«Граніт-агра» адсвяткаваў «Дажынкі»
Напачатку свята вядучыя павіншавалі прысутных з заканчэннем уборачнай страды. Яны адзначылі, што хлеб – гэта золата: ён можа паставіць чалавека на ногі, а можа – і на калені, ён бывае горкі і цяжкі. Павага да хлеба – гэта шчырая павага да працы рук хлебаробаў. Кожная ўзятая імі тона, кожны пройдзены гектар – гэта іх маленькая перамога, якая ўносіць вялікі ўклад у агульны хлебны каравай і вельмі важны для нашай крайны. Пад музыку і апладысменты сустракалі госці свята ўдзельнікаў жніва. З хлебам-соллю завіталі на галоўную пляцоўку тыя, чыя праца дастойна самых цёплых і самых удзячных слоў – хлебаробы. Узначальвалі калону пераможцы жніва-2018 у ААТ “Граніт-Агра”, якія першымі размянялі тысячны рубеж – сямейны экіпаж Улядзіміра і Івана Гукішаў, хлебаробы-тысячнікі: сямейныя экіпажы Уладзіміра і Івана Чарняўскіх, Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў. Усяго ў гаспадарцы на працягу жніва былі задзейнічаны 12 экіпажаў камбайнераў. Працягвалі калону вадзіцелі-тысячнікі, якія працавалі на адвозцы збожжа – Андрэй Гулецкі, Казімір Рысюк, Аляксандр Бакей. У складзе калоны ішлі працаўнікі агранамічнай службы на чале з кіраўніком Антонам Тарасевічам, супрацоўнікі інжынернай службы пад кіраўніцтвам Андрэя Падліпскага, а таксама дыспетчары, запраўшчыкі, кладаўшчыкі, повары. Са словамі вялікай падзякі, шчырых віншаванняў да хлебаробаў і тых, хто дапамагаў у самы адказны аграрны час звярнуліся старшыня сельвыканкама Ганна Жых, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, ксёндз-пробашч парафіі Святой Троіцы ў Стараельні віцэ-дэкан Дзятлаўскага дэканату ксёндз Віктар Захарэўскі. За працоўныя дасягненні хлебаробаў яны ўручылі ім грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Працаўнікі ААТ “Граніт-Агра” і госці свята паспрабавалі першага хлеба, спечанага з мукі гранітаўскага ураджаю 2018 года. На працягу ўсяго свята вясёлы настрой і каларыт эмоцый дарылі хлебаробам і гасцям свята сталічныя артысты. Сольным выступленнем і аўтарскімі песнямі радавала заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Раманоўская, гучалі сольныя песні ў выкананні артыста Беларускай эстрады Аляксандра Заўгароднага, захаплялі выступленні танцавальнага шоу – трыа з эстраднымі і ўсходнімі танцамі. Пастараліся арганізатары свята і для самых маленькіх удзельнікаў мерапрыемства. Вясёлая і насычаная забаўляльная праграма, рознакаляровы “Color Fest”, надзіманыя горкі, батут, цір, карусель радавалі дзяцей. Для аматараў салодкага працавалі гандлёвыя кропкі з разнастайнасцю выбару. Акрамя таго, на свяце працавала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.
Сельский сход в аг. Хвиневичи
3 августа на базе сектора по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» в рамках областного семинара состоялся сельский сход. Яркую концертную программу для всех гостей представил народный хор ветеранов труда «Ветераны в строю» Центра культуры г. Дятлово.
«Спявае колас песню хлебу»
02.08.18 года состоялась концертная програма «Спявае колас песню хлебу» приуроченная уборчной страде, подготовлена творческим коллективом отдела культуры и досуга «Козловщинский ДК» . Артисты побывали на зернотоке д. Ненадовичи, полевых станах КСУП «Слава труду».
