Рубрика: Новости

“Дажынкі-2025” на Дзятлаўшчыне. Славім герояў жніва!

Галоўнай падзеяй раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сельскай гаспадаркі стала цырымонія ўшанавання механізатараў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных комплексаў, повараў, якія вызначыліся ў пасяўной і ўборачнай кампаніях 2025 года. Яна адбылася на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве. У святкаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва, грамадскіх аб’яднанняў, жыхары раёна, запрошаныя госці, у ліку якіх – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела РУП “БеларуснафтаГроднааблнафтапрадукт” Аляксандр Надуцік. Разам з дзятлаўчанамі падзякавалі Богу за добры ўраджай і асвяцілі хлеб 2025 года благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Андрэй Лішко. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі  павіншаваў хлебаробаў са святам і падзякаваў ім за шчырую працу на роднай зямлі: – Сёння мы адзначаем раённае свята “Дажынкі” і падводзім вынікі ўборачнай кампаніі, якая патрабавала ад вас, шаноўныя хлебаробы, максімальнай самааддачы, цярпення і прафесіяналізму. Сёлетняя ўборачная кампанія была няпростай. Нягледзячы на гэта і дзякуючы вашай зладжанай рабоце, працавітасці, яна завершана паспяхова. Вы выстаялі і даказалі, што наш раён – гэта тэрыторыя моцных духам, адданых сваёй малой радзіме людзей. Працаўнікі вёскі сёлета сабралі багаты ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, валавы збор склаў каля 68 тысяч тон (прыбаўка ўраджаю больш за 8 тысяч тон) з сярэдняй ураджайнасцю 42 цэнтнеры з гектара (на 8 цэнтнераў з гектара больш за мінулагодні), зрабіўшы важкі ўклад не толькі ў дабрабыт раёна, але і ў харчовую бяспеку нашай краіны. Ва ўборцы ўраджаю прымалі ўдзел 55 камбайнавых экіпажаў. Лідарам жніва-2025 стаў камбайнавы экіпаж СГФ “АграМілк” у саставе Руслана Міклаша і Віктара Ёды, якія намалацілі 2843 тоны збожжа і рапсу. Намалоту звыш 2 тысяч тон дасягнулі 9 камбайнавых экіпажаў раёна, тысячны рубеж перасягнулі 22. На перавозцы збожжа найлепшага паказчыка ў 4127 тон дасягнуў вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны, больш за 3 тысячы тон збожжа перавезлі 7 вадзіцеляў, звыш 2 тысяч тон – 6 вадзіцеляў і больш за тону – тры вадзіцелі. Самы важкі вынік на сушэнні збожжа паказала брыгада ААТ “Граніт-Агра” пад кіраўніцтвам звеннявога Андрэя Бучы, якая прасушыла 9843 тоны. Дарагія працаўнікі сельскай гаспадаркі, ад Дзятлаўскага райвыканкама прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым святам. Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі, міру вашым сем’ям. Няхай у вашых дамах заўсёды пануе дабрабыт, а праца будзе ўшанаванай і дастойна ўзнагароджанай. Няхай зямля, якую вы апрацоўваеце з вялікай любоўю, і надалей адказвае вам багатым шчодрым ураджаем. Па добрай дзятлаўскай традыцыі сімвал паспяховага завяршэння жніва – духмяны каравай – уручыў старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму яго першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, якія выпрабоўвалі нашых аграрыяў на кожным з этапаў работ, раённы каравай атрымаўся небывалым – 67 744 тоны намалочанага збожжа. За важкі ўклад ва ўборачную кампанію кіраўнікі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў атрымалі ад кіраўніцтва раёна сімвалічныя караваі з лічбамі намалочанага імі збожжа: ААТ “Граніт-Агра” – 17 586 тон (Уладзімір Лашко), СГФ “АграМілк” – 11 169 тон (Аляксандр Грынкевіч), ААТ “Дварэц-Агра” – 10 704 тоны (Дзмітрый Дожын), КСУП “Войневічы” – 7619 тон (Сяргей Францішчык), КСУП “Хвінявічы” – 3152 тоны (Мікалай Бубноўскі), КСУП “Жукоўшчына” – 2928 тон (Мікалай Шых). Кульмінацыяй свята стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённых спаборніцтваў на пасяўной кампаніі, уборцы ўраджаю, якія паказалі высокі вынік, пры гэтым не дапусцілі парушэнняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы. Узнагароды аграрыям уручыў Андрэй Садоўскі. Пераможцы раённых спаборніцтваў на вясновых палявых работах у 2025 годзе сярод прадпрыемстваў размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца – КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, галоўны аграном Іван Палуянцэвіч, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі), 2-е месца – СГФ “АграМілк” (дырэктар  Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань, намеснік начальніка Васіль Каральчук), 3-е месца – ААТ “Дварэц-Агра” (дырэктар Дзмітрый Дожын, намеснік дырэктара Дзяніс Тамкевіч). Лідарамі раённых спаборніцтваў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур у 2025 годзе сталі наступныя прадпрыемствы: 1-е месца – ААТ “Дварэц-Агра”, 2-е месца – ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар – Уладзімір Лашко, галоўны аграном – Алена Майсейчык, галоўны інжынер – Аляксандр Спасюк), 3-е месца – СГФ “АграМілк”. З заканчэннем уборачнай кампаніі аграрыяў раёна павіншавала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і ўручыла ўзнагароды раённага спаборніцтва на ўборцы  рапсу, зерневых і зернебабовых культур сярод моладзевых экіпажаў і маладых вадзіцеляў, аграномаў і інжынераў, занятых на жніве-2025. Павіншаваў прысутных са святам і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды хлебаробам старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. У межах святкавання раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2025” прайшлі тэматычныя конкурсы, пераможцы якіх былі ўзнагароджаны на галоўнай сцэне раёна. Лепшымі ў вырабе і афармленні дажынкавага снапа, а таксама гаспадарамі самага гасціннага сельскагаспадарчага падворка былі прызнаны работнікі ААТ “Граніт-Агра”, самы духмяны і прыгожы каравай атрымаўся ў КСУП “Войневічы”. Дыпломы пераможцам уручыў Віталій Шулейка, грашовыя прэміі будуць пералічаны на рахунак прадпрыемстваў. Пазітыўны настрой і добрыя песні гасцям раённых “Дажынак-2025” дарылі артысты Дзятлаўшчыны і народны ансамбль песні, музыкі і танца “Белыя Росы”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 06.09.2025 Выкл.

