День активного отдыха в аг. Раклевичи
День активного отдыха в аг. Раклевичи 4 ноября творческими работниками отдела культуры и досуга «Раклевичский Дом культуры» для жителей агрогородка был проведен день активного отдыха «Музыкальный листопад».
Канцэртная праграма «Негаснущий свет октября»
Да 100-годдзя Вялікага Кастрычніка 4 лістапада ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт прымеркаваны да 100-годдзя Вялікага Кастрычніка. Вядучыя мерапрыемства Наталля Маліноўская і Мікіта Чубрык зазначылі, што ў сучаснікаў не адназначныя адносіны да падзей далёкіх кастрычніцкіх дзён, аднак гэта быў асэнсаваны выбар пакаленняў. Гісторыя мае нямала светлых і цёмных старонак, і яе варта ведаць усю. Пра мінулае прысутным нагадала чорна-белая відэастужка.Хіты розных гадоў, песеннае папуры, танцы для гледачоў падрыхтавалі артысты Іван Кашко, Тамара Ступак, Ала Чарняўская, Марына Варган, Аляксандр Баклушын, Аляксандр Раеўскі, Сяргей Малышчык, Дар’я Ёдчык, цыркавая студыя «Марсі».
Погляд скрозь гады
Погляд скрозь гады Каля помніка Леніну ў Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг “Погляд скрозь гады” да 100-годдзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мітынг памяці – гэта, у першую чаргу, гістарычны ўрок для моладзі, якой належыць ведаць гісторыю сваёй краіны, імкнуцца зразумець матывы ўчынкаў людзей, якія імкнуліся памяняць жыццё да лепшага не толькі для сябе, але і для нашчадкаў, і пастарацца зрабіць правільныя высновы з рэвалюцыйных і паслярэвалюцыйных падзей.На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Н. Калодка, В. Шыцько, старшыня раённага савета ветэранаў Л. Кашко, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў А. Сатараў, першы сакратар ГА “БРСМ” К. Хілімончык, работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, вучні дзятлаўскіх школ. Пачаўся мітынг з гімна Рэспублікі Беларусь. Затым выступілі вучні сярэдняй школы №1, якія ўзгадалі падзеі тых далёкіх часоў: — Мінула ўжо 100 гадоў з таго дня, калі адбылася Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. Яна стала адной з самых значных падзеяў 20 стагоддзя і моцна паўплывала на ход далейшай гісторыі. На жаль, у свеце і сёння неспакойна. Хочацца, каб драматычныя падзеі тых гадоў паслужылі ўрокам для людзей 21 стагоддзя. І ніколі больш брат не пайшоў на брата, а сын на бацьку. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць пра ўсіх удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, усклалі кветкі да помніка Леніну. Святочныя мерапрыемствы да стагоддзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі прадоўжыліся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.
Призыв — 2017
Юнакоў Дзятлаўшчыны праводзілі ў армію Провады ў армію – асаблівы дзень для маладых людзей, прызваных на службу ва Узброеныя Сілы. Для іх ён становіцца мяжой паміж юнацтвам і дарослым жыццём. Гэта дзень, калі будучыя салдаты ўсведамляюць асабістую адказнасць за бяспеку дзяржавы і рэальную неабходнасць на працяглы перыяд апынуцца ў далечыні ад роднага дома. Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі ў Дзятлаве 2 лістапада ў зале кінатэатра “Спадарожнік”. Пры святочных абставінах ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец уручыў будучым салдатам павесткі аб прызыве на службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.Маладыя дзятлаўчане, а іх у восеньскім прызыве 49, будуць год ці паўтара фізічна загартоўвацца, спасцігаць асновы ваеннай справы, прывыкаць да армейскай дысцыпліны ў войсках сілаў спецыяльных аперацый, Міністэрства ўнутраных спраў, мабільных сіл, супрацьпаветранай абароны, электроннай барацьбы і іншых. Тут яны не толькі атрымаюць ваенную спецыяльнасць, авалодаюць сучасным узбраеннем і тэхнікай, каб на высокім узроўні выконваць пастаўленыя камандаваннем задачы, але даведаюцца, што такое сапраўднае мужчынскае армейскае сяброўства. Усё гэта ў іх наперадзе. А пакуль у адрас заўтрашніх салдат у іх урачысты дзень гучалі добрыя словы, пажаданні і настаўленні годна служыць. — Вельмі хутка са зброяй у руках вы станеце на абарону нашых рубяжоў – выконвайце свой доўг з гонарам і сумленнем. Жадаю вам надзейных сяброў і добрых камандзіраў. Дзякуй вашым бацькам і настаўнікам, якія годна выхавалі вас для праходжання службы. Я лічу, што з такімі абаронцамі, як вы, мы можам быць упэўненымі ў незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, — звярнуўся да прызыўнікоў ваенны камісар Генадзь Суравец. Ён заклікаў юнакоў памятаць, што ваенная прысяга, якую яны будуць прымаць, – гэта не толькі словы. Гэта клятва на вернасць Радзіме, увасабленне патрабаванняў Канстытуцыі аб тым, што абарона краіны – абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусі. Спявалі ў гэты дзень для будучых абаронцаў Айчыны Ала Чарняўская, Аксана Кашляк і Марына Варган. Вядучая ўрачыстасці Наталля Маліноўская пажадала прызыўнікам годна выконваць свой воінскі абавязак і хутчэй вярнуцца дамоў, дзе іх будуць вельмі чакаць родныя і блізкія людзі. Цяжэй за ўсё развітвацца з юнакамі, хоць і ненадоўга, іх бацькам. Хвалявалася кожная маці, якая прысутнічала на мерапрыемстве, бо разумела, што праз некалькі дзён сын адправіцца ў армію.
