Свята Зажынкі ў ААТ «Граніт-Агра»
Свята Зажынкі У суботу, 07 ліпеня, у ААТ «Граніт-Агра» зладзілі ўрачыстыя праводзіны збожжаўборачнага атрада прадпрыемства на жніво. На пачатку ўрачыстасці са словамі прывітання да ўдзельнікаў уборачнай кампаніі звярнулася старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Станіслававіч Мазур пажадаў усім плённай працы, каб тэхніка не ламалася і каб усе з вялікімі намалотамі завяршылі жніво. У Беларусі з даўніх часоў ведалі, што з пачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй-матухнай і падзякаваць яе за дадзены ўраджай. Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў залогам гэтай дамовы. Першы зажыначны сноп быў уручаны дырэктару ААТ “Граніт-Агра” удзельніцамі ансамбля народнай песні “Суседачкі”. Вядучыя ўрачыстасці прадставілі камбайнавыя экіпажы, якія будуць працаваць на сёлетнім жніве. Іх у гаспадарцы 12, а таксама вадзіцеляў ГАЗ і МАЗ, якія будуць адвозіць зерне ад камбайнаў і працаўнікоў сушыльных агрэгатаў. Галоўны інжынер Андрэй Пятровіч Падліпскі рапартаваў аб гатоўнасці тэхнікі да жніва. Галоўны аграном гаспадаркі Антон Аляксандравіч Тарасевіч паднёс дырэктару сімвалічны хлебны каравай, а ўдзельнікі будучага жніва прадэгуставалі булачкі-каравайчыкі . Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаславення божага. На ўмалотную працу ўдзельнікаў жніва ААТ “Граніт-Агра” благаславілі айцец Валерый і ксёндз Віктар. Музычныя віншаванні для ўдзельнікаў жніва былі падрыхтаваны творчым калектывам адзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”.
Дзень вызвалення вёскi Зарой
Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыла вёска Зарой Павіншаваць жыхароў і гасцей вёскі Зарой, а іх з нагоды важнай даты сабралася нямала, прыехаў калектыў работнікаў Наваельнянскага дома культуры. Напачатку мерапрыемства ўсіх прысутных павітала вядучая святочнай праграмы Наталля Нагорная, якая адзначыла важнасць вялікага і значнага для беларускага народа свята – Дня Незалежнасці, павіншавала жыхароў вёскі і гасцей са святам вызвалення Зарою ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пажадала ўсім моцнага здароўя, вясёлага настрою і ўсмешак. Са словамі віншаванняў звярнуўся да аднавяскоўцаў стараста вёскі Станіслаў Сас, галоўны арганізатар свята. Ён пажадаў усім міра, шчасця, дабрыні і здароўя, прапанаваў часцей збірацца па святочных нагодах, а беларускім вёскам – пашырацца і расці. Таксама Станіслаў Паўлавіч падзякаваў артыстам за іх падтрымку ў правядзенні святочнай праграмы, за цудоўны настрой, за талент.Да гасцей і жыхароў вёскі звярнулася старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна адзначыла, што ўжо больш за 70 гадоў прайшло з той пары, як беларусы жывуць у міры. Свята Дня Незалежнасці Беларусь святкуе як трыумф і веліч тых герояў, што аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Праходзяць часы, змяняюцца пакаленні, але ж памяць аб вялікім подзвігу застаецца ў сэрцах нашчадкаў на многія гады. Дзякуючы гэтаму святому подзвігу, сучаснасць ганарыцца і радуецца поспехам вучоных, медыкаў, настаўнікаў, спартсменаў, хлебаробаў. Таксама Ганна Мікалаеўна адзначыла, што абавязак кожнага беларуса – захаваць мір на роднай зямлі і памятаць аб сваіх каранях, малой радзіме.Ганна Жых пажадала ўсім моцнага здароўя, цеплыні і дабрабыту ў сем’ях. Ганна Мікалаеўна таксама пажадала, каб над усёй беларускай зямлёй і вёскай Зарой, у прыватнасці, заўсёды было мірнае неба.Хвілінай маўчання аднавяскоўцы і госці вёскі Зарой ушанавалі памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за яе вызваленне.
