«Мир под названием мама»
«Мир под названием мама» 12 октября секторам внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» (заведующий Харлинская Анна Валерьяновна) организован и проведён праздничный концерт для жителей агрогородка Войневичи «Мир под названием мама» ко Дню Матери. Артисты Дятловского района: Татьяна Загорцева, Людмилы и Александра Баклушины,Ирина Бакшук,Анна Харлинская, Ирина Тетерина дарили хорошее настроение и говорили тёплые слова поздравление всем мамам. Зрители стоя аплодировали артистам и благодарили за хороший концерт.
«МАМИНО СЕРДЦЕ»
«МАМИНО СЕРДЦЕ» 11 октября в ГУО «Учебно – педагогическом комплексе Торкачевский детский сад — начальная школа» секторам внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» -заведующий Харлинская Анна Валерьяновна совместно с первичной организацией « Белорусский союз женщин» организовали и провели праздничный концерт «Мамино сердце» ко Дню матери для всех женщин агрогородка. Анна Григорьевна Гаврош -заместитель председателя первичной организации «Белорусский союз женщин» поздравила всех присутствующих мам с праздником . К словам Анны Григорьевны присоединились и юные артисты – учащиеся школы. Для мам дети пели песни ,танцевали ,читали стихи. После поздравления юных участников эстафету приняли лучшие артисты Дятловского района : семейный дуэт Людмилы и Александра Баклушины, Ирина Бакшук, Татьяна Дудкина, Анна Харлинская ,Ирина Тетерина. Зрители аплодировали артистам и благодарили за концерт.
“Гарбузовы рай” у Казлоўшчыне
“Гарбузовы рай” у Казлоўшчыне Казлоўшчынскі Fest-кірмаш “Гарбузовы рай” адбыўся 7 кастрычніка ў чарадзе святаў раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”. Арганізатары свята, “карыстаючыся выпадкам”, вядома ж, пастараліся забяспечыць гасцей рознапланавай інфармацыяй пра такі недаацэнены пакуль беларускі гарбуз. І хоць ярка-аранжавы агародны цуд – ураджэнец заакіянскай Паўднёвай Амерыка, за некалькі стагоддзяў ён добра-такі прыжыўся ў еўрапейскай Беларусі. А першы ўпамінак гарбуза датуецца больш чым пяцітысячнай даўнінай. “Прыручылі” плод Сucurbitа (лацінская назва гарбуза) індзейцы. З саладкаватай мякаці гатавалі стравы, з семак выціскалі алей, а з рэшты – цвёрдай скуркі – выраблялі посуд. Пазней хто-ніхто пачаў ладзіць са скуркі нават карэты для выезду на баль. Да Беларусі гарбуз даехаў дзесьці ў 16 стагоддзі. Рассмакаваўшы аранжавы плод, дапытлівыя людзі выявілі яго надзвычайную карысць. Мякаць гарбуза багатая на вітаміны E, A, C, D, F, PP, T, B, утрымлівае мікра- і макраэлементы (магній, калій, жалеза, кальцый), бялкі. Шчолачавыя рэчывы гарбуза нейтралізуюць павышаную кіслотнасць страўніка і дапамагаюць лячыць дыябет, падагру, жоўцекамянёвую хваробу, атэрасклероз, туберкулёз. А яшчэ гарбуз спрыяе сэрцу, ныркам, паскарае абмен рэчываў у арганізме, выводзіць “кепскі” халестырын, амалоджвае скуру. Гарбузовыя семкі багатыя на цынк і карысныя для мужчын і жанчын. Адным словам, спажывайце, людзі, гарбузы – і будзеце здаровыя! Прынамсі, станеце здаравейшыя. “Нагляднымі дапаможнікамі” для засваення тэксту сталі рознакаляровыя і рознасартавыя гарбузы, якімі арганізатары аздобілі галоўную пляцоўку свята. Кругліліся спелымі бакамі тут і паласатыя “беларускія”, і “аранжавыя”, і “шэрыя” (ці то волжскія, ці то астраханскія), і куставыя зялёныя. А лідзіравалі плады з асабістага агароду старшыні Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзіма Бяляткі. Мясцовыя артысты з ліку работнікаў культуры аздобілі сябе ў тэму – гарбузова-восеньскую. Для публікі спявалі Марына Герасімовіч, Марына Міхалоўская, Наталля Каўцэвіч, Людміла і Аляксандр Баклушыны, Марына Варган, Ірына Бакшук, Таццяна Дудкіна, Аліна Цярэшка, Аляксандр Раеўскі. Танцавальны гурт школьнікаў пад кіраўніцтвам Людмілы Гільвін прадставіў тэматычную харэаграфічную кампазіцыю. Традыцыйна святы з серыі раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”, які летась дэбютаваў у Дзятлаўскім раёне, а сёлета элементы яго тэматыкі “прыжыліся” на святах у аграгарадках іншых раёнаў Гродзеншчыны, не абыходзяцца без сельскай вясёлай эстафеты. За серыю святочных тураў вызначыўся і фаварыт гэтых стартаў – спрытная і знаходлівая каманда КСУП “Войневічы”. Калі на эстафету прыязджаюць “Войневічы”, шанцы у сапернікаў відавочна ўбываюць. У Казлоўшчыне “пальчатку” выкліку фаварыту кінула каманда мясцовага ўчастка жылкамунгаса. Камунальнікі з першага конкурсу – паядынку капітанаў – захапілі лідарства. Наступныя конкурсы з гарбузовай тэматыкай праходзілі з пераменным поспехам, аднак хлопцы-камунальнікі агульнае лідарства з рук не выпускалі і фінішавалі першыя. Але! Прынцыповае журы эстафеты пад кіраўніцтвам Вадзіма Бяляткі налічыла камандам КСУП “Войневічы” і “Слава працы” бонусы за ўдзел у эстафеце дзяўчат і… пазбавіла чыста мужчынскую каманду камунальнікаў фінішнага лідарства. Без пяці хвілін чэмпіёны – аддадзім ім належнае – прынялі ўдар лёсу мужна і выявілі сябе ў канфліктнай сітуацыі джэнтльменамі: судзейскае рашэнне не апратэставалі. Казлоўшчына павінна ведаць імёны сваіх герояў: Дзмітрый Татарчык (капітан), Аляксандр Кузьміч, Сяргей Гушча, Фёдар Грышук, Мікалай Шалесны. Такім чынам пераможцам вясёлай эстафеты ў чарговы раз стала зладжаная каманда КСУП “Войневічы”: Дзмітрый Бяляўскі (капітан), Соф’я Чарвякова, Дзяніс Скрундзь, Вераніка Белуш, Аляксандр Курман. Пры ўдзеле талісмана каманды Вольгі Лахач, якая, па-сумяшчальніцтву, яшчэ і намеснік дырэктара КСУП “Войневічы”. Надвор’е на свяце выдалася не сказаць, каб святочнае: ветранае і халаднаватае. І вельмі дарэчы аказалася гатаваная тут жа юшка з пажыўнай кашай. Частаваліся ўсе, хто жадалі, з аплатай валютаю пад назваю “Дзякую”. Доўжыўся канцэрт. Затым арганізатары запрасілі на вячэрнюю даскатэку.
Театр ростовых кукол «Dolls4All» на празднике «Властелин села» 2017
Белорусский игровой театр ростовых кукол «Dolls4All» на празднике «Властелин села» 2017 6 октября Белорусский игровой театр ростовых кукол «Dolls4All» принял участие на республиканском празднике «Властелин села» 2017, г. Глубокое Витебская обл.
Для тых, хто дорыць свята
Для тых, хто дорыць свята 5 кастрычніка ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці віншаванні з нагоды свята прымалі людзі, якія закліканы дарыць добры настрой, прывіваць культурныя каштоўнасці. З прафесійным святам работнікаў культуры павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адзначыў, што кожны з іх уносіць уклад у развіццё культуры нашага раёна, папулярызуе ідэі дабра, маральнасці, патрыятызму. – Вы дорыце людзям свята, за якім стаіць вялікая карпатлівая праца. Дзякуем вам за любоў да прафесіі, няхай і ў далейшым ваша творчасць сагравае сэрцы людзей. Дзякуючы вашай працы культурная спадчына Дзятлаўшчыны не страціць свае каштоўнасці і застанецца крыніцай натхнення для многіх людзей, – сказаў Аляксандр Міхайлавіч. Старшыня ўручыў Падзячныя пісьмы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Ганне Абрамавай, загадчыцы сектара рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, Мікалаю Палюшэвічу, мастацкаму кіраўніку сектара па арганізацыі вольнага часу Хвінявіцкага дома культуры, Святлане Русак, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Гезгалаўскага дома культуры, Ірыне Цяцерынай, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Дварэцкага дома культуры. Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка. Яна расказала, што пастаянна папаўняецца фонд Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, нарошчваюць свае інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі, культурна-асветніцкія цэнтры. Наталля Яўгенаўна падзякавала за падтрымку кіраўніцтву раёна і спонсарам. