Выступленне ваеннаслужачых Слонімскай брыгады
Выступленне ваеннаслужачых Слонімскай брыгады ў юбілей Дзятлава
Падворкі сельскіх гаспадарак. Да 520-годдзя Дятлава
Падворкі сельскіх гаспадарак. Да 520-годдзя Дятлава
Урачыстае адкрыццё свята «Дзятлава ў сэрцы маім!»
Урачыстае адкрыццё свята «Дзятлава ў сэрцы маім!» (+3 відэа) На плошчы 17 Верасня пад акампанемент Наваельнянскага зводнага духавога аркестра пачалося ўрачыстае адкрыццё свята «Дзятлава ў сэрцы маім». Вядучыя ўрачыстага мерапрыемства ўзгадалі гістарычныя падзеі, звязаныя з нашым горадам, таксама агучылі імёны знакамітых дзятлаўчан. У горада-юбіляра шмат поспехаў, і гэта ўсё — дасягненні людзей, якія ўносілі і ўносяць уклад у развіццё сваёй Дзятлаўшчыны: і ветэраны, якія прайшлі суровыя ваенныя гады, і тыя, хто прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні і развіцці сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, прамысловасці, будаўніцтва. Са словамі віншаванняў да жыхароў і гасцей раёна звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта была заснавана Кніга Славы Дзятлаўскага раёна. У яе заносяцца імёны лепшых прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё горада і раёна. Ганаровае права вынесці Кнігу Славы прадаставілі Яўгеніі Лявончык, пераможцы абласнога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве і абласной даследчай канферэнцыі , і Аляксею Пацыновічу, пераможцы і прызёру абласных конкурсаў і фіналісту міжнароднага конкурсу інавацыйна-даследчай дзейнасці.
Табе, мой горад, прысвячаем!
Табе, мой горад, прысвячаем! Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый Ужо з самай раніцы 2 ліпеня на вуліцах горада Дзятлава было шумна, весела, гаманліва. Так, на вуліцы Савецкай ладзілася выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна “Табе, мой горад, прысвячаем!”, а таксама выстава-дэманстрацыя эксклюзіўнай спецтэхнікі. Больш за дваццаць установаў прадставілі сваю прадукцыю, расказалі пра свае дасягненні і поспехі. Сустракалі гасцей прывітальнай песняй работнікі культуры раёна, бібліятэкары ладзілі выставу беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Дзятлаўская школа мастацтваў і аддзел адукацыі паказалі ўзнагароды сваіх выхаванцаў, расказалі пра іх праекты.Гасцінна сустракаў караваем Белтэлекам, а раённае аддзяленне Таварыства Чырвонага Крыжа прапаноўвала гарачы чай, які быў вельмі дарэчы ў сённяшняе не вельмі спрыяльнае надвор’е. Будкомплекс і Дзятлаўская сельгастэхніка не толькі расказалі, але і паказалі свае вырабы. У палатку здароўя запрашала Дзятлаўская раённая бальніца, а Дзятлаўскі лясгас прапаноўваў паспрабаваць ляснога мядку. Вялікім дружным калектывам сустракала Дзятлаўскае РУП ЖКГ: песняй уласнага сачынення яны павіншавалі родны горад з юбілеем.
«Праздник Танца»
Танцевала Новоельня. Новое брендовое мероприятие «Праздник Танца» 1 июля в г.п. Новоельня впервые состоялось новое брендовое мероприятие «Праздник Танца». Массовое гуляние, посвященное популярному в народе «ТАНЦУ». Каждый праздник не проходит без танца. Пусть все не умеют танцевать профессионально, но, безусловно, красота танца понятна всем. Жители и гости поселка получили массу положительных эмоций, удовольствия от выступления танцевальных коллективов. В программе были: народный духовой оркестр, торжественное открытие праздника, «Весёлая эстафета» среди организаций городского посёлка Новоельня, концертная шоу-программа Театра песни Ирины Дорофеевой «Мы зажигаем звёзды» из Минска, игровая программа для взрослых “Горящая путёвка” Дворецкого Дома культуры, концерт Заслуженного коллектива Республики Беларусь — ансамбля танца, музыки и песни «Белые росы» из Гродно, демонстрация образцового театра моды «СПАДЧЫНА»из Волковыска, Колор фест и дискотека. На протяжении праздника работали выставка-продажа сувенирной продукции, торговые ряды, аттракционы.