Купалле ў Жукоўшчыне
Вянок — да мужа, бусел — да дзяцей. Купалле ў Жукоўшчыне Каля возера ў Жукоўшчыне сабрала жыхароў і гасцей аграгарадка свята Купалле. Увечары атмасфера напаўнялася чараўніцтвам. Павітаць усіх прысутных прыйшлі Купаліш з Купалінкай, пажадалі добрага настрою і самага галоўнага ў гэтае свята — знайсці папараць-кветку.Невядома адкуль на забаўляльнай пляцоўцы з’явіліся чэрці, якія спрабавалі напалохаць гасцей свята і сапсаваць канцэртную праграму. Але ў іх нічога не атрымалася: як вядома, дабро перамагае зло. Тым часам завітала на свята і гаспадыня-Купаліца, паклікала дзяўчат наплесці купальскіх вянкоў і пусціць іх па вадзе. Конкурс на лепшы вянок аб’яднаў удзельніц, нягледзячы на тое, што паміж сабой яны былі саперніцамі.Самую маленькую прыгажуню гледачы гучнымі апладысментамі вызначылі пераможцай, а арганізатары конкурсу ўручылі ёй прыемны падарунак. Потым дзяўчынкі разам пайшлі да возера, каб пусціць свае вяночкі па вадзе: чый вянок хутчэй паплыве, тую і замуж хутчэй возьмуць. Так і не разабраліся, у каго хутка вяселле адбудзецца, а каму ў дзеўках прыйдзецца сядзець, бо вяночкі плавалі то сінхронна, то кожны ў сваім напрамку.Для тых, хто хацеў даведацца пра свайго будучага мужа, варажбітка правяла прадказані. У мяшочак са збожжам апускалі залатое і срэбнае пярсцёнкі: калі дзяўчына даставала залатое, то чакаць ёй мужа багатага, калі срэбранае — простага і добрага.Пакуль дзяўчаты на жаніхоў гадалі, над возерам пралятаў бусел. Гавораць, што гэта да з’яўлення дзіцяці. Хто ведае, магчыма, у кагосьці з тых, хто вырашыў зазірнуць у будучыню, хутка сапраўды з’явіцца свая сям’я.Яшчэ адна з галоўных традыцый купальскага свята – пошукі папараці-кветкі, якая абавязкова прынясе каханне і шчасце. Часцей за ўсё чароўную кветку шукаюць жанчыны, але ў Жукоўшчыне папараць-кветку ўдалося знайсці маладому мужчыне. Кветка «спрацавала» адразу, бо мужчыне пашанцавала атрымаць прыз ад арганізатараў свята.Са сцэны на працягу вечара гучалі купальскія песні ад раённых артыстаў, а фальклорны калектыў вёскі Погіры вучыў прысутных танцаваць кракавяк, польку і іншыя народныя танцы.Адным з доўгачаканых момантаў свята было запальванне вогнішча. Купаліца распарадзілася запаліць яго, калі стала цямнець, і ад яркіх колераў з’явілася ўражанне, што сонца ўвогуле не садзілася за гарызонт.Шчаслівыя твары людзей былі доказам таго, што свята адбылося выдатнае. На беразе возера народ кружыў у карагодзе, падпяваў песні і праводзіў прыгожы чырвоны закат.
Свята «Купалле» ў аграгарадку Дварэц
Свята «Купалле» ў аграгарадку Дварэц 7 ліпеня ў аг.Дварэц адбылося свята «Купалле»,якое ладзілі работнікі аддзела культуры і дасуга «Дварэцкі Дом культуры». Свята пачалося з тэатралізаванага абраду «Янаў дзень» у рамках этна-праекту «Народнаму скарбу — век векаваць». Прысутным вельмі спадабалася назіраць за тым,як раней дзяўчаты праводзілі гэты дзень — спявалі купальскія песні, плялі вяночкі,варажылі на лёс,вадзілі карагоды. Пасля запальвання купальскага вогнішча ўсе прысутныя вадзілі карагод,дзетвара з задавальненнем скакала на батуце,дарослым прапанавалі танцавальна-забаўляльную праграму.
«Купалье» в Козловщине
06.07 июля творческим коллективом отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» проведен праздник «Купалье».Праздник Купалье – один из самых ярких и зрелищных в славянских традициях. Программа праздника включала в себя: театрализованное представление, игровые программы, конкурс на «Лучший венок», праздничную дискотека.
Праздник «Купалье» в Новоельне
06.07 июля творческие работники отдела культуры и досуга » Новоельнянский Дом культуры » провели праздник «Купалье». Программа праздника включала в себя : театрализованное представление, игровые программы , «Колор фэст», праздничная дискотека.
Праздник «Купалье» в аг. Вензовец
06.07.2018г. в а\г Вензовец, прошел праздник Купалье. В программе праздника были — театрализованное представление, праздник красок Color Fest, игры, шутки, песни, танцы, купальский костер, плетение венков, молодежная дискотека, на празднике работали аттракционы. Все ушли с хорошим настроением далеко за полночь, чтобы встретить ровно через год этот во истину всенародный праздник.
Игровая программа «В поисках цветка папоротника»
Игровая программа «В поисках цветка папоротника» В Иванов день существовало много обычаев, связанных с водой. В этот день пели, плясали, водили хороводы, надевали на голову венки из цветов, прыгали через костры. Игровая программа «В поисках цветка папоротника» дала возможность детям поучаствовать во всех обрядовых действиях Купалья. Дети прыгали через воображаемый костер, собирали лекарственные травы, переносили воду, водили хороводы, украшали березку, отгоняли нечисть, участвовали в праздничном гадании, плели купальские венки, пели народные песни, собирали веник для бани, и самое главное — искали цветок папоротника. Игровая программа была подготовлена отделом культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры».
Свята Купалле «На Купала сонца грала»
Свята Купалле «На Купала сонца грала» 6 ліпеня у аграгарадку Круцілавічы адбылося свята Купалле «На Купала сонца грала». Купалле — старажытнае свята падзякі сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Свята Іван Купала належыць да ліку самых ушанаваных, самых важных, самых разгульных святаў у годзе, у ім прымала ўдзел усё насельніцтва, прычым, традыцыя патрабавала актыўнага ўключэння кожнага ва ўсе гульні, забавы. Работнікамі аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» для жыхароў аграгарадка была падрыхтавана канцэртная праграма. Купалінка павіншавала ўсіх са святам, нагадала традыцыі нашых продкаў і запрасіла ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Хай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, хай папараць-кветку знойдзе кожны, каму трэба цуд. І хай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полыме.