Рубрика: Новости

Хвіліны душэўнасці. Марыя Вялічка: “Жыву дзеля дзяцей і ўнукаў”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 85-гадовую юбілярку, доўгажыхарку вёскі Яхноўшчына Марыю Вялічка, каб павіншаваць жанчыну з цудоўнай датай, падарыць ёй вершы, песні і даведацца пра гісторыю яе жыцця. Марыя Канстанцінаўна нарадзілася ў сям’і простых сялян, дзе выхоўвалася восем дзяцей. Было цяжка, усім прыходзілася шмат працаваць, каб выжыць, бацькі і дзеці хадзілі ў калгас на розныя работы. Юбілярка скончыла ўсяго 4 класы, а ў 14 гадоў пайшла працаваць даяркай на ферму. У 22 гады выйшла замуж.  Іосіф толькі што дэмабілізаваўся з войска. Прыгожы, статны хлопец у ваеннай форме адразу спадабаўся дзяўчыне. – Успамінаю нашае вяселле, вянчаліся ў касцёле ў Дзятлаве, –расказвае жанчына. – Уся моладзь ехала на сямі конях з гармонікам. Гулялі тры дні, было вельмі весела. І пражылі мы з Іосіфам Іосіфавічам дружна і шчасліва 55 гадоў, імкнуліся дапамагаць адзін аднаму, разам і на ферме працавалі. Міналі год за годам, і маладая сям’я набыла найвялікшае багацце – у іх нарадзілася пяцёра дзяцей. За гэта Марыя Канстанцінаўна атрымала заслужаную ўзнагароду – ордэн Маці. А цяпер жанчына пабагацела ўжо на дзесяць унукаў і двух праўнукаў. – Дапамагала мне гадаваць дзетак мая свякроў Вольга Хляр’янаўна, працавітая, сціплая жанчына, – дзеліцца далей успамінамі юбілярка. – З ёй мы пражылі 22 гады разам. Днём я была на працы, а яна ўпраўлялася па гаспадарцы, гадавала і выхоўвала ўнукаў, бо я была ў дэкрэце толькі два месяцы пасля нараджэння кожнага дзіцяці. Вечарамі мы з ёй ткалі, вязалі, вышывалі. Сям’я была вялікая, але вельмі дружная. Дзеці раз’ехаліся і жывуць хто ў Брэсце, хто ў Мінску, Міроўшчыне, Жукоўшчыне, Бярозаўцы, але мяне не забываюць, часта тэлефануюць, наведваюць. Жыццё не заўсёды бывае лёгкім і бесклапотным, як хацелася б. Адчула гэта і Марыя Канстанцінаўна, калі моцна захварэў муж і яму ампутавалі ногі. Яна даглядала старэнькую свякроў і мужа-інваліда, але веры ў свае сілы не губляла, хоць і сама перажыла цяжкую форму інсульту. Юбілярка падзялілася і сваім сакрэтам даўгалецця: – Гэта, першым чынам, імкненне жыць. Жыць дзеля дзяцей і ўнукаў, не маркоціцца і, вядома, працаваць. Вось і цяпер раніцай устаю, хоць і цяжка, хочацца зноў легчы, але разумею, што спраў шмат. Трэба накарміць кошку Васілісу, сабаку Біма, прапалоць агарод, прыбраць у хаце і двары. Прывыкшы ўсё жыццё шмат працаваць, нават і цяпер хочацца мець вялікую гаспадарку – карову, свіней, хоць сілы ўжо не тыя, ды і дзеці супраць. З нагоды дня нараджэння любімай матулі і бабулі ўся сям’я сабралася на святочнае застолле, каб выказаць найлепшыя пажаданні і падзякаваць за яе клопат і ўвагу. – Нашай матулі мы жадаем моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады, – зячыць дачка Марыя. – Мы ўсе дружна жадаем, каб мама нас “давяла” да пенсіі, пажаніла ўсіх унукаў, а яны ў нас сталі добрымі людзьмі і занялі дастойнае месца ў жыцці. Усё добрае ў нас адбываецца дзякуючы падтрымцы і яе малітвам. Мы дзякуем ёй за дапамогу і ўдзел у нашым жыцці. Яна ў нас вельмі працавіты і мэтанакіраваны чалавек, няхай яшчэ доўга нас радуе сваёй прысутнасцю. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.09.2024 Выкл.

«Память поколений нас объединяет «

В филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла праздничная программа «Память поколений нас объединяет «, ко Дню народного единства. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 15.09.2024 Выкл.

«Живем и поем вместе»

15 сентября работники Новоельнянского Дома культуры провели праздничную концертную программу «Живем и поем вместе» ко Дню народного единства🇧🇾🇧🇾 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 15.09.2024 Выкл.

VIII абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці»

14 верасня ў г.п.Воранава адбыўся VIII абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці», у якім прыняў ўдзел народны тэатр-студыя гульні «Суседзі» Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Па выніках фестываля калектыў атрымаў Дыплом “За прапаганду беларускай народнай гульні” і каштоўны падарунак. Нашы віншаванні! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.09.2024 Выкл.