Дзень вясёлых забаваў у Дзятлаве
Дзень вясёлых забаваў у Дзятлаве 30 чэрвеня для юных жыхароў і гасцей райцэнтра ладзіўся Дзень вясёлых забаваў. Першымі дзяцей і іх бацькоў каля Цэнтра культуры і народнай творчасці сустракалі героі вядомага і ўсімі любімага мультфільма “Маша і Мядзведзь”. Яны заклікалі прысутных у падарожжа па краіне фокусаў і мыльных бурбалак. Дзятлаўчане даўно палюбілі узорны тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”, а таму з задавальненнем разам з Машай і яе калматым сябрам рабілі гімнастыку, гулялі ў хованкі, чаравалі і весела лавілі дзясяткі мыльных бурбалак, якія хутка падхватваў парывісты вецер. Наступнымі дзяцей запрасілі ў сваю імправізаваную гасцёўню спецыялісты Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Яны прапанавалі падрастаючаму пакаленню віктарыну аб нашым горадзе – “Дзятлава – горад слаўнай гісторыі”. За правільныя адказы давалі салодкія бонусы. Дзецям, вядома, крыху дапамагалі бацькі. У выніку па колькасці бонусаў-цукерак знатаком гісторыі райцэнтра быў прызнаны Дзмітрый Клімко, які атрымаў за гэта сапраўдны медаль. А вясёлыя забавы прадоўжыліся. На пляцоўцы Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў гарадскім скверы ладзілася конкурсна-гульнявая праграма “Вясёлы каламбур”. Юныя наведвальнікі пляцоўкі змаглі пабачыць кніжную выставу, у бібліятэчнай гасцёўні згуляць ў лато і іншыя развіваючыя гульні, а для самых спартыўных супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі гімнастычныя мячы і кольцы для кідання.
Праздничные мероприятия в аг. Дворец
29 июня в агрогородке Дворец состоялся торжественный митинг,посвящённый 74 годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Дню Независимости Республики Беларусь. Присутствовали представители предприятий и организаций,трудовые делегации,представители религиозных конфессий,ветераны труда,учащиеся Дворецкой школы и ясли-сада. Для жителей агрогородка прошёл праздничный концерт «Спявай, Беларусь!». Хорошее настроение зрителям дарили участники любительского творчества Дворецкого Дома культуры и сектора внестационарного обслуживания населения.
Митинг в аг. Хвиневичи
29 июня 2018 года в агрогородке Хвиневичи состоялся митинг-реквием и возложение цветов к обелиску погибшим жителям. После этого в Хвиневичском Доме культуры прошел концерт «В сердце любовь и тепло» с участием артистов Мостовского р-на. На концерте присутствовал председатель Поречского сельского Совета А.А.Едейко.
“Край мой сэрцу любы”
29 чэрвеня на плошчы аг.Белагурна адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці РБ. На перадсвяточнае мерапрыемства прыйшлі жыхары аграгарадка. Адкрыла мітынг і павіншавала жыхароў аграгарадка старшыняМяляхавіцкага сельсавета. Пасля мітынга адбылася канцэртная праграма “Край мой сэрцу любы”. Ладзілі праграму працаўнікі СКБ . Пасля шматгадовага перапынку сваімі песнямі віншаваў гледачоў вакальны гурт “Аднавяскоўцы”. У канцы праграмы вядучая запрасіла ўсіх гледачоў наведаць 2-га і 3-га ліпеня г.Дзятлава, дзе будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці і 520-годдзя г.Дзятлава.