Рубрика: Новости

Цёплае свята для мудрых людзей

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца сустрэчы ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Яны скіраваны на тое, каб дарыць увагу і клопат людзям старэйшага пакалення, напаўняць іх жыццё радасцю і пазітывам. Чарговае мерапрыемства акцыі з ініцыятывы Новаяльнянскага сельвыканкама і мясцовых артыстаў прайшло ў Доме культуры. Разам з навучэнцамі і педагогамі малодшых класаў школы арганізатары ўшаноўвалі жыхароў гарпасёлка “сярэбранага ўзросту”. Павітала ўдзельнікаў мерапрыемства старшныя Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч: – Адносіны паміж маладым і старэйшым пакаленнямі павінны быць паважлівымі, на што і скіравана акцыя “Ад усёй душы”, таму на сустрэчу мы запрасілі школьнікаў. Спадзяюся, тая іскрынка дабрыні і цеплыні, якую мы стараемся “запаліць” сёння ў сэрцах, застанецца з вамі яшчэ надоўга. Дзякуючы Прэзідэнту Беларусі другі год запар у нашай краіне праводзіцца гэты дабрачынны праект, думаю, і для нашага пасёлка ён стане выдатнай традыцыяй. Жадаю вам моцнага здароўя, мірнага неба, простага чалавечага шчасця. Вельмі ўдзячна нашым спонсарам. Гэта індывідуальныя прадпрымальнікі Сняжана Турчэнік, Генрых Барановіч, Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, магазін “Капеечка” ЗАТ Дабраном, Рэспубліканская туберкулёзная бальніца “Наваельня”. – Дарагія нашы бабулі і дзядулі, віншуем вас са святамі, перадаём свае любоў і цяпло, – са святочнымі паштоўкамі для мудрых людзей да віншаванняў далучыліся школьнікі. Ад Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы “Наваельня” ўдзельнікаў свята павіншаваў Мечыслаў Доўгань: – Дарагія землякі, многія з вас мне добра знаёмы, бо працую тут з 1971 года. Мы прадстаўнікі мінулага стагоддзя, ужо не такія актыўныя і мабільныя, бо жыццё бяжыць, многае мяняецца. Тым не менш, жадаю вам здароўя, душэўнай раўнавагі, сілаў, спакою, міру на роднай зямлі і шчасця. Музычныя падарункі для ўдзельнікаў сустрэчы і шчырыя пажаданні падрыхтавалі Таццяна Загорцава, Валерый Герасіменка, Наталля Нагорная, Аляксандр Саалятэ, а таксама Дзед Мароз і Снягурачка. Разам з імі дзеці вадзілі карагоды, а людзі старэйшага пакалення хорам спявалі хіты сваёй маладосці. Не абышлі ўвагай нядаўніх імяніннікаў і былых работнікаў установаў – пажаданні прагучалі ад калектыву дзіцячага сада. За кубачкам чаю ў новаяльнянцаў была магчымасць пагутарыць, абмяняцца навінамі і віншаваннямі, узгадаць мінулае, адным словам, разам правесці час цёпла, шчыра, ад усёй душы. Трохі пазней свята “завітала” яшчэ і на адрасы тых, хто не змог прыйсці ў Дом культуры: да Любові Пашкоўскай, Таісіі Гірэль, Ніны Голікавай. Падобныя мерапрыемствы адбыліся і ў іншых сельскіх саветах.   Іры

Автор admin 11.01.2024 Выкл.

Адзіны дзень галасавання. Подпіс за давер

        Некалькі дзён застаецца да завяршэння важнага этапу электаральнай кампаніі ў Беларусі – вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Зараз працягваецца збор подпісаў. Ініцыятыўныя групы арганізуюць пікеты ў грамадскіх месцах, праводзяць пакватэрныя абыходы. У Дзятлаве каля магазіна “Міраж” сёння таксама адбыўся пікет, арганізаваны ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння свайго прадстаўніка кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Паколькі ў гэты перыяд забаронена любая агітацыя, уся інфармацыя аб патэнцыйным кандыдаце абмяжоўвалася яго біяграфіяй. Пікеты выклікаюць цікавасць у гараджан, таму было досыць людна.         Члены ініцыятыўнай групы гавораць: – Дзятлаўчане актыўна праяўляюць грамадзянскую пазіцыю. Усе людзі добразычліва настроены, і мы ў добрым настроі. На жаль, не ўсе жадаючыя змаглі пакінуць свой подпіс, бо былі без пашпартоў, а гэты дакумент патрэбен абавязкова.   Нагадаем, што збор подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў працягнецца да 15 студзеня 2024 года ўключна. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 16 па 30 студзеня 2024 года ўключна. Пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць у двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі. 25 лютага Беларусь упершыню правядзе адзіны дзень галасавання, калі выбіраць будзем дэпутатаў усіх узроўняў.

Автор admin 11.01.2024 Выкл.

«Хорошее настроение»

      10 января творческий коллектив филиала «Козловщинский ДК» совместно с Козловщинским сельским советом, в рамках республиканской акции «От всей души», провели для людей пожилого возраста концертно-развлекательную программу «Хорошее настроение».

Автор admin 10.01.2024 Выкл.

Што важна ведаць выбаршчыкам?

На Дзятлаўшчыне адбыліся чарговыя сустрэчы з працоўнымі калектывамі і грамадзянамі па месцы жыхарства, у час якіх прадстаўнікі кіраўніцтва раёна тлумачылі асаблівасці электаральнай кампаніі 2024 года і знаёмілі дзятлаўчан з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вадзім Бялятка разам з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марынай Абрамчык наведалі калектыў Новаяльнянскай гарадской бальніцы. – На “Выбарах-2024” у Гродзенскай вобласці будуць абраны больш за паўтары тысячы дэпутатаў, у тым ліку 13 – у Палату прадстаўнікоў, 60 дэпутатаў абласнога Савета, 472 – у раённыя Саветы дэпутатаў і 972 – у сельскія, – увёў прысутных у курс справы Вадзім Бялятка. Таксама ён спыніўся на ключавых дасягненнях у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за мінулы год: у жывёлагадоўлі і раслінаводстве, будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы, адукацыі і турызме. – За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскі раён прызнаны пераможцам спаборніцтваў і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару, – нагадаў Вадзім Аляксандравіч.   Марына Абрамчык пазнаёміла медыкаў з новаўвядзеннямі выбараў 2024 года і расказала, што чакае беларусаў пасля адзінага дня галасавання: – З нашага выбару пачнецца фарміраванне органаў прадстаўнічай улады. Далей, 4 красавіка, на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў ужо новага, 29-га склікання, будуць абраны 56 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, яшчэ 8 прызначыць кіраўнік дзяржавы. Не пазней за 18 красавіка будзе сфарміраваны вышэйшы прадстаўнічы орган улады – Усебеларускі народны сход, дэлегатаў у які вылучаць з прадстаўнікоў усіх галін улады, мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці.   Намеснік старшыні райвыканкама расказаў, што на бягучы год запланаваны капітальны рамонт Новаяльнянскай гарадской бальніцы, рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя. Таксама ён заклікаў дзятлаўчан не заставацца раўнадушнымі да будучыні сваёй краіны, прыняць актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў на ўсіх узроўнях. У гэты ж дзень намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Вольга Жэлезоўская сустрэлася з калектывам раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Работнікам культуры расказалі пра асаблівасці электаральнай кампаніі 2024 года, якія прадыктаваны абноўленай Канстытуцыяй і патрабаваннямі сучаснасці. Таксама гаварылі аб бягучай сітуацыі выбарчай кампаніі ў разрэзе Дзятлаўскага раёна і краіны ў цэлым. Вольга Жэлезоўская пазнаёміла прысутных з вынікамі і дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за 2023 год, заўважыла, што летась было шмат зроблена па рамонце вуліц і жыллёвага сектара Дзятлаўшчыны: – За бюджэтныя сродкі выкананы бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі ў горадзе Дзятлаве, пасёлках Наваельня, Казлоўшчына. Завершаны работы па капітальным рамонце жылога дома № 28 па вуліцы Перамогі ў Дзятлаве, заканчваюцца на жылых дамах у аграгарадку Гезгалы, пасёлку Казлоўшчына. У мінулым годзе на капітальны рамонт жылля з бюджэту было выдзелена больш за 1 мільён рублёў. Вольга Антонаўна расказала аб тым, якія навіны ў гандлі, будаўніцтве і сацыяльнай сферы чакаюць дзятлаўчан бліжэйшым часам, адказала на пытанні з залы.