1000 тон экіпажа Уладзіміра і Івана Чарняўскіх
Кожны з тых, хто на працягу апошніх тыдняў з ранку да вечара шчыраваў у полі, каб хутчэй і без стратаў сабраць ураджай, дастойны самых цёплых і самых удзячных слоў. Рэхам напружаных дзён жніва з’яўляецца заслужанае ўшанаванне працавітых людзей. Чарговы раз адпраўляемся ў ААТ “Граніт-Агра”, каб павітаць камбайнераў, якія ў час сёлетняга жніва перасягнулі тысячны рубеж па намалотах – сямейны экіпаж камбайнераў у складзе Уладзіміра і Івана Чарняўскіх(на камбайне Джон-Дзір-9640).Яшчэ на пачатку тыдня на рахунку экіпажа Чарняўскіх было намалочана 991 тона зерня. 31 ліпеня экіпаж намалаціў 34 тоны збожжа, і тым самым камбайнеры размянялі запаветны тысячны рубеж.З працоўным дасягненнем хлебаробаў павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Аляксандр Міхайлавіч падзякаваў камбайнерам за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі, за плённую працу, пажадаў добрага здароўя і новых перамог, годных ушанавання.Старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак узнагародзіў перадавікоў раённага спаборніцтва на жніве, адзначыў працоўнае дасягненне хлебаробаў Падзячнымі лістамі, падарункамі і вымпеламі.Любая праца ў летні сезон, як адзначалі работнікі сельгаспрадпрыемства, выказваючы падзяку за ўзнагароды і падарункі, вельмі нялёгкая. Але калі адчуваецца клопат і ўвага, тады ёсць стымул працаваць з яшчэ большай аддачай.
«А жизнь, остаётся прекрасной всегда, пусть старишься ты или молод…!»
«А жизнь, остаётся прекрасной всегда, пусть старишься ты или молод…!» 1 августа творческим коллективом СЕКТОРА ВНЕСТАЦИОНАРНОГО ОБСЛУЖИВАНИЯ НАСЕЛЕНИЯ совместно с коллективом сектора по организации досуга «Жуковщинский дом культуры» была организована и проведена концертная программа «А жизнь, остаётся прекрасной всегда, пусть старишься ты или молод…!» в деревни Охоново. Жители тёплыми аплодисментами встречали артистов, дарили лучезарные улыбки. А мы в свою очередь, благодаря душевным песням ,оставили взамен частичку тепла, добра и хорошего настроения.
Дварэцкі дом культуры прапаноўвае падарожжа ў мінулае
Дварэцкі дом культуры прапаноўвае падарожжа ў мінулае Над аграгарадком Дварэц лунала песня. Так мясцовых жыхароў і гасцей паселішча ў Дом культуры заклікалі ўдзельнікі народнага тэатра-студыі гульні “Прымакі”. Тут 31 ліпеня праходзіла ўрачыстае адкрыццё этнаграфічнай экспазіцыі “Побытавая культура беларускага селяніна”. Артыстам не давялося доўга спяваць пад спякотным сонцам, госці ўрачыстасці сабраліся хутка. Сярод іх былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзінара Харошка, дырэктар Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Тамара Юранкова. – Цудоўную і багатую спадчыну маюць беларусы, – зазначыла, звяртаючыся да прысутных, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Янушкевіч, – Створана гэта спадчына нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Зразумела, што і мы – працяг мінулых пакаленняў і падмурак для будучых. Дык, няхай этнаграфічная экспазіцыя, якая адкрылася ў Дварцы, радуе і дарослых, і дзяцей. Яе значэнне ў захаванні гісторыі малой радзімы цяжка пераацаніць. – Сёння мы даём старт адкрыццю такіх музейных куткоў і экспазіцый ва ўстановах культуры, – расказала Наталля Калодка, – гэта першая музейная экспазіцыя, якую мы адкрываем. Знакава, што гэта адбываецца ў Год малой радзімы. Наперадзе ў нас яшчэ два такія гады, спадзяюся, што гэта работа прадоўжыцца. Кожны музей – гэта скарбонка памяці, у якой