Феерычнае флайдборд-шоу ў Дзятлаве

Вячэрнюю праграму раённых “Дажынак-2025” прадоўжыла начное флайдборд-шоу з элементамі піратэхнічнага, светлавога абсталявання і феерверка на вадзе, якое прадставілі артысты з Санкт-Пецярбурга. У Дзятлаве такое відовішча праходзіла ўпершыню, таму сабрала на возеры шмат дзятлаўчан і гасцей горада. І маленькія, і дарослыя гледачы былі проста ў захапленні ад шоу і дзякавалі гасцям бурнымі апладысментамі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 06.09.2025 Выкл.

👍📸Когда праздник уже на пороге, работы у культуры-МНОГО😉👍…

👍📸Когда праздник уже на пороге, работы у культуры-МНОГО😉👍… 🌾🏤Дятловский районный центр культуры готовится к районный «Дожинкам-2025» !🌾🌾🌾 ✅Работа бурлит творческой энергией. ✅Креативность и ответственность — вот девиз нашего коллектива🧑‍🤝‍🧑, с которым мы подходим к каждому мероприятию!👍📸 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 05.09.2025 Выкл.

Дзятлава сустрэла экспедыцыю “Дарога да святыняў”

4 верасня ўслед за гарадскім пасёлкам Казлоўшчына духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў” сустракаў горад Дзятлава. У саборы навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель правёў службу, на якой прысутнічалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, іншыя прадстаўнікі раённай улады, сілавых службаў, працоўных калектываў, дзятлаўчане. У час богаслужэння адбылася перадача Жыватворнага агню ад Труны Гасподняй, таксама дзятлаўскаму храму падораны спіс Загор’е-Сталовіцкай іконы. Хрэсным ходам удзельнікі малебна прайшлі ад сабора да брацкіх магіл Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова, дзе адбыліся мітынг-сустрэча і ўшанаванне памяці загінулых. – Мы знаходзімся на святым месцы нашага горада,  – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу Андрэй Садоўскі. – Тут пахаваны чырвонаармейцы і Героі Савецкага Саюза, якія аддалі жыцці за дзятлаўскую зямлю. Сёння на ёй жывуць людзі, якія шануюць мінулае, памнажаюць дабрабыт, берагуць гісторыю. Цана Вялікай Айчыннай вайны – мільёны чалавечых жыццяў. Важнасць экспедыцыі ў тым, што яна праходзіць праз свяшчэнныя для нас месцы, дзе мы аддаём даніну памяці тым, хто збярог мір і незалежнасць. Мы разумеем, што такія трагічныя моманты гісторыі не павінны паўтарыцца. Часцінка святыні хрысціянскага свету, якая падарожнічае з вамі, – Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй, няхай асвеціць шлях і дасць патэнцыял для творчасці, развіцця нашага раёна і Айчыны. – Экспедыцыя наша – духоўна-асветніцкая, яна гарманічна спалучае два пачаткі: свецкі і рэлігійны, – зазначыў яе кіраўнік Аляксандр Лапата-Загорскі. – Як чалавек свецкі я прадстаўляю яе творчых удзельнікаў (паэтаў, пісьменнікаў) і прывёз у Дзятлава літаратуру, якую перададзім раённай бібліятэцы. На асобніках аўтары пакінулі свае аўтографы з пажаданнямі дзятлаўчанам. Усё гэта для таго, каб вы адчулі атмасферу і далучыліся да Свята беларускага пісьменства. Пасля малітвы і хвіліны маўчання ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да мемарыяла, а сёстры сястрынства ў гонар Святой Ксеніі Пецярбургскай пакінулі на магілах загінулых лампадкі з Жыватворным агнём. Праграму сустрэчы прадоўжыла пасадка Саду Малітвы. Дэкаратыўныя вербачкі, дзякуючы намаганням гасцей і дзятлаўчан, занялі пачэснае месца на зялёнай зоне каля шматпавярхоўкі, што насупраць сквера Ігната Дварчаніна. Затым у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы была арганізавана духоўна-творчая канферэнцыя з аднайменнай назвай “Дарога да святыняў”. Падобныя сустрэчы прайшлі ў іншых установах райцэнтра: Дзятлаўскай раённай бібліятэцы, гімназіі № 1 і сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 04.09.2025 Выкл.

Імя на Дошцы гонару. Іван Кашко: “З культурай развітвацца не збіраюся”