«Наши песни для Вас»
«Наши песни для Вас» 29 октября творческий коллектив отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» с концертной программой «Наши песни для Вас» выступили в Сеньковщинском центре культуры, Слонимского р-на.
«Кірмаш гудзе – продаж ідзе!»
Шумеў-гудзеў дзятлаўскі сельгаскірмаш Дождж суботнім кірмашовым ранкам накрапваў, але разысціся не адважыўся. І дзякуй яму. І, безумоўна, велізарны дзякуй нашым сельгаспрадпрыемствам. Гаспадарчых клопатаў у іх на працягу большай часткі года шмат, а восенню – дык не абтрэсціся! Але на традыцыйны кірмаш прыехалі ўсе. І прадукцыю прывезлі, і свае дэкаратыўныя падворкі. А найбольш “уклаўся” у кірмашовую дзею КСУП “Хвінявічы”. Што вырасцілі на палетках, на продаж прывезлі, і гадаванае на фермах дадалі: трусоў, авечак, бараніну, ялавічыну. Трусовае мяса, сказалі, лічыце дыетычным – дзецям з шасці месяцаў даваць можна. Іншае яшчэ нельга, а трусовае – ужо не зашкодзіць. І на жывых свойскіх зайчыкаў, кажуць, попыт ёсць: людзі купляюць, гадуюць. Чаму ж не гадаваць: размнажаюцца зайчыкі хутка, хутка растуць, “белыя веліканы” вырастаюць да пяці кілаграмаў. Пры належным доглядзе – прыбытковы занятак. Конкурсная камісія кірмашу на чале са старшынёю раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім КСУП “Хвінявічы” і прысудзіла першае месца. На другім месцы – ААТ “Граніт-Агра”. “Уф…” – задаволена аддыхвалася пасля бойкага гандлю намеснік дырэктара “Граніта” Людміла Мядзведзь. “Усё прадалі!”. А яе каляжанкі не без гумару каментавалі фініш фірменнага гандлю: “Людміла Іванаўна гэтак налаўчылася на кірмашах, што можа і ката ў мяшку прадаць”. “Граніт” на кірмашы глядзеўся салідна і дыму, смажачы шашлыкі ды іншую мясную смакату, даваў больш за іншыя падворкі. “Гранітаўскі” размах – што ў полі, што на кірмашы. Не змагла камісія вызначыцца, хто лепшы паміж двума прэтэндэнтамі на трэцяе прызавое месца і прыняла блізкае да саламонава рашэнне: прысудзіць два прызы за трэцяе месца, а райкам прафсаюза работнікаў АПК прадставіць усяму кірмашу як надзвычай шчодрага прызавога спонсара. Гэтак трэцімі сталі і КСУП “Жукоўшчына”, і КСУП “Русь-Агра”. Прадавалі на кірмашы, не буду маніць, не скажу, што ўсё, але многае: рознае зерне (ячмень, трыцікале, жыта, авёс, грэчку, проса, ільносемя, насенне алейнай рэдзькі), саджанцы пладовых дрэваў і кустоў, саджанцы дэкаратыўных дрэваў і кустоў, жывую рыбу (карпаў, карасёў, амураў, самоў, шчупакоў), мёд ды іншыя прадукты пчалярства, прыправы, вядома ж – агародніну (капусту, моркву, сталовыя буракі, цыбулю, часнок, перцы, бульбу). Былі ў продажы і прамысловыя тавары: камбікармы, крухмал, сыры. Была экзотыка: імянныя лыжкі, ручкі. Былі саматужныя рамесніцкія вырабы. А тым, хто прыйшлі на кірмаш з грашыма, але не маглі вызначыцца, што ж ім купіць, дапамагала бяспройгрышная латарэя. І панеслі-павезлі дахаты хто мех бульбы, хто торбачку зерня (як казалі гумарныя латарэйшчыцы: не ведаем, якога), хто сподак (затое ў прыгожай каробцы), хто бляшанку салодкага густога малака, хто саджанец, ну, адным словам, каму на што пашчасціла. Каму – забаўка, каму – набытак … Артысты (нашы, родненькія, і ўжо час прылюдна сказаць і прызнаць, часта не горшыя, а як у добрым тонусе, то нярэдка і лепшыя за прыезных) кірмашовую публіку весялілі: ігралі, спявалі і прытанцоўвалі. Адным словам, разагравалі. Сустрэўся на кірмашы «атрад хуткага рэагавання» раённай арганізацыі БРСМ пад кіраўніцтвам першага сакратара Кацярыны Хілімончык. Хлопцы і асабліва актыўна іх лідар Кацярына прапаноўвалі пажылым людзям сваю дапамогу: падняць цяжкі груз, паднесці да транспарту.
