гровая программа «Угадай мелодию»
Игровая программа «Угадай мелодию» 23 июня работниками отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» для детского оздоровительного лагеря с дневным пребыванием детей «Весяльчак», который работает при Крутиловичском д/с-СШ, была организована и проведена игровая программа «Угадай мелодию».
Концерт Саши Немо
Концерт Саши Немо 23 июня на туристической площадке с концертной программой для работающей молодежи Дятловщины выступил певец Саша Немо, «Лучший исполнитель» Беларуси 2016 года.
Сюжетно-развлекательная программа «Ура! Каникулы»
Сюжетно-развлекательная программа «Ура! Каникулы» 23 июня творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» для участников школьного оздоровительного лагеря «Улыбка» с дневным пребыванием проведена сюжетно-развлекательная программа «Ура! Каникулы».
литературный вечер «День обожжённый войной»
Литературный вечер «День обожжённый войной» 22 .06.2017г. работниками отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» для ребят детского школьного оздоровительного лагеря «Здоровячок» проведен литературный вечер «День обожжённый войной», посвящённый дню начала Великой Отечественной войны — объявленный Днем памяти и скорби.
Мітынг-рэквіем «Времён связующая нить»
Мітынг-рэквіем «Времён связующая нить» Каля мемерыяла — брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Я. Я. Фогеля і П. Г. Пятрова сабраліся навучэнцы, педагогі, гараджане. Вядучая мітынгу-рэквіема Наталля Маліноўская зазначыла, што ў Беларусі няма ніводнай сям’і, якую не закранула б Вялікая Айчынная вайна. Трагічную дату яе пачатку мы павінны памятаць, шанаваць тых, каго забрала вайна. Да прысутных звярнуліся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Г. Суравец і першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» К. Хілімончык. Яны нагадалі падрастаючаму пакаленню, што на алтар Вялікай Перамогі былі пакладзены мільёны жыццяў. Таму задача цяперашняга пакалення — свята берагчы памяць загінулых, сваімі добрымі справамі славіць іх подзвігі. Удзельнікі мітынгу-рэквіема пачулі гісторыю першых дзён вайны на Дзятлаўшчыне. Памяць герояў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана хвілінай маўчання. Напрыканцы дзеці і дарослыя ўсклалі кветкі на магілы воінаў-вызваліцеляў.
Интерактивно-развлекательная программа «Озорные щенки»
Интерактивно-развлекательная программа «Озорные щенки» 21 июня работниками сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» для детского оздоровительного лагеря с дневным пребывание детей «Солнышко» организовано и проведена интерактивно-развлекательная программа «Озорные щенки» образцового театра игры ростовых кукол «Куклы для всех» в рамках районного проекта «Лето 2017».
Развлекательно-игровая программа «Веселая Детворяндия»
Развлекательно-игровая программа «Веселая Детворяндия» 21 июня творческим коллективом сектора внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» заведующий Харлинская А.В. организована и проведена совместно с Юшкевичем Е.В. директором лагеря ГУО «Учебно-педагогический комплекс Роготновский детский сад — средняя школа» развлекательно-игровая программа «Веселая Детворяндия». В гости к ребятам на закрытие оздоровительного лагеря » Улыбка»пришли: клоун Тяпа, и Пеппи. Весёлые конкурсы,игры,зажигательный флешмоб – всё это было для ребят. Ребята повеселились на славу вместе с героями. Закончилось мероприятие- прыжками на батуте.
«В гостях у Болбатушки и Канапушки»
«В гостях у Болбатушки и Канапушки» 19 июня 2017 года в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» прошла развлекательная программа «В гостях у Болбатушки и Канапушки». На программу были приглашены дети из лагеря «Лесная сказка». Они смогли поучаствовать в различных играх и конкурсах. Самые активные получили сувениры и сладкие призы.