Ёсць сярод нас людзі, якія нясуць у наша жыццё мастацтва, творчасць, гармонію і прыгажосць. Гэта работнікі культуры. У ліку лепшых з іх на Дзятлаўшчыне – Іван Кашко, загадчык сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, імя якога сёлета занесена на раённую Дошку гонару. Іван Фёдаравіч расказаў пра сваё станаўленне ў прафесіі, дзейнасць і планы на будучыню: – Нарадзіўся я ў аграгарадку Гезгалы ў сям’і ваеннаслужачых. Пасля 9 класа паступіў у Гродзенскае дзяржаўнае музычна-педагагічнае вучылішча, хаця першапачаткова нават і не думаў пра вучобу там. Я марыў, як і тата, стаць ваенным інжынерам, а дзядуля мяне адгаварыў: “Калі ты мне сыграеш марш, польку і вальс, я буду задаволены”. Вырашыў паспрабаваць: проста прыйшоў у музычную школу, папрасіў, каб навучылі іграць на баяне гэтыя тры кампазіцыі. Калі пахадзіў некалькі месяцаў, настаўнік сказаў, што ў мяне ёсць задаткі, бо хутка ўсё атрымліваецца. Мы паехалі на праслухоўванне ў музычнае вучылішча, і мяне ўзялі, сказалі, што многія пасля навучання ў музычнай школе горш іграюць, чым я пасля некалькіх месяцаў урокаў. Вось так і звязаў сваё жыццё з мастацтвам. Атрымаўшы дыплом, год адпрацаваў настаўнікам музыкі ў Казлоўшчыне, пайшоў служыць у армію. Затым выкладаў у Жукоўшчынскай школе і па сумяшчальніцтве ў мясцовым Доме культуры. Неабходная была вышэйшая адукацыя, і тут лёс вырашыў павесці мяне па іншай сцяжынцы: я паступіў у Баранавіцкі ўніверсітэт на завочнае аддзяленне і стаў інжынерам машынабудаўнічага абсталявання. Нават прапаноўвалі працу на баранавіцкім філіяле завода “Атлант”, але вырашыў вярнуцца на малую радзіму. Некаторы час з’яўляўся загадчыкам Жукоўшчынскага дома культуры і ўжо чатыры гады працую ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Спачатку быў культарганізатарам, затым стаў загадчыкам сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. – Раскажыце пра вашу дзейнасць цяпер. – У маім падначаленні дзве цудоўныя таленавітыя жынчыны – Святлана Венская і Ірына Бакшук, з якімі за два гады знайшлі агульную мову, добра разумеем адзін аднаго, дапамагаем. Мы размеркавалі абавязкі, і праца ідзе спраўна і зладжана, нават рознагалоссяў не бывае. Наш сектар займаецца арганізацыяй канцэртаў у населеных пунктах раёна, дзе няма клубаў, за год аб’язджаем каля 100 вёсак. Таксама рэалізуем цікавы і, лічу, важны сацыяльна-культурны праект “Глыбінкай жыве Беларусь”, у рамках якога знаёмімся са старастамі вёсак, ушаноўваем юбіляраў, праводзім культурна-пазнавальныя экспедыцыі “Па сакрэты даўгалецця” і “Роднае-народнае”. Шмат працы і часу ўклалі ў адкрыццё музея “Хата