызнаны работнікі ААТ “Граніт-Агра”, самага арыгінальнага гандлёвана месца – Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Дыпломы пераможцам уручылі Віталій Шулейка і Уладзімір Казак, грашовыя прэміі будуць пералічаны на рахунак прадпрыемстваў. Па-сапраўднаму святочным і радасным раённае свята “Дажынак” зрабілі артысты Дзятлаўшчыны і беларускай эстрады Ала Аўдзейчык, гурт “БайСіці”, Алена Ланская. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.