«Осенние забавы»

🍂 В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла веселая эстафета «Осенние забавы»🍂. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.09.2024 Выкл.

Праздник урожая

14 сентября 2024 года в Центре Культуры города Дятлово состоялся Праздник урожая под девизом «Чем богаты, тем и рады». Праздник прошёл в формате развлекательно-концертной программы, в ходе которой гости могли насладиться яркими выступлениями местных артистов и коллективов. Звучали народные песни, которые создали атмосферу теплоты и единения. Самой заметной частью праздника стало участие в конкурсах, связанных с урожаем, что добавило элемент веселья и задора. Конкурсы и игры, приуроченные к теме праздника, собрали большое количество участников, внеся дух соревновательности и веселого общения. Все с удовольствием участвовали в различных активностях, что позволило всем полноценно погрузиться в атмосферу праздника. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 14.09.2024 Выкл.

«Карнавал весялосці»

В Вороново торжественным шествием в карнавальных костюмах, под марш духового оркестра, стартовал открытый областной фестиваль игры «Карнавал весялосці». 🎈🎭🃏🎳🧩♟️ С приветственным словом к участникам и гостям праздника обратилась начальник управления культуры Гродненского облисполкома Елена Викторовна Климович. Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» на карнавале веселья в Вороново. Участники карнавала могли наблюдать за веселыми персонажами, которые развлекали гостей, проводили игры и конкурсы, создавая атмосферу праздника. Яркие костюмы, музыка и смех заполнили пространство, а улыбки на лицах людей стали лучшим подтверждением успеха мероприятия. Организаторы постарались сделать программу насыщенной и интересной, чтобы каждый смог найти что-то по душе. «Яркий праздник для всех» – это не только студия ростовых кукол, но и команда профессионалов, которая знает, как сделать любое мероприятие незабываемым. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury. https://www.voran.by/news/novosti-voronovshchiny/obraztsovaya-studiya-rostovykh-kukol-yarkiy-prazdnik-dlya-vsekh-iz-dyatlovo-provela-yarkoe-predstavl.html

Автор admin 14.09.2024 Выкл.

Работнікі лясной гаспадаркі Дзятлаўшчыны прымалі віншаванні (+відэа)

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў лесу, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, арганізацый Дзятлаўшчыны, працоўны калектыў Дзятлаўскага лясгаса. Словы віншавання і ўдзячнасці ў адрас калег выказаў дырэктар арганізацыі Сяргей Дурко: – Усе, хто прыйшоў працаваць у лясную галіну і застаўся верным свайму выбару, – сапраўдныя героі. Тут знаходзяцца людзі, шчыра адданыя сваёй справе. Місія зберагчы і з розумам распарадзіцца прыродным багаццем ляжыць на плячах усіх, хто выбраў гэту няпростую, але дастойную прафесію. І сёння мы – каманда прафесіяналаў, здольная аператыўна і якасна вырашаць пастаўленыя задачы, разам пераадольваць цяжкасці, якія ўзнікаюць на прафесійным шляху. Выказваю вам падзяку за працавітасць, адказнасць і сумленнасць. Шчыра жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, шчасця, міру, дабра вам і вашым блізкім. Са святам! Сяргей Віктаравіч уручыў узнагароды работнікам лясгаса. Грамату Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – вадзіцелю аўтамабіля на вывазцы лесу Івану Мясаеду, падзяку Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – машыністу тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны Дзмітрыю Калодку, граматы Гродзенскага ДВЛГА – інжынеру па лесакарыстанні Анастасіі Ермаковіч, лесаводу Казлоўшчынскага вопытнага лясніцтва Андрэю Місніку, сертыфікат аб занясенні на Дошку гонару Гродзенскага ДВЛГА – слесару па рамонце аўтамабіляў Аляксандру Жылко. Павіншаваў работнікаў лесу з надыходзячым прафесійным святам старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Лес для нашай краіны з’яўляецца асноўным рэсурсам. 41 % тэрыторыі Дзятлаўшчыны заняты лясамі. Ваша праца заўважна не кожнаму, аднак яна надзвычай няпростая і карпатлівая. Пачынаецца ад маленькага насення і расточка, а заканчваецца глыбокай перапрацоўкай драўніны. Лясная гаспадарка – гэта праца людзей розных прафесій. У гэты святочны дзень хачу пажадаць кожнаму з вас, каб ніякія стыхіі не ўносілі карэктывы ў вашу работу, каб яна была планавай, сістэмнай і выніковай. Жадаю вам і вашым сем’ям добрага надвор’я, шчасця, мірнага неба, дабрабыту і моцнага здароўя. Кіраўнік раёна ўручыў работнікам лясной галіны заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны начальнік пажарна-хімічнай станцыі Дзмітрый Гульнік, спецыяліст па арганізацыі закупак Таццяна Васько, падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – інжынер па маркетынгу Дзмітрый Лагун, трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Ігар Курман. Павіншаваць работнікаў лесу з прафесійным святам прыйшлі маленькія памочнікі – удзельнікі дашкольнага лясніцтва з дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава. Яны падарылі старэйшым калегам відэаролік і сувеніры. Узамен адміністрацыя Дзятлаўскага лясгаса таксама аддзячыла іх прыемнымі сюрпрызамі. З нагоды свята ўзнагароды Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання ўручыла старшыня прафкама Дзятлаўскага лясгаса Алена Свораб. Ганаровыя граматы Дзятлаўскага лясгаса калегам уручыў галоўны ляснічы Канстанцін Дзісько. Музычныя падарункі гасцям свята дарылі Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Марына Міхалоўская, Марына Варган, Анастасія Клімец, Іна Анушкевіч, ВІА “Гарачыя сэрцы”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 13.09.2024 Выкл.