Канцэртныя праграммы
Канцэртныя праграммы На свята да землякоў завітала салістка Гродзенскай абласной філармоніі Ала Аўдзейчык. Разам з калегамі яна спрыяла добраму настрою прысутных на свяце. Людзі не шкадавалі апладысментаў, падпявалі, а дзятва і танчыла пад рытмічную музыку. Перад гледачамі выступілі музыканты, танцоры і нават фокуснік, у асістэнтах якога пабылі мясцовыя жыхары. Выступленне ілюзіяніста выклікала асаблівую цікавасць у дзятвы. Малыя, як зачараваныя, сачылі за фокусамі, якія выконваў артыст філармоніі Дзмітрый Філатаў. Не меншую зацікаўленасць у вензавецкай дзятвы выклікала і выступленне ўзорнага тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Малыя былі вельмі рады сустрэчы з героямі мультфільмаў, танцавалі разам з імі, нават на пэўны час забыліся прасіць у матуляў салодкую вату, папкорн, марожанае. Выступіў на свяце і народны тэатр гульні “Прымакі”, удзельнікі якога прапанавалі паслухаць беларускія песні. Менавіта прадстаўнікі гэтага калектыву пабылі на пачатку свята ў ролі зазывалаў: праехаліся на кані па вуліцах, песнямі і музыкай запрашаючы жыхароў аграгарадка на пляцоўку ля Дома культуры.
Сельскія вясёлыя старты ў Вензаўцы
Сельскія вясёлыя старты ў Вензаўцы На пачатку спаборніцтваў – сельскіх вясёлых стартаў – арганізатары свята запрасілі прысутных пабачыць даўнейшы абрад: як выпраўлялі на касьбу. Яго паказалі мясцовыя маладыя людзі Яна Мармыш і Станіслаў Сёмуха. Дзяўчына напаіла касца квасам, а той аддзячыў за клопат павязанай хусткай. Гэты абрад даручалася даўней выканаць самаму сталаму касцу і вясковай прыгажуні. Такім чынам Яна і Стас далі старт спаборніцтвам на “сенажаці”. У вясёлых стартах прымалі ўдзел пяць каманд – КСУПаў “Белагурна”, “Жукоўшчына”, “Слава працы”, “Вензавец” і ААТ “Граніт-Агра”. Вядучая спаборніцтваў Наталля Нагорная прапанавала паўдзельнічаць у шасці выпрабаваннях. Пераважная большасць з іх тычылася сенакосу: касі, каса, пакуль раса; на тыя ж граблі; перанясі сена цераз балота; зрабі сувенір з сена, а таксама былі жартоўны конкурс – надышла ноч і спаборніцтвы асілкаў – самы дужы. Пераможцай вясёлай сельскай эстафеты стала каманда КСУП “Жукоўшчына” ў складзе Дзмітрыя і Юліі Расолькаў, Аляксея Вайтушкі, Яўгена Кійко, Алёны Сантоцкай. Дарэчы, прадстаўнікі гэтага сельгаспрадпрыемства перамагаюць сёлета ўжо другі раз запар. Папярэдні поспех мелі на свяце лёну ў Дварцы. Другое месца заняла каманда КСУП “Слава працы”, трэцяе – ААТ “Граніт-Агра”. Каманды атрымалі дыпломы пераможцаў, адзначаны падарункамі, якія прадаставіў спонсар стартаў – райспажыўтаварыства і, вядома ж, узнагароджаны апладысментамі гледачоў, якіх нямала сабралася на нядзельнае свята. А самыя бурныя апладысменты былі адрасаваны вензавецкаму касцу Раману Осіпаву. Ён прызнаны пераможцам сярод касцоў-удзельнікаў спаборніцтваў і атрымаў тытул “Касец-2017”. Раман, як адзначыла журы, паспяхова выканаў усе ўмовы: скасіў свой надзел якасна і хутка. Перамогай свайго касца мясцовыя балельшчыкі былі вельмі задаволены. Яшчэ адзін мясцовы касец – чатырохгадовы Максім Пятчыц – таксама заслужыў увагу і атрымаў падарунак. І хоць каса ў Максімкі была пластыкавая, і трава ў яго не клалася ў пракосы, хлопчык старанна паўтараў рухі сапраўдных касцоў. А навучае сельскай працы малога мінчаніна дзядуля – Віктар Мікалаевіч Пятчыц, да якога ў Вензавец на лета прывозяць унука. Да свята касцоў творчае аб’яднанне “Гаспадынька”, якое створана і працуе пры Вензавецкай школе, падрыхтавала дэгустацыю страваў, якія звычайна гатавалі ў час сенакосу. Таму для ўдзельнікаў спаборніцтваў дататковым “прэзентам” было запрашэнне пачаставацца смачнымі стравамі. Жанна Свіб і Таццяна Мармыш парупіліся пра юшку па-вензавецку, дранікі, бліны, квас і іншую смакату.