У Казлоўшчыне прайшло свята пасёлка
Казлоўшчына стала цэнтрам прыцягнення для жыхароў і гасцей раёна: тут адзначылі 81-годдзе вызвалення гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час свята працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, палявая кухня, ладзіўся шахматна-шашачны турнір. Свае экспазіцыі прадставілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з выставай амуніцыі і раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр, які прэзентаваў турыстычныя маршруты. Наведвальнікі маглі даведацца больш пра байдарачны маршрут “Прынёманскія краявіды”, а таксама маршруты “Шчара – рака партызанская” і “Па хвалях Моўчадзі”. Вялікую цікавасць выклікала экскурсія “Дарогамі Дзятлаўшчыны” і тэатралізаваная праграма “Як гулялі і бавілі час нашы продкі”, якая рэалізуецца ў партнёрстве з сядзібай “Каля дуба”. Прыцягвала ўвагу і выстава-дэгустацыя прадукцыі ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. – На выставе можна ўбачыць нашу алкагольную прадукцыю: гарэлку, лікёры, пладова-ягадныя віны і імпартныя напоі, уключаючы малдаўскія і армянскія каньякі. Наша прадукцыя – гэта не проста градусы, у некаторых яе відах ёсць травы і спецыі, яны не толькі арыгінальныя, але і карысныя, – расказала вядучы спецыяліст аддзела продажаў Галіна Свішчук. Урачыстае адкрыццё стала кульмінацыйным момантам свята: ушаноўвалі перадавікоў працы, гучалі словы ўдзячнасці. Наваколле поўнілася апладысментамі, людзі дзяліліся эмоцыямі і гонарам за землякоў. Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Ала Гародка ўручыла падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама і старшыні раённага Савета дэпутатаў, а таксама – Казлоўшчынскага сельвыканкама работнікам розных арганізацый за добрасумленную і шматгадовую працу. Выступіў і старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрый Малочка. Ён адзначыў плённую работу актывістаў партыі з розных установаў раёна, сярод якіх фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ Святлана Каракулька, вадзіцель Дзятлаўскага ПМС Уладзімір Кузьміч і іншыя. У рамках урачыстасці былі ўзнагароджаны жыхары, якія актыўна ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый і земляў агульнага карыстання. Не абышлі ўвагай сем’і Кучынскіх і Гушчаў, якія сёлета адзначаюць 50-годдзе сумеснага жыцця, павіншавалі таксама равеснікаў Перамогі, стогадовую юбілярку Клемянціну Саўрас, Паўла і Таццяну Юрчыкаў – бацькоў самага юнага жыхара Марка, які нарадзіўся сёмым у сям’і. Словы ўдзячнасці прагучалі на адрас Яўгена і Ларысы Горбачаў, якія праз фотаздымкі захоўваюць гісторыю родных мясцін. Музычную частку адкрыў народны ансамбль песні “Уладары” з горада Ваўкавыска. У яго выкананні прагучалі аўтарскія песні пра родную Беларусь, каханне і вернасць. Пранікнёныя словы краналі кожнага, а мелодыі напоўнілі атмасферу цяплом і душэўнасцю. Прадаўжэннем канцэрта стала яркае выступленне танцавальнага калектыву “ЛэйЛа” з горада Слоніма, дзяўчаты падарылі гледачам прыгожыя ўсходнія танцы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Глубинкой живёт Беларусь»
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» в рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь» поздравили с 90-летним юбилеем долгожителя из деревни Санники-Фабишевского Ивана Юльяновича. В свой юбилей Іван Юльянович, смотрит на жизнь с гордостью и радостью. Он благодарит судьбу за то, что она подарила ему столько прекрасных моментов, за то, что он смог прожить жизнь достойно и честно. На вопрос о секрете долголетия он ответил просто и мудро: «Всю жизнь не боялся тяжелой работы. Артисты поздравили юбиляра с праздником, пожелали здоровья, и исполнили песни, которые в молодости так радовали душу. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Хвіліны душэўнасці. Марыя Шыдла: “Песня з мяне льецца сама”
У рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці завітаў у вёску Погіры да 85-гадовай юбіляркі Марыі Шыдла, каб павіншаваць жанчыну са святам. Гаспадыня cустрэла гасцей на сваім надворку з радаснай усмешкай і гасцінна запрасіла ў хату, дзе завялі няспешную размову. Нарадзілася Марыя Мікалаеўна ў вёсцы Погіры ў сям’і сялян. Добрай сяброўкай і дарадчыцай для яе была старэйшая сястра Алена. Бацьку свайго дзяўчынка не памятае, бо ёй быў толькі годзік, калі ён загінуў ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з’яўляючыся ўдзельнікам партызанскага атрада. З тых пор і пачалося яе цяжкае сіроцкае жыццё. Маці са старэйшай сястрой завіхаліся ў полі, гадавалі скаціну, а маленькая Марыя гаспадарыла ў хаце – прыбірала, мыла посуд