У Ахонаве адкрылі новы модульны ФАП
На Дзятлаўшчыне падтрымалі прыгожую традыцыю, распачатую Прэзідэнтам Беларусі, напярэдадні 7 лістапада рабіць народу краіны важныя падарункі – адкрываць сацыяльна значныя аб’екты. Важнай падзеяй для жыхароў вёскі Ахонава стала адкрыццё новага модульнага ФАПа з сучасным абсталяваннем і пашыраным спектрам магчымасцяў. Ва ўрачыстым адкрыцці аб’екта прынялі ўдзел жыхары вёскі Ахонава, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, адміністрацыя і калектыў Дзятлаўскай ЦРБ, кіраўніцтва Данілавіцкага сельвыканкама і ААТ “Граніт-Агра”, служыцелі духавенства і работнікі культуры. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў вяскоўцаў і медыкаў са значнай для ўсяго раёна падзеяй. – Клопат аб здароўі людзей – прыярытэт дзяржаўнай палітыкі, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Таму заканамерна, што аб’ект, які мы адкрываем напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, належыць да сферы аховы здароўя. У раёне праводзіцца сістэмная работа па будаўніцтве і мадэрнізацыі медыцынскіх установаў не толькі цэнтральнага, але і сельскага значэння, што даказвае сённяшняя падзея. Гэты год стаў для Дзятлаўшчыны шчодрым на інвестыцыйныя праекты, у тым ліку ў медыцыне. Наперадзе шмат мерапрыемстваў у гэтым кірунку – набыццё перасоўнага ФАПа, адкрыццё адміністрацыйнага паверха бальніцы. Таксама ўжо сёлета пачнецца будаўніцтва бальніцы ў гарадскім пасёлку Наваельня. На вопыце іншых раёнаў Гродзеншчыны мы пайшлі па шляху набыцця гатовых модульных ФАПаў –гэта зручна, мабільна. Каштавала гэта раённаму бюджэту 154 тысячы рублёў. Усе ўкладанні апраўданы, бо самае каштоўнае, што мы маем сёння, – здароўе. Новы ФАП атрымаўся сучасным, зручным, упэўнены, ён будзе запатрабаваны ў мясцовага насельніцтва. Хачу пажадаць вам, шаноўныя жыхары вёскі Ахонава, моцнага здароўя, якім ніколі не трэба грэбаваць. Наведвайце мясцовы ФАП часцей для прафілактыкі, своечасова праходзьце дыспансерызацыю. Са святам вас! Па цудоўнай беларускай традыцыі любая добрая справа пачынаецца з малітвы. Памаліліся за ўстанову аховы здароўя і павіншавалі землякоў са святам настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня протаіерэй Валерый Мануйла і віцэ-дэкан Дзятлаўскага і Навагрудскага дэканата ксёндз Андрэй Пышынскі. Сімвалічны ключ ад новага фельчарска-акушэрскага пункта галоўнаму доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктару Яцкевічу ўручыў дырэктар ААТ “Навагрудскі завод металавырабаў” Віталій Яраш. Ён далучыўся да словаў віншавання: – Дзякуй дзятлаўчанам і кіраўніцтву раёна за давер, аказаны нам. Гэта шосты ФАП, створаны на нашым прадпрыемстве. Андрэй Уладзіміравіч слушна заўважыў, што важнасць такой установы ў любым населеным пункце не вымяраецца колькасцю насельніцтва. Людзі павінны атрымліваць якаснае сучаснае медыцынскае абслугоўванне ў любой кропцы Беларусі. Рады, што мы таксама дапамагаем гэтаму. Віталій Віктаравіч падзякаваў за супрацоўніцтва і ўручыў юбілейнае выданне аб сваім прадпрыемстве кіраўніку раёна і галоўнаму доктару. Загадчыца Ахонаўскага ФАПа Валянціна Жыгала выказала словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна, калектывам раённай бальніцы, завода-вытворцы за ўвагу да клопатаў вяскоўцаў: – З’яўленне новага ФАПа – вельмі значная падзея ў жыцці мясцовых жыхароў. Шчыра прызнаюся, напачатку мы нават не паверылі, што такое будзе магчымым так хутка. А ўжо калі “прыехаў” сам будынак, людзі сталі чакаць адкрыцця. Дзякуй усім, хто ствараў гэту прыгажосць і ўтульнасць для нас. Цяпер зможам аказваць медыцынскую дапамогу ў сучасных умовах. Пасля сімвалічнага перарэзвання чырвонай стужкі удзельнікаў урачыстасці запрасілі наведаць новы ФАП. На адкрыццё новага фельчарска-акушэрскага пункта прыйшло шмат жыхароў Ахонава. Адзінадушнае меркаванне землякоў выказала стараста вёскі Людміла Шупа: – Сучасная медустанова вяскоўцам вельмі неабходна, каб падтрымліваць здароўе і, нарэшце, адчуваць сябе патрэбнымі. На перыферыі гэта асабліва важна: транспарт не заўсёды ёсць, каб дабрацца ў райпаліклініку, а цяпер тут створаны ўсе ўмовы. Акрыццё ФАПа ў Ахонаве – паказчык таго, што вёска жывая, што мы маем будучыню, дзяржава не забывае пра нас. З другога боку, наш фельчар Валянціна Жыгала дастойна найлепшых умоваў працы: яна прыехала сюды маладым спецыялістам і ўсё жыццё прысвяціла здароўю аднавяскоўцаў. Ранейшы будынак Ахонаўскага фельчарска-акушэрскага пункта быў размешчаны ў прыватным домаўладанні, дзе арандавалася памяшканне. Яму патрабаваўся капітальны рамонт, які тэхнічна немагчыма было правесці. Тады ўзнікла ідэя набыцця модульнага ФАПа, што стала аптымальным рашэннем стварэння сучасных умоваў для медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву. Памяшканне модульнага ФАПа цалкам адпавядае санітарна-эпідэміялагічным нормам, мае тры цёплыя светлыя кабінеты, санвузел, гарачае водазабеспячэнне з дапамогай бойлера, гаспадарчы пакой з шафамі. ФАП поўнасцю ўкамплектаваны новым абсталяваннем, неабходным для правядзення пярвічнай медыцынскай дапамогі, вакцынацыі, прафілактычных аглядаў, аказання дапамогі. У акушэрскім кабінеце сучаснае гінекалагічнае крэсла, у наяўнасці апарат ЭКГ, глюкометр. Ёсць магчымасць на месцы набыць лекавыя прэпараты. Ахонаўскі ФАП – адзіны ў Дзятлаўскім раёне, дзе ўстаноўлены персанальны камп’ютар з медыцынскай інфармацыйнай сістэмай, што дазваляе адразу ж на месцы запісаць пацыента на прыём да любога доктара Дзятлаўскай паліклінікі, атрымаць інфармацыю аб выніках лабараторнага даследавання, агляду дактароў. У зоне абслугоўвання Ахонаўскага ФАПа 9 населеных пунктаў у радыусе 7,5 кіламетра з насельніцтвам 170 чалавек: з іх 95 – працаздольнага ўзросту, 13 дзяцей, 62 пенсіянеры. Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляюць фельчар, санітарка, а таксама спецыялісты райпаліклінікі ў час выязных прыёмаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Веков связующая нить»
6 ноября в филиале «Козловщинский Дом культуры» прошел тематический концерт «Веков связующая нить» ко Дню Октябрьской революции. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Через даль веков»
6 ноября работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели концертную программу «Через даль веков». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
🏡🎶С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ📸
«А жизнь остаётся прекрасной всегда». С концертной программой под таким названием творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения побывал в деревнях Алёхновичи, Крагли, Стрела.Зрители, собравшиеся в уютных уголках своих деревень, встречали артистов с теплой улыбкой и искренними аплодисментами Музыка заставляла забыть все заботы и тревоги. Концертная программа от артистов ГУК «Дятловский РЦКиНТ» напомнив всем присутствующим о том, что настоящие ценности кроются в простых радостях жизни —тепле общения и любви к родной земле. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Школьнікі пабывалі ў “Хаце брыгадзіра”
На пачатку восені ў вёсцы Малдавічы, у будынку былога ФАПа, адкрылася выставачная экспазіцыя прадметаў савецкага часу “Хата брыгадзіра”. Карыстаецца яна вялікай цікавасцю ў жыхароў нашага раёна, асабліва школьнікаў. Нядаўна здзейснілі падарожжа ў мінулае стагоддзе, каб убачыць вясковы быт людзей, навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Дварэцкай, Круцілавіцкай, Казлоўшчынскай сярэдніх школ. Удзельнікі калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці правялі для школьнікаў пазнавальную экскурсію. Яны расказалі, што гэта ўнікальная экспазіцыя прадметаў і сімвалаў СССР, якая ўвабрала ў сябе дзясяткі экспанатаў, сабраных і прывезеных сюды з усяго Дзятлаўскага раёна. А прымалі ўдзел у іх зборы работнікі аддзела культуры, адукацыі, музея і іншых устаноў. Многія рэчы да гэтага часу знаходзяцца ў рабочым стане. Музейная экспазіцыя беражліва захоўвае ўнікальныя артэфакты, дакументы, асабістыя рэчы людзей той эпохі. Выстава ахоплівае некалькі дзесяцігоддзяў мінулага стагоддзя. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Дажынкi-2024»
Дятловщина Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» на областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дажынкi-2024»🌾#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дажынкi-2024»
❤️Дятловщина встречает гостей на областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дажынкi-2024»🌾 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
С визитом добра, радости и песни
В рамках социально-культурного проекта «Глубинкой живёт Беларусь» творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» поздравили с 70-ти летним юбилеем Шарифову Тамару Вацлавовну, долгожительницу из д. Поречье. В этот знаковый день они пожелали юбилярше крепкого здоровья и долгих лет жизни. В подарок артисты исполнили все любимые композиции юбилярши, наполнив атмосферу музыкой, которая стала символом её богатого жизненного пути. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Як сустрэлі “Лістапад” на Дзятлаўшчыне?
У Беларусі стартаваў юбілейны XXX Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад-2024”, які прадоўжыцца да 8 лістапада і праходзіць пад дэвізам: “Кіно са знакам якасці”. Адметна, што супаў ён з яшчэ адной “круглай датай” – 100-годдзем беларускага кіно. Прыгожыя лічбы – цудоўная нагода ўспомніць слаўную гісторыю галіны і таленавітых майстроў айчыннага кінематографа, пазнаёміцца з навінкамі. Як расказалі арганізатары, урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла на сцэне Палаца Рэспублікі, а асноўнай пляцоўкай стаў сталічны адрэстаўраваны кінатэатр “Перамога”. Стартавала юбілейная падзея беларуска-расійскай кінастужкай “Чорны замак” рэжысёра Кірыла Кузіна па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Стужка спалучае ў сабе адразу некалькі жанраў: фэнтэзі, дэтэктыў і меладраму. На экране як вопытныя, так і маладыя беларускія і расійскія акцёры: Віталь Кішчанка, Яўген Стычкін, Віктар Вяржбіцкі, Яўген Шварц, Лінда Лапіньш, Анастасія Красоўская, Вераніка Усцімава і іншыя. У праграму юбілейнага кінафоруму вернуты два конкурсы – нацыянальны і нацыянальных кінашкол: у першым дэманструюцца работы айчынных рэжысёраў, у другім – студэнцкія. Яшчэ ў ёй “класічныя” конкурс ігравога кіно (18 карцін з 17-і краін) і неігравых фільмаў (12 з 7-і краін), а таксама дзіцячых стужак “Лістападзік”. Дзятлаўшчына таксама далучылася да адзінага старту “Лістапада” ў рэгіёнах. Як адзначыла Ірына Сарачынская, загадчыца аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва “Спадарожнік” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, у 17 гадзін пачаўся кінасеанс. На прагляд стужкі “Белы тыгр” рэжысёра Карэна Шахназарава былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Путешествие по русским сказкам»
Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» организовала увлекательное интерактивное представление «Путешествие по русским сказкам» для ребят из осеннего оздоровительного лагеря «Улыбка» при ГУО «Средняя школа №1». Встреча с ожившими героями любимых сказок подарила детям незабываемые эмоции и позволила погрузиться в волшебный мир русской сказки. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.