захоўваюцца лёсы людскія, гістарычныя падзеі. А наша экспазіцыя прысвечана этнаграфіі: быту простага народа, яна адлюстроўвае, як жылі нашы продкі, чым займаліся, якія песні спявалі. Таму я ўпэўнена, што сёняшняя наша сустрэча стане стартавай, і мы будзем усё часцей сустракацца ў дамах культуры, каб захоўваць нашы традыцыі і перадаваць іх моладзі. Таццяна Янушкевіч выступіла ў ролі экскурсавода і пазнаёміла гасцей з раздзеламі этнаграфічнай экспазіцыі, сярод якіх “Промыслы і рамёствы беларускага селяніна ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў”, “Беларуская хата – ад чырвонага кутка да бабінага закутка”, “Традыцыйнае аддзенне селяніна і яго выраб”, “Прылады ткацтва”. Затым экскурсавод расказала, што ідэя стварэння экспазіцыі ў свой час належала Алене Мішчук, якая з’яўлялася кіраўніком народнага фальклорнага гурта “Студзераўшчына”, які працуе з 1975 года, а ганаровае званне “Народны” атрымаў у 1997-ым. Усе гады гурт вядзе актыўную творчую дзейнасць. У 2015 годзе калектыў стаў лаўрэатам першай ступені абласнога рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. Песні гурта ўвайшлі ў кнігу Т. Варфаламеевай “Песні Беларускага Панямоння” і трохтомнік “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гродзенскае Панямонне”. І гасцей свята нашы самабытныя спявачкі народнага фальклорнага гурта “Студзераўшчына” таксама парадавалі сваім выступленнем.
Концерт в д. Жиборты и Разважье
29 июля в 15.00 участники фольклорного коллектива «Сузорье» сектора по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» провели концертную программу «Мой родны кут, як ты мне мілы» для пожилых людей отдаленных деревень Жиборты и Разважье. Немногочисленные зрители были очень рады артистам и с удовольствием слушали народные песни их молодости.Благодарили за то, что их не обделяют вниманием и приглашали приехать еще.
Раклевічы ў час Свята мёду гулі, як вулей.
У нядзелю 29 ліпеня сапраўдныя пчаляры і проста аматары салодкага сабраліся ў аграгарадку Раклевічы на Свята мёду, якое другі год запар праходзіць тут у рамках раённага праекту “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Для гасцей мерапрыемства працавала выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, маленькія наведвальнікі свята ацанілі надзіманыя горкі і батут, паласаваліся папкорнам і салодкай ватай.У час адкрыцця Свята мёду прысутных павітаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі:– Варта зазначыць, што “салодкае свята” ладзіцца ў Раклевічах нездарма: КСУП “Русь-Агра” шмат гадоў займаецца пчалярствам, у гаспадарцы – каля 70 пчоласем’яў, якія штогод прыносяць звыш 700 кілаграмаў мёду. Што тычыцца Дзятлаўскага сельсавета, то тут жывуць 12 пчаляроў, якія трымаюць 89 пчоласем’яў. На гэтым свяце вы зможаце даведацца больш пра мёд і пчолаў. Спадзяюся, гэта паспрыяе далейшаму развіццю пчалярства на Дзятлаўшчыне.Аповед пра ўнікальныя ўласцівасці мёду прадоўжыла вядучая мерапрыемства Наталля Нагорная. Яна расказала, што на тэрыторыі КСУП “Русь-Агра” ў вёсцы Сілівонкі ёсць свая пасека. Там жывуць 52 пчаліныя сям’і, за якімі сочыць пчаляр Уладзімір Санюкевіч. Гаспадарка выкатвае мёд розных відаў – ліпавы, малінавы, грэчкавы, рознатраўны.Скарыстаўшыся ўрачыстай абстандўкай свята, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Русь-Агра” Вадзім Царык уручыў Падзячныя пісьмы і падарункі лепшым работнікам гаспадаркі.