брыгадзіра” ў Малдавічах. – З такой работай і сумаваць няма калі. – Мы заўжды з музыкай і песнямі. Тое, што для іншых адпачынак, для нас – праца. Такая дзейнасць мне вельмі падабаецца, бо гэта шмат знаёмстваў з новымі людзьмі. Жыхары маланаселеных вёсачак, якім часта не хапае стасункаў, сустракаюць нас добразычліва, заўжды рады пагутарыць, шчыра дзякуюць за нашы выступленні. – Што найбольш запомнілася за гады працы ў культуры? – У гэтай сферы я ўжо 20 гадоў, прафесія вельмі цікавая. З выступленнямі давялося пабываць не толькі ў сваёй вобласці, але і ў Мінскай, Брэсцкай. Было шмат цікавых знаёмстваў. Кожны дзень нешта новае. Здаецца, што ў культработнікаў не праца, а бесперапынныя святы. Але за ўсімі гэтымі святамі стаяць вялікія намаганні. Бывае, што мерапрыемствы ідуць адно за адным, а іх трэба старанна падрыхтаваць, тады не лічышся нават з асабістым часам. Часта ўдзельнічаю і ў раённых канцэртах. Дарэчы, не толькі на пачатку працы, але нават і цяпер вельмі хвалююся, калі выходжу на сцэну перад вялікай аўдыторыяй. – Ці быў хто-небудзь у сям’і творчы, ад каго перанялі любоў да музыкі? – Мама пастаянна ўдзельнічала ў самадзейнасці на асноўным месцы работы. Дзед іграў на гармоні, а прадзед – на скрыпцы, нават на многіх вясковых святах часта дуэтам весялілі народ. А цяпер і мае дзеці палюбілі музыку: малодшы сын скрыпач, а старэйшы іграе на баяне. – Падзяліцеся творчымі планамі, задумкамі? – У іншую сферу дзейнасці не імкнуся, з культурай развітвацца не збіраюся. Было жаданне стварыць мужчынскі ансамбль, ёсць творчыя людзі, якія гатовы іграць у ім, але пакуль цяжка знайсці ўсім агульны вольны час па-за асноўнай работай, каб збірацца разам на рэпетыцыі. Спадзяюся, гэту праблему зможам вырашыць. – Чым любіце займацца ў вольны час? – Будаваць на дачы, наводзіць парадак на прысядзібным участку, па грыбы хадзіць і ўвогуле – праводзіць час з сям’ёй. Якім жа бачаць Івана Кашко калегі па працы Святлана Венская і Ірына Бакшук? – Цудоўны музыкант і добры кіраўнік, мы стараемся яго не падводзіць, – дзеляцца жанчыны. – Паколькі ў нас большы жыццёвы вопыт і працоўны стаж, так сказаць, старая школа, часта яму нешта падказваем, раім. У нас з ім поўнае ўзаемаразуменне, вельмі задаволеныя, што працуем разам з ім. Як чалавек ён вельмі спакойны, памяркоўны, безадмоўны, калі нешта трэба зрабіць, можна быць упэўненым, што не падвядзе. Мы былі рады за яго, што занесены на Дошку гонару, Іван Фёдаравіч заслужыў гэта. Жадаем яму шчасця, каб асабістыя і творчыя планы заўжды спраўджваліся. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 02.09.2025 Выкл.