Автор admin 10.01.2024 Выкл.

Музыкальный подарок для пожилых людей

        10 января творческий коллектив филиала «Дворецкий ДК» совместно с Дворецким сельским советом и Дворецкой средней школой, в рамках республиканской акции «От всей души», поздравили на дому одиноких пожилых людей аг. Дворец: Жих Янину Яновну и Ромашко Раису Александровну. Подарили музыкальный подарок и вручили им сладкие угощения.

Автор admin 10.01.2024 Выкл.

Культурно-познавательная экспедиция «Родное-народное»

В рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь» коллектив сектора нестационарного обслуживания  населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» отправился в культурно-познавательную экспедицию, в отдалённую деревню Санники, где проживает местная мастерица на все руки- Максимчик Ядвига Антоновна. Ядвига Антоновна рассказала нам о своём увлечении- вязании крючком. Вязать она научилась еще в детстве от своей бабушки, и этот навык она поддерживает и развивает по сей день. Мастерица в своих работах использует различные техники и узоры вязания, создаёт удивительные детали, тем самым придавая своим изделиям особый шарм. Во время нашего визита мы не только услышали рассказ о её интересном увлечении, но также получили возможность рассмотреть ее готовые работы, такие как: скатерти, салфетки и покрывала. Каждое изделие, тщательно продумано и отражает уникальный стиль и талант самой мастерицы. Пенсионерка проводит большую часть своего времени дома, поэтому вязание стало, ее основным хобби, а это для неё способ не только насладиться творчеством, но ещё и расслабиться.

Автор admin 09.01.2024 Выкл.

«Калядны перазвон»

     7 студзеня праваслаўныя вернікі адзначылі вялікае свята — Нараджэнне Хрыстова, выдатным завяршэннем якога стаў тэматычны канцэрт у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Найлепшым адкрыццём святочнага мерапрыемства быў “Зімні вальс” у выкананні аматарскага аб’яднання “Элитданс”, які настроіў гледачоў на добры сентыментальны лад. Узгадаў галоўны сэнс свята і павіншаваў з ім усіх дзятлаўчан благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель: – Цяпер у справе нашага ўратавання чарга за кожным з нас, цяпер нам для ўратавання сваёй душы трэба папрацаваць, адказаць на любоў Божую ўзаемнасцю, палюбіць Бога ўсім сэрцам, усім мысленнем сваім. Жыццё зямное нам дадзена для таго, каб ва ўсёй паўнаце выканаць закон Божы – закон любові. Ад усяго сэрца віншую вас са святам Нараджэння Хрыстова! Жадаю вам у гэтым годзе ад Бога немаўляці Хрыста ўсяго і шмат, а найперш – уратавання душы, бадзёрасці духу, моцы сіл душэўных і цялесных, зямной радасці і няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе ваш жыццёвы шлях. На працягу ўсёй святочнай праграмы прафесійныя і самадзейныя артысты радавалі землякоў добра вядомымі музычнымі нумарамі і здзіўлялі навінкамі. Свае зімовыя хіты прадставілі Сяргей Малышчык, Ала Чарняўская, Чэслаў Свіб, Ганна Харлінская, Аляксандра Калмыкова, Алена Касцюк, дуэт Таццяны Шостка і Аксаны Кашляк, да якіх далучыўся з гармонікам выкладчык вакалу СШ № 3 Валянцін Палухін, а яго падапечныя, навучэнкі школы, выканалі цудоўную песню пра Новы год. – Сёння па-сапраўднаму вялікае свята, якое прынесла надзею на зямлю, пераўвасобіла жыццё ўсіх людзей. Усё змянілася, калі нарадзілася немаўля Ісус, – нагадалі гасцям мерапрыемства вядучыя Анастасія Голуб і Аляксандр Раеўскі. – Пасля гэтага людзі атрымалі надзею, радасць, новы шлях. З Нараджэннем Хрыстовым, сябры! Павіншуйце адзін аднаго. Па добрай традыцыі гэтым вечарам не абышлося без каляднага розыгрышу, які вызначыўся адразу двума прызамі – мяккай цацкай для маленькай глядачкі канцэрта і электрачайнікам – для дарослай.

Автор admin 07.01.2024 Выкл.