«Жизнь одна!»

13 сентября на базе Козловщинской школы клубные работники провели информационно-тематическую программу: «Жизнь одна!» к Всемирному дню предотвращения суицида. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 13.09.2024 Выкл.

“Хата брыгадзіра” з’явілася ў вёсцы Малдавічы

Хто жадае здзейсніць падарожжа ў мінулае стагоддзе, убачыць вясковы быт людзей савецкай эпохі? Калі ласка – у “Хату брыгадзіра”, якая знаходзіцца ў будынку былога ФАПа ў вёсцы Малдавічы. На ўрачыстае адкрыццё малдавіцкага музея сабралася шмат гасцей, і хоць належаць яны да розных пакаленняў, але аб’ядноўвае іх адно – цікавасць да мінулага. Пра гісторыю стварэння гэтай выставачнай экспазіцыі прадметаў савецкага часу расказаў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько: – У Малдавічах закрылі ФАП, і каб будынак, у якім ён знаходзіўся, зберагчы ў добрым стане як мага далей, старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі прапанавалі адкрыць тут выставу пра савецкае мінулае. Чаму менавіта савецкае мінулае? Бо гэта адзін з самых насычаных на падзеі час, усё старэйшае пакаленне ўзгадвае яго з пазітыўнай настальгіяй. Шмат хто прыклаў намаганні пры стварэнні экспазіцыі. Хочацца выказаць шчырую падзяку кіраўніцтву раёна за выдзеленыя сродкі для правядзення бягучага рамонту, работнікам культуры – за яго тэхнічную рэалізацыю, аддзелу адукацыі – за збор экспанатаў, а работнікам Казлоўшчынскай сярэдняй школы – за добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол будынка. Ініцыятыву праявіў і мясцовы жыхар Яўгеній Горбач. Пакуль што гэта толькі выставачная экспазіцыя, але спадзяёмся, што перарасце ў сапраўдны музей, бо перспектывы для росту ёсць. Асноўная яе задача – паказаць маладому пакаленню савецкую эпоху, каб яны змаглі параўнаць сваё сённяшняе жыццё з тым, як раней жылі людзі. Каб паглядзелі на гэтыя даўнейшыя рэчы і задумаліся аб каштоўнасці жыцця, людскіх адносінах, зрабілі для сябе нейкія высновы. Што ж можна ўбачыць у “Хаце брыгадзіра”? Дарэчы, брыгадзір у вёсцы лічыўся першым чалавекам пасля старшыні калгаса. Прадметы інтэр’еру і быту дапамагаюць па-сапраўднаму акунуцца ў тую эпоху. Дакументы, іконы, мэбля, адзенне і абутак, вышываныя ручнікі, кухонныя рэчы, фотаздымкі, дываны, цацкі… Усяго і не пералічыш. Экспазіцыя ўразіла наведвальнікаў, пачалі дзяліцца сваімі ўспамінамі. Як раней матулі або бабулі выпякалі ў рускай печы хлеб ды пірагі і так хацелася адламаць цішком хрумсткую гарачую скарыначку, як грэліся на той самай печы і старыя, і малыя… З якімі цацкамі дзеці гулялі і з якімі партфелямі хадзілі ў школу… А абутак раней рабілі такі, што зносу яму не было… Аляксандр Бараноўскі падзякаваў усім, хто працаваў над стварэннем экспазіцыі. “Як у дзяцінстве пабываў. Гэта неабходна, каб дзеці ведалі, асабліва моладзь, як жылі раней,” – адзначыў ён. Таксама падзялілася ўражаннямі ад наведвання выставы Алена Абрамчык, спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра: “Мне ўсё вельмі спадабалася. Тут яшчэ шмат работы, але аснова закладзена. Створана атмасфера савецкага часу, якая вяртае нас, людзей старэйшага пакалення, у тое наша далёкае дзяцінства, калі ў бацькоўскай хаце мы карысталіся ўсімі гэтымі рэчамі, былі шчаслівыя, вучыліся ў школах, і цяпер зайсці ў гэту хату, асабліва для маладога пакалення – гэта проста здзівіцца таму, як людзі хату ацяплялі, што тады было ў іх на стале, што выкарыстоўвалі ў побыце. Гэта вельмі цікава. Спадзяюся, што з часам сюды будзе пракладзены турыстычны маршрут, і мы зможам запрасіць турыстаў”.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 12.09.2024 Выкл.