Хвала рукам, што пахнуць хлебам!

У апошнюю суботу жніўня на Дзятлаўшчыне адразу дзве гаспадаркі: ААТ “Дварэц-Агра” і ААТ “Граніт-Агра” адзначылі свята “Дажынкі”. Хлебаробаў сельгаспрадпрыемстваў павіншавалі, уручылі ўзнагароды, кветкі, падарункі, грашовыя прэміі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, яго першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Віншаванні ў адрас удзельнікаў уборачнай кампаніі прагучалі ад старшыняў Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Вінцукевіча і Данілавіцкага сельвыканкама Ігара Кухарэвіча, кіраўнікоў гэтых гаспадарак Дзмітрыя Дожына і Уладзіміра Лашко. Дзесяць тысяч сямсот дзве тоны намалоту з ураджайнасцю 50,7 цэнтнера з гектара дасягнула ААТ “Дварэц-Агра”, якое спадзяецца яшчэ і на шчодры ўраджай кукурузы, ёсць у гэтым прадпрыемстве вадзіцелі-лідары, якія перавезлі больш за тры тысячы тон збожжа – Дзмітрый Маліка (3309) і Васіль Жых (3112), а тры лепшыя дварэцкія камбайнеры, якія перасягнулі рубеж у дзве тысячы тон, – Аляксандр Кастусік, Вячаслаў Кастусік, Сяргей Ляўкевіч. – Уборка сёлета падышла да фінішу, і ААТ “Дварэц-Агра” на сёння абсалютныя лідары, дзе атрымана самая высокая ўраджайнасць зерня, – павіншаваў дварэцкіх аграрыяў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Зразумела, што гэтаму паспрыяла ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, аб чым паклапацілася ААТ “Молочный Мир”. З сямі дварэцкіх камбайнавых экіпажаў тры намалацілі больш за дзве тысячы тон збожжа – практычна 50 % ад усяго выніку. Спрацаваў прынцып “добрая тэхніка ў руках прафесіяналаў”. Сёлетняе жніво было познім і складаным, аднак гэта не перашкодзіла атрымаць багаты ўраджай, 15 % ад якога ў агульны каравай раёна ўнесла менавіта ААТ “Дварэц-Агра”. Жадаю, каб традыцыя такіх высокіх намалотаў заставалася ў вас і надалей. А каб дабіцца гэтага – проста любіце сваю справу. Больш за дзевятнаццаць з паловай тысяч тон разам з алеянасеннем рапсу атрымалі на жніве-2025 у ААТ “Граніт-Агра”, сярод чатырнаццаці камбайнавых экіпажаў-гранітаўцаў планку ў тысячу тон пераадолелі адзінаццаць, у астатніх вынік яшчэ большы, чатыры вадзіцелі перавезлі звыш трох тысяч тон збожжа, яшчэ адзін – звыш чатырох. – 15 ліпеня мы з вамі выйшлі ў поле, і толькі ўчора скончылі жніво, – павіншаваў гранітаўцаў Андрэй Садоўскі. –  Нягледзячы на экстрэмальныя умовы, у ААТ “Граніт-Агра” атрымана сямнаццаць тысяч шасцьсот тон збожжа, а гэта 25 % ад раённага намалоту. За гэтым праца кожнага з вас, таму прыміце шчырыя віншаванні. У вашым калектыве ёсць чалавек, які любіць сваю справу і з году ў год атрымлівае высокія вынікі амаль па ўсіх відах работ. Гэта пераможца раённага спаборніцтва Уладзімір Гукіш. Цудоўна, што ў раёне ёсць механізатары, на якіх можна раўняцца. Калектывам абедзвюх гаспадарак кіраўнік раёна пажадаў багаты ўражай гэтага года праз жывёлагадоўлю пераўтварыць у яшчэ большыя фінансавыя вынікі. Праграма свята была багатай на шчырыя словы, цёплыя віншаванні, шчодрыя апладысменты, не абышлося без сімвалаў дабрабыту і працвітання – духмяных караваяў ураджаю-2025. Шмат пазітыву і яркіх эмоцый удзельнікам “Дажынак” падарыў святочны канцэрт ад артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі, песні беларускай эстрады ў выкананні спявачкі Славяны і шоу-балета “Другія правілы”, а таксама музычныя нумары віртуоза-балалаечніка Дзмітрыя Стрэжа.