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны Ніна Жэгала, намеснік галоўнага бухгалтара цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Галіна Хайко, бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Ганна Пашукевіч, машыністка цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Дануся Мішанкова, тэхработнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Ушанавалі таксама работнікаў культуры, якія 4 кастрычніка былі адзначаны на абласным свяце ў Гродне Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама: бібліятэкара аддзела абслугоўвання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Святлану Магера і загадчыцу сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганну Харлінскую. Этафету віншаванняў прадоўжыў старшыня раённага камітэта прафсаюзаў Андрэй Сатараў. Ён пажадаў работнікам культуры новых творчых перамог і ўзнагародзіў Граматай раённага галіновага аб’яднання прафсаюзаў старшыню Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марыну Бортка. Далей слова ўзяў Уладзімір Казак, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ён адзначыў цеснае супрацоўніцтва работнікаў культуры і аграрыяў, уручыў калектыву Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці дыплом за ажыццяўленне раённага праекта «Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім». Дыпломам РК прафсаюза адзначаны і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці (загадчыца Ганна Харлінская) – за цыкл канцэртных праграм у аддаленых населеных пунктах раёна. Прафсаюзныя падарункі атрымалі начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка, яе намеснік Васіль Шыцько. Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык уручыла падарунак Але Чарняўскай. Тых, хто аддаў прафесіі 20 і 30 гадоў – Алену Вялічка, Жанну Кур’ян, Анжаліку Вабішчэвіч – ушанавала і павіншавала старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка. Дружныя апладысменты залы прагучалі на адрас ветэранаў раённай сферы культуры. Гэтыя мудрыя людзі, якія захавалі запас ведаў, жыццёвы вопыт, шчодра дзеляцца імі з маладым пакаленнем. Напрыканцы свята вядучыя адзначылі, што прафесія работніка культуры няпростая, але рамантычная, цікавая і займальная. Кожны год сям’я культработнікаў папаўняецца маладымі спецыялістамі. Тых, хто прыйшлі ў гэтым годзе, запрасілі на сцэну і ўручылі падарункі. Добры настрой і музычныя віншаванні прысутным дарылі С.Малышчык, А. Чарняўская, Т. Ступак, Т. Дудкіна, Ч. Свіб, А. Голуб. Канцэрт прадоўжылі госці свята – творчы калектыў Шчучынскага цэнтра культуры.
Образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех»
Образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» 4 октября образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» (рук. Коско Иван) принял участие в облостном празднике, посвящённого Дню раьотников культуры.
Дзень сталых людзей ў аг.Белагурна
Дзень сталых людзей ў аг.Белагурна 1 кастрычніка працаўнікі СКБ аг.Белагурна, сумесна з старшынёй сельсавета В.А.Добыш і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Белагурна” Драб С.І. ,правялі шэраг мерапрыемстваў,прысвечаных Дню сталых людзей. Адбыліся канцэрты-віншаванні для сталых людзей у вёсках Агароднікі, Івязянка,Дукрава,Мяляхавічы,Харашкі. А для сталых жыхароў аграгарадка быў прапанаваны вечар адпачынку “Галава сівая,а душа маладая”. Для сталых людзей гучалі віншаванні,пажаданні моцнага здароўя , дабрабыту і добрыя песні. Дарыліся восеньскія кветкі.
Праздничный концерт » Нам года не беда»
Праздничный концерт » Нам года не беда» 01.10 2017 г. в рамках акции » Золотой возраст» работники Отдела культуры и досуга » Новоельнянский Дом культуры»провели праздничный концерт » Нам года не беда». для одиноких пожилых людей которые находятся на социальном обеспечении в гор.больнице г .п. Новоельня.
«Залатая восень жыцця»
«Залатая восень жыцця» 1 кастрычніка ў аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом Культуры» адбылося адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Нам года — не беда», дзе за кубачкам гарбаты жанчыны прыгадалі цікавыя моманты з жыцця. Сустрэча падарыла яе ўдзельніцам добры настрой.
«Вам гады — не бяда!»
«Вам гады — не бяда!» Пад такой назвай у аграгарадку Круцілавічы 1 кастрычніка прайшоў канцэрт прымеркаваны да Дня сталых людзей. Са словамі віншавання да жыхароў аграгарадка звярнулася старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Свае музычныя падарункі дарылі: ансамбль народнай песні «Суседачкі», Мілана Падліпская, Насця Бортнік, Алеся Адамчык, Ульяна Баброўская, Жэня Анушкевіч, Дарына Заваротная. На працягу канцэрта на адрас людзй сталага узросту гучалі віншаванні і пажаданні.