Праздничный концерт «Честь, верность и отвагу празднуем сегодня»
Праздничный концерт «Честь, верность и отвагу празднуем сегодня» 27 октября в Центре культуры г. Дятлово состоялся праздничный концерт «Честь, верность и отвагу празднуем сегодня», посвященный 65 -летию Департамента охраны.
“Зецельскі фэст”. Канцэрт гурта “Фрыстайл”
“Зецельскі фэст”. Канцэрт гурта “Фрыстайл” Яркім дадаткам свята стаў канцэрт украінскага музычнага гурта “Фрыстайл” у Цэнтры культуры і народнай творчасці. Выступленні артыстаў чакалі многія, а доказ гэтаму — поўная зала гледачоў. Удзельнікі легендарнага гурта парадавалі прысутных цікавым музычным дзеяннем, а людзі ў зале танцавалі прама каля сваіх месцаў. Апладысменты артыстам дарылі стоячы, падносілі кветкі і дзякавалі за добрыя эмоцыі.Пасля канцэрта жадаючыя адправіліся туды, дзе і пачыналася раніцай сямейнае свята — на гарадскую плошчу. Там завяршыўся «Зецельскі фэст» канцэртна-забаўляльнай праграмай “Моладзь крэатыўная”.
«Зецельскі фэст». Гісторыя роднага краю ў квэст-гульні “Скарбы Радзівілаў”
«Зецельскі фэст». Гісторыя роднага краю ў квэст-гульні “Скарбы Радзівілаў” Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей у рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” праводзіў касцюмаваную квэст-гульню “Скарбы Радзівілаў”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Каля музея ўдзельнікаў гульні сустрэў князь Радзівіл. Ён прапанаваў дзецям адшукаць скарбы князёў па старой карце, аднак спачатку неабходна было знайсці фрагменты гэтай карты, якіх не хапала. Першая падказка прывяла ўдзельнікаў гульні да касцёла, дзе за атрыманыя адказы на пытанні Радзівіла яны атрымалі фрагмент карты. Другі кавалак карты ля свайго дома ім аддаў яўрэй, у якога дзеці “купілі зерне”. Затым усе адправіліся на млын, каб “змалоць” гэтае зерне. Млынар правёў з вучнямі гульню, задаў пытанні – і вось яшчэ адзін фрагмент карты ў шукальнікаў скарбаў. Апошні фрагмент карты, выканаўшы няпростыя заданні, удзельнікі гульні атрымалі ля замка Радзівіла. Сабраўшы яе, нарэшце знайшлі доўгачаканы куфар са скарбам. Святочныя мерапрыемствы фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” ладзіліся і ў кінатэатры «Спадарожнік». Дзеці, якія прыйшлі сюды, трапілі ў краіну Мультылэндзію, дзе іх сустракалі роставыя лялькі гульнявога тэатра “Dalls4all”. Любімыя мультыплікацыйныя героі Маша і Мядзведзь, Спанчбоб запрасілі дзяцей паспяваць разам у караоке. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі бонусы-жэтоны. Напрыканцы дзяцей запрасілі паглядзець мультфільмы.
«Зецельскі фэст». Турыстычная паласа перашкодаў, юшка і песні
«Зецельскі фэст». Турыстычная паласа перашкодаў, юшка і песні А што адбывалася ў гарадскім скверы? Сумаваць не было часу, таму што для некаторых стаяла задача «праляцець» на турыстычнай паласе перашкодаў амаль да … кацялкоў з юшкай! Смачным рыбным супам, які гатавалі на адкрытым вогнішчы, можна было пачаставацца ўсім жадаючым. Дзяцей забаўлялі казачныя персанажы, праводзілі конкурсы і гульні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымлівалі бонусныя купоны і маглі абмяняць іх на прызы. На танцавальнай пляцоўцы Цэнтра культуры праходзіла танцавальна-забаўляльная праграма “Успомнім маладосць сваю”. Вакальна-інструментальны ансамбль “Арэал” выконваў добра вядомыя рускія і замежныя хіты розных гадоў, а гледачы каля сцэны падпявалі і прытанцоўвалі.