і выконвала іншыя хатнія справы. Крыху падросшы, дзяўчынка пайшла ў школу, скончыла 7 класаў. Хоць і вучылася добра, магла б набыць прафесію, але працягваць вучобу далей не магла, бо паехаць ад матулі і сястры, пакінуць іх адных не дазваляла сумленне. Дзяўчына пайшла ў калгас на розныя работы, працавала і даяркай, і цялятніцай, пакуль не захварэла на поліартрыт і вымушана была лячыцца шмат гадоў. Але працалюбівую, таленавітую Марыю хвароба не спыніла, яна шмат займалася рукадзеллем – вышывала, вязала, шыла адзенне і сабе, і на заказ. Хоць і было цяжкае жыццё, але Марыя вельмі любіла спяваць і танцаваць, бегала з сястрой і сяброўкамі на вячоркі. Там на яе звярнуў увагу местачковы гарманіст Пётр. Прыгожы вясёлы хлопец запаў у душу Марыі. Яны пакахалі адзін аднаго, пажаніліся. У шчаслівым шлюбе пражылі амаль 47 гадоў, у іх нарадзіліся двое дзетак – Пётр і Аксана. Юбілярка мае чацвёра ўнукаў і пяць праўнукаў. На жаль, ужо 18 гадоў яна жыве адна, муж памёр, але жанчына з цеплынёй і пашанай яго ўспамінае. Пётр Шыдла быў вядомай местачковай асобай. Як і Марыя Мікалаеўна, ён з’яўляўся актыўным удзельнікам мясцовага фальклорнага калектыву, добра граў на гармоніку і хораша спяваў, быў аўтарам знакамітай погірскай кадрылі. Незлічоная колькасць выступленняў, канцэртаў не абходзілася без гэтай сямейнай пары. – Вера ў Бога і любоў да маіх родных, а яшчэ да народнай песні – гэта тое, што дазваляе мне лічыць сябе шчаслівай. У народны калектыў я ўжо не магу хадзіць, хварэю, але песня з мяне льецца сама. Каб спатоліць сваю душу, часта спяваю, – разважае Марыя Мікалаеўна і, крыху падумаўшы, працягвае: – Пражыла я нямала гадоў і ведаю, што трэба жыць па-чалавечы, быць адказным за свае ўчынкі, ніколі нікога не абражаць, паважаць людзей. Нават калі хтосьці ў цябе кіне каменем, то ты ў яго хлебам, тады і злосці не будзе ні на кога. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Хвіліны душэўнасці. Марыя Шыдла: “Песня з мяне льецца сама”
У рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці завітаў у вёску Погіры да 85-гадовай юбіляркі Марыі Шыдла, каб павіншаваць жанчыну са святам. Гаспадыня cустрэла гасцей на сваім надворку з радаснай усмешкай і гасцінна запрасіла ў хату, дзе завялі няспешную размову. Нарадзілася Марыя Мікалаеўна ў вёсцы Погіры ў сям’і сялян. Добрай сяброўкай і дарадчыцай для яе была старэйшая сястра Алена. Бацьку свайго дзяўчынка не памятае, бо ёй быў толькі годзік, калі ён загінуў ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з’яўляючыся ўдзельнікам партызанскага атрада. З тых пор і пачалося яе цяжкае сіроцкае жыццё. Маці са старэйшай сястрой завіхаліся ў полі, гадавалі скаціну, а маленькая Марыя гаспадарыла ў хаце – прыбірала, мыла посуд і выконвала іншыя хатнія справы. Крыху падросшы, дзяўчынка пайшла ў школу, скончыла 7 класаў. Хоць і вучылася добра, магла б набыць прафесію, але працягваць вучобу далей не магла, бо паехаць ад матулі і сястры, пакінуць іх адных не дазваляла сумленне. Дзяўчына пайшла ў калгас на розныя работы, працавала і даяркай, і цялятніцай, пакуль не захварэла на поліартрыт і вымушана была лячыцца шмат гадоў. Але працалюбівую, таленавітую Марыю хвароба не спыніла, яна шмат займалася рукадзеллем – вышывала, вязала, шыла адзенне і сабе, і на заказ. Хоць і было цяжкае жыццё, але Марыя вельмі любіла спяваць і танцаваць, бегала з сястрой і сяброўкамі на вячоркі. Там на яе звярнуў увагу местачковы гарманіст Пётр. Прыгожы вясёлы хлопец запаў у душу Марыі. Яны пакахалі адзін аднаго, пажаніліся. У шчаслівым шлюбе пражылі амаль 47 гадоў, у іх нарадзіліся двое дзетак – Пётр і Аксана. Юбілярка мае чацвёра ўнукаў і пяць праўнукаў. На жаль, ужо 18 гадоў яна жыве адна, муж памёр, але жанчына з цеплынёй і пашанай яго ўспамінае. Пётр Шыдла быў вядомай местачковай асобай. Як і Марыя Мікалаеўна, ён з’яўляўся актыўным удзельнікам мясцовага фальклорнага калектыву, добра граў на гармоніку і хораша спяваў, быў аўтарам знакамітай погірскай кадрылі. Незлічоная колькасць выступленняў, канцэртаў не абходзілася без гэтай сямейнай пары. – Вера ў Бога і любоў да маіх родных, а яшчэ да народнай песні – гэта тое, што дазваляе мне лічыць сябе шчаслівай. У народны калектыў я ўжо не магу хадзіць, хварэю, але песня з мяне льецца сама. Каб спатоліць сваю душу, часта спяваю, – разважае Марыя Мікалаеўна і, крыху падумаўшы, працягвае: – Пражыла я нямала гадоў і ведаю, што трэба жыць па-чалавечы, быць адказным за свае ўчынкі, ніколі нікога не абражаць, паважаць людзей. Нават калі хтосьці ў цябе кіне каменем, то ты ў яго хлебам, тады і злосці не будзе ні на кога.
