Рубрика: Новости

«Падсадзіць Каляду на дуб»

«Падсадзіць Каляду на дуб» У Дзятлаўскім раёне стартаваў этнаграфічны праект «Народнаму скарбу — век векаваць». Этна-праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народных традыцый у арганізацыі і правядзенні мясцовых святаў і абрадаў. 21 студзеня 2018 года распачаў праект — абрад «Падсадзіць Каляду на дуб» у вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна народным фальклорным калектывам мясцовага сельскага філіял-клуба ДУК “Дзятлаўскі ЦКіНТ”. Абрад адносіцца да сямейна-бытавых. У апошні дзень Каляд, збіраліся за сталом усёй сям’ёй, рыхтавалі стравы, якія прысутнічалі на стале на працягу Калядных свят: кісель, грыбны квас, студзянец, клёцкі, грыбы, квашаная капуста, сялядзец, каўбаса хатняя, сала, сыр і інш. Вялася гутарка пра святкі, гучалі песні калядна-абрадавага цыклу: “Прыехала Каляда з вечара”, “Добры вечар таму, хто у гэтым даму”, “Ой, рана-рана куры запелі”, “А учора звячора”, “Шчодры вечар, багаты вечар”, “Ой, добры вечар пане гаспадару”. «Падсадзіць Каляду на дуб» азначае заканчэнне Калядных святкаванняў да наступнага году.

Автор admin 21.01.2018 Выкл.

Фестиваль “Христославы-2018”

15 января в Центре г. Дятлово культуры состоялся фестиваль «Христославы -2018», в рамках мероприятий посвященных встрече Рождества Христова. Цель фестиваля — воспитание уважения к духовной культуре, использование потенциала провославных традиций и ценностей в формировании личности. Выступление Христославов было направлено на то, что бы принести людям радостную весть о Рождестве Христове, поздравить всех с праздником и пожелать благополучия.

Автор admin 15.01.2018 Выкл.

Тэатралiзаваны абрад «Шчадрэц» у Белагурна

13 СТУДЗЕНЯ Ў АГРАГАРАДКУ БЕЛАГУРНА ТВОРЧЫМ КАЛЕКТЫВАМ СКБ ПРАВЕДЗЕНЫ АБРАД “ШЧАДРЭЦ” . НАВЕДАЛІ АМАЛЬ КОЖНУЮ ХАТУ, КАБ АСАБІСТА ПАВІНШАВАЦЬ АДНАВЯСКОЎЦАЎ З НОВЫМ ГОДАМ, РАЖСТВОМ ХРЫСТОВЫМ І СТАРЫМ НОВЫМ ГОДАМ. ЖЫХАРЫ АГРАГАРАДКА НАС ЧАКАЮЦЬ І З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ ЗАПРАШАЮЦЬ У ХАТУ. ШЧОДРЫ ВЕЧАР АТРЫМАЎСЯ ВЯСЁЛЫ І ЦІКАВЫ.

Автор admin 13.01.2018 Выкл.

Абрад «Каляда-калядзіца» у Гезгалах

13 студзеня 2018 года творчым калектывам аддзела культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» быў праведзены калядны абрад шчадравання «Каляда-калядзіца». Калядоўшчыкі абыйшлі двары жыхароў з зоркай і абрадавымі песнямі. Цэнтральным персанажам была «каза». Спявалі велічальна-віншавальныя песні гаспадару і гаспадыне, членам сям’і, пажадалі добрага ўраджаю і багатага жыцця.

Автор admin 13.01.2018 Выкл.

Абрад «Ішла па вёсцы Каляда

13 студзеня творчым калектывам Студзераушчынскага Дома фальклора i удзельнікамi дзіцячага фальклорнага гуртка «Званочкі» праведзены абрад «Ішла па вёсцы Каляда». Калядоушчыкi павіншавалі жыхароў вёскі са святамі, пажадалі здароўя і шчасця. Пасявалі хаты жытам на дабрабыт і добры ўраджай. А каза вясяліла гаспадароў і выносіла с хаты гора і нягоды. У падзяку вяскоўцы адорвалі калядоўшчыкаў падарункамі.

Автор admin 13.01.2018 Выкл.

Новогоднее прощание с ёлочкой

Новогоднее прощание с ёлочкой 13 января в Центре культуры г. Дятлово состоялось Новогоднее прощание с ёлочкой. Образцовый театр игры «Куклы для всех», детская студия «Марси» подготовили для ребят настоящее новогоднее приключение с Машей, Медведем, Снеговиком и многими другими персонажами.

Автор admin 13.01.2018 Выкл.

Обряд «Калядачкі, бліны ды аладачкі»

Обряд «Калядачкі, бліны ды аладачкі»  13 января жители деревень: Лозки, Скипоровичи и агрогородок Леоновичи  встречали творческий коллектив  сектара  внестационарного обслуживания населения ГУК“Дятловский центр культуры ” совместно с детским клубом беларусского народного творчества “Святліца” обряд колядки. С улыбками и с  праздничным настроением  встречали жители героев калядак (Звездаря,цыганку,щёдрых девчат, а особенно казу и главного символа года –ласкового и доброго собаку).  Все жители благодарили коллектив и щедро одаривали угощеньями слушая песенки-колядки, которые прославляют хозяев за щедрость, доброту, гостеприимство, несут пожелание здоровья, счастья и хорошего настроения на весь новый год.

Автор admin 13.01.2018 Выкл.

Калядныя сустрэчы ў Казлоўшчыне

13.01.18г. Творчыя калектывы аддзела культуры і дасуга «Казлоўшчынскі ДК» дзіцячы вакальны ансамбль «Задорынка» і дзіцячы гурток  народных традыцый «Вытокі» прынялі актыўны удзел у семінары «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на базе Казлоўшчынскай СШ.

Автор admin 13.01.2018 Выкл.