Пасля выступлення самадзейных артыстаў, Ірына Цяцерына запрасіла на сцэну каманды КСУПаў. На гэты раз іх чакала не традыцыйная вясёлая эстафета, а музычны конкурс “Угадай мелодзію”. Удзел у музычных баталіях прымалі пяць каманд – КСУП “Русь-Агра”, КСУП “Белагурна”, КСУП “Дварэц-Агра”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”. Яны годна справіліся з прапанаванымі выпрабаваннямі – адгадвалі мелодыі і самі спявалі песні, тэксты якіх выцягнулі ў час жараб’ёўкі. На працягу ўсёй гульні самыя высокія здольнасці да адгадвання мелодый дэманстравала каманда КСУП “Белагурна”, “на ўра” ў яе ўдзельнікаў атрымаўся і музычны нумар, таму журы прысудзіла белагурнаўцам галоўную ўзнагароду свята. Другое месца заняла каманда КСУП “Жукоўшчына”. Замкнулі тройку лідараў гаспадары пляцоўкі – каманда КСУП “Русь-Агра”. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы – скрыначкі з духмяным мёдам.Радасць, бадзёрасць і выдатны настрой ўдзельнікам свята дарылі артысты Гродзенскай абласной філармоніі. Сваёй невычэрпнай энергіяй здзіўляў гледачоў вядомы ў нашай краіне і за яе межамі віртуоз ігры на балалайцы Аляксандр Варанішча. Пры падтрымцы самых адважных удзельнікаў свята Аляксандр наладзіў цэлае танцавальнае шоу. Асабліва стараліся маленькія танцоры. Раклевічы ў час Свята мёду гулі, як вулей.
«Звонкое дыхание лета»
29 июля в аг. Вензовец прошел день активного отдыха «Звонкое дыхание лета». Для детей и взрослых на протяжении дня работали различные аттракционы, прошли соревнование по настольному теннису, веселая эстафета. Также каждый участник мог полюбоваться выставкой народных мастеров и попробовать свои вокальные данные. Завершился праздник танцевальной программой. БЫЛО ВЕСЕЛО.
Першыя тысячнікі на жніве-2018 у Дзятлаўскім раёне
Жніво ў раёне хуткімі тэмпамі набірае абароты. Як і прагназавалася, яшчэ да канца тыдня на Дзятлаўшчыне з’явіліся першыя “тысячнікі”. Імі ганарацца, іх ставяць іншым у прыклад і адзначаюць за руплівую працу. Лідарамі раённага жніва-2018 па намалоце збожжа з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”. Ужо каторы год запар камбайнёры гаспадаркі “трымаюць марку”. На 28 ліпеня хлебаробы сельгаспрадпрыемства намалацілі 6071 тону зерня. Раённым лідарам “Граніт-Агра” з’яўляецца і па ўраджайнасці зерня з гектара – 38,3 центнера. Асабліва ўдалася гранітаўцам азімая пшаніца – на круг збіраюць па 53,7 центнера. Першыя тысячнікі раённага жніва-2018 з’явіліся таксама ў “Граніт-Агра”. 26 ліпеня свой чарговы ўборачны дзень экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў на камбайне “Lexion-580” завяршыў з дзённым намалотам у 110 тон і тым самым размяняў першую жніўную тысячу, а з пачатку сёлетняга жніва па стану на 28 ліпеня на ўласны працоўны рахунак яны запісалі 1179 тон намалочанага зерня (з улікам рапсу). Першыя раённыя тысячнікі па адвозцы алейнага насення і каласавых культур – таксама гранітаўцы. Лідарства ўтрымліваюць: Андрэй Гулецкі (МАЗ-551605), на рахунку якога 1255 тон перавезенага збожжа, Казімр Рысюк (на МАЗ -555142 перавёз 1233 тоны зерня) і Аляксандар Бакей (МАЗ-555102) – 1197 тон перавезенага ад камбайнаў зерня. 28 ліпеня першыя тысячнікі раёна прымалі шматлікія віншаванні з працоўнымі дасягненнямі з уручэннем грашовых прэмій, падарункаў, букетаў, разнастайнай жніўнай атрыбутыкі ад старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка, старшыні раённнай аргантзацыі ГА “Белая Русь” Ігара Кухарэвіча, старшыні РК прафсаўза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Станіслава Мазура, фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры “Суседачкі”.