Актуальны каментарый. Цаніць і берагчы сваё – важна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” зазначыў: – Мы жывём у стагоддзе глабальных перамен. Магчыма, самых вялікіх за ўсю гісторыю чалавецтва. Якім будзе свет заўтра, мы сказаць не можам. Гэта самая вялікая праблема. Але дакладна ведаем, што ў гэтым віры абавязкова трэба захаваць свае самабытнасць, культуру, традыцыі. Як беларускія народныя традыцыі захоўваюцца на Дзятлаўшчыне, расказала загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец: – Сапраўды, берагчы нацыянальныя традыцыі, звычаі, культуру – вельмі важна. Я згодна з кожным словам Прэзідэнта, і на Дзятлаўшчыне ў гэтым кірунку робіцца нямала. Клубнымі ўстанавамі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіцца грунтоўная работа па захаванні і пераемнасці абраднасці. Галоўным скарбам нашай малой радзімы прызнаны аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны – абрад “Юр’е”, гісторыка-культурная каштоўнасць. Лакальная асаблівасць гэтага свята – традыцыйны абход маладых, якія павянчаліся (заключылі шлюб) на працягу года. Аўтэнтычны абрад з вёскі Ахонава – першы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці. Ёсць у нашым раёне і два аўтэнтычныя фальклорныя калектывы – у вёсках Погіры і Ахонава. У кожнага з іх для пераймання вопыту і традыцый ёсць дзіцячы калектыў-спадарожнік. Праз удзел у святах, абрадах, фестывалях падрастаючае пакаленне артыстаў не толькі запамінае тэксты песень, характэрных для нашай мясцовасці, але і пераймае прыказкі, прымаўкі, звычаі сваіх землякоў, характэрныя для падобных абрадаў і святаў. Ёсць на Дзятлаўшчыне і народныя майстры, якія займаюцца лоза- і саломапляценнем, ганчарствам, вышыўкай, вырабамі з лёну, ткацтвам, з майстар-класамі і сваімі калекцыямі яны прымаюць удзел у раённых і абласных мерапрыемсвах, а іх вырабы з ахвотай набываюць госці нават з-за мяжы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Милый сердцу уголок»
Праздник земляков «Милый сердцу уголок» в деревне Охоново Дятловского р-на. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Арнаменты в традиционной вышивке»
🏵️ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ В отделе традиционного искусства и ремёсел прошла познавательная программа «Арнаменты в традиционной вышивке». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Земля отцов-земля святая»
«Земля отцов-земля святая», под таким названием прошел праздник агрогородка Вензовец, который организовал коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ». 🏡⛪Праздник был наполнен двойной радостью, ведь День деревни совпал с днем памяти святых первоверховных апостолов Петра и Павла. Торжество началось после утренней службы в церкви Святых Петра и Павла, которая расположена в агрогородке Вензовец. 🪗📸🎤Праздник деревни — это общий праздник, он стал не только поводом для веселья и развлечений, но и отличной возможностью провести время в дружеской обстановке. Он собрал вместе коренных жителей, гостей и земляков, проживающих в другой местности, и своим размахом и душевностью показал, что жизнь в сельской местности совсем не скучна и однообразна. 🎶🎶🎤Музыкальные поздравления для жителей дарили талантливые артисты Дятловского районного центра культуры и народного творчества. Теплые слова, яркие музыкальные номера, доброжелательные улыбки -все это делало его атмосферу в этот день особой. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Зажынкі ў ААТ “Граніт-Агра”
У дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ў ААТ “Граніт-Агра” адбылося традыцыйнае свята “Зажынкі”, якое дало старт сёлетняй уборачнай кампаніі. Удзельнікамі свята сталі адміністрацыя ААТ “Граніт-Агра”, кіраўніцтва раёна, Данілавіцкага сельвыканкама, прадстаўнікі духавенства і самі аграрыі – тыя, хто сёлета будзе весці нялёгкую бітву за ўраджай. У адну шарэнгу выстраілася ўся ўборачная тэхніка прадпрыемства, якая будзе занята на ўборцы, а на сталах гасцей чакалі духмяныя караваі – сімвал дабрабыту і ўдачы ў вялікай справе. Першы сноп гэтага года галоўны аграном сельгасарганізацыі Алена Майсейчык уручыла гаспадару свята – дырэктару ААТ “Граніт-Агра” Уладзіміру Лашко. Уладзімір Іосіфавіч звярнуўся да гранітаўцаў са словамі наказу і пажаданняў: – Паважаныя калегі, хлебаробы, сёння мы даём старт уборачнай кампаніі 2025 года – адной з самых значных у календары сельскагаспадарчых работ. З даўніх часоў хлеб з’яўляецца сімвалам дастатку краіны і найбольшай каштоўнасцю для беларусаў. Таму выказваю словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам за прафесійную і зладжаную работу, якая дазволіла вырасціць добры ўраджай. Цяпер важна сабраць зерне без страт у максімальна сціслы тэрмін, зрабіць свой уклад ва ўмацаванне харчовай бяспекі нашай краіны. Жадаю моцнага здароўя, добрага надвор’я і надзейнай тэхнікі. Лідар мінулагодняга жніва, камбайнер Андрэй Гукіш перадаў кіраўніку гаспадаркі каравай з пажаданнем, каб сёлетні быў не горшы за папярэдні. Аграрыяў павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Паважаныя работнікі ААТ “Граніт-Агра! Віншую вас са святам “Зажынак”, якія сёлета сімвалічна супалі з вялікім хрысціянскім святкам. На прыкладзе вашага калектыву адчуваецца, што ўборачная кампанія – справа сапраўды ўсенародная. Мы падышлі да жніва з добрым ураджаем на полі, але важна яго сабраць без страт. Уборачныя плошчы істотныя – сёлета па раёне больш за 16,4 тысячы гектараў, больш за пяць тысяч гектараў рапсу, убіраць якія будуць 53 камбайнавыя экіпажы Дзятлаўшчыны, 14 з іх у вас. Вялікая работа чакае не толькі механізатараў, вадзіцеляў, а і спецыялістаў. Вынік кампаніі будзе залежаць ад агульнай работы і прафесіяналізму. Жадаю ўсім працаўнікам вёскі моцнага здароўя і добрага надвор’я. Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка далучыўся да словаў віншавання: – Прыемна сёння бачыць тут калектыў ААТ “Граніт-Агра”, нацэлены на выніковую зладжаную работу. Нягледзячы на сюрпрызы надвор’я, іншыя нечаканасці вы робіце ўсё магчымае для таго, каб выканаць сваю задачу па максімуму. Уборачная кампанія падвядзе вынік значнаму аб’ёму работ, распачатых яшчэ з восені. Упэўнены, што вынік будзе высокі, а ўклад прадпрыемства ў раённы каравай – важкім. Хлебаробаў прадпрыемства павіншавала кіраўнік спраў Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык. Яна пажадала аграрыям плённай працы, удачы, дабрабыту ў сем’ях і міру на зямлі. Расказалі аб асаблівасцях сёлетняй уборачнай кампаніі, павіншавалі калег галоўны аграном ААТ “Граніт-Агра” Алена Майсейчык і галоўны інжынер гаспадаркі Аляксандр Спасюк. – Ад усёй душы жадаю вам здароўя і сіл – маральных і фізічных. Уборачныя плошчы сапраўды вялікія, важна ўбраць іх эфектыўна. Будзем спадзявацца, што надвор’е паспрыяе хлебаробам, здароўе і тэхніка не падвядуць, і мы адной вялікай згуртаванай камандай пройдзем гэты шлях, – адзначыла Алена Сяргееўна. Спецыяльна да свята “Зажынак” былі выпечаны караваі і духмяныя кексы, якімі пачаставалі ўсіх гасцей. Памаліўся за добры ўраджай і асвяціў сельскагаспадарчую тэхніку настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Валерый Мануйла. Урачысты старт дадзены, наперадзе – гарачая і няпростая пара жніва. Сёлета аграрыям Дзятлаўшчыны належыць сабраць ураджай амаль на 24 тысячах гектараў пасяўных плошчаў, зрабіць свой важкі ўклад у беларускі каравай. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Алкоголь-дорога в никуда»
Работники филиала «Гезгаловский Дом культуры» провели акцию для жителей аг. Гезгалы «Алкоголь-дорога в никуда». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.