Автор admin 30.08.2025 Выкл.

Студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» выступила на Дожинках в Мостах

Студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» выступила на Дожинках в Мостах Город Мосты ярко отпраздновал Дожинки — праздник урожая. Главным развлечением для детей стало выступление студии ростовых кукол «Яркий праздник для всех». Ростовые куклы подарили много улыбок и детям, и взрослым.🎉🎉🎉 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 30.08.2025 Выкл.

Праздник деревни

📸🚌Внимание к жителям живущим в отдаленных деревнях нашего Дятловского района — это важный момент культурного обслуживания. 🎤🪗🎶 Культура-это не только концерты и праздники в больших города, но и в самом маленьком посёлке или деревне ей всегда рады.  У жителей отдаленных деревень не всегда есть возможность вырваться в районный цент на концерт, поэтому приезд артистов в их родную деревню становится настоящим праздником для души. 📸🚌🪗Сегодня творческий коллектив Дятловского Центра культуры отправился в деревню Руда-Яворская, чтобы поделиться своим талантом, порадовать местных жителей и раскрасить их будни яркими красками искусства. Перед жителями выступил народный театр-студия игры «Соседи», группа «Бархату», творческие артисты сектора нестационарного обслуживания. 💐❤️Артисты выкладывались на все сто процентов, чувствуя теплоту и искренность зрительского приёма. Этот праздник надолго останется в сердцах местных жителей, как символ внимания и заботы, как глоток свежего воздуха, вдохнувший жизнь в тихие будни отдаленной деревни. 📸💐Именно такие праздники показывают, что культура и искусство не имеют границ и доступны каждому, независимо от места проживания! 💓💓💓 Они сближают людей, дарят им положительные эмоции и делают жизнь ярче и веселее! #глубинкойживетбеларусь 💓🚌🎤🪗🎶📸💐🏡 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 29.08.2025 Выкл.

“Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі”

На Лідчыне прайшоў адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі”. Дзятлаўшчыну прадставілі народны фальклорны калектыў Гезгалаўскага дома культуры (кіраўнік Тамара Ступак) і народны фальклорны калектыў Наваяльнянскага дома культуры (кіраўнік Таццяна Загорцава). Па выніках удзелу Дыплом ІІІ ступені у народнага фальклорнага калектыву Гезгалаўскага дома культуры! Віншуем з перамогай!💐 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 24.08.2025 Выкл.