Сельскія вясёлыя старты ў Вензаўцы
Сельскія вясёлыя старты ў Вензаўцы На пачатку спаборніцтваў – сельскіх вясёлых стартаў – арганізатары свята запрасілі прысутных пабачыць даўнейшы абрад: як выпраўлялі на касьбу. Яго паказалі мясцовыя маладыя людзі Яна Мармыш і Станіслаў Сёмуха. Дзяўчына напаіла касца квасам, а той аддзячыў за клопат павязанай хусткай. Гэты абрад даручалася даўней выканаць самаму сталаму касцу і вясковай прыгажуні. Такім чынам Яна і Стас далі старт спаборніцтвам на “сенажаці”. У вясёлых стартах прымалі ўдзел пяць каманд – КСУПаў “Белагурна”, “Жукоўшчына”, “Слава працы”, “Вензавец” і ААТ “Граніт-Агра”. Вядучая спаборніцтваў Наталля Нагорная прапанавала паўдзельнічаць у шасці выпрабаваннях. Пераважная большасць з іх тычылася сенакосу: касі, каса, пакуль раса; на тыя ж граблі; перанясі сена цераз балота; зрабі сувенір з сена, а таксама былі жартоўны конкурс – надышла ноч і спаборніцтвы асілкаў – самы дужы. Пераможцай вясёлай сельскай эстафеты стала каманда КСУП “Жукоўшчына” ў складзе Дзмітрыя і Юліі Расолькаў, Аляксея Вайтушкі, Яўгена Кійко, Алёны Сантоцкай. Дарэчы, прадстаўнікі гэтага сельгаспрадпрыемства перамагаюць сёлета ўжо другі раз запар. Папярэдні поспех мелі на свяце лёну ў Дварцы. Другое месца заняла каманда КСУП “Слава працы”, трэцяе – ААТ “Граніт-Агра”. Каманды атрымалі дыпломы пераможцаў, адзначаны падарункамі, якія прадаставіў спонсар стартаў – райспажыўтаварыства і, вядома ж, узнагароджаны апладысментамі гледачоў, якіх нямала сабралася на нядзельнае свята. А самыя бурныя апладысменты былі адрасаваны вензавецкаму касцу Раману Осіпаву. Ён прызнаны пераможцам сярод касцоў-удзельнікаў спаборніцтваў і атрымаў тытул “Касец-2017”. Раман, як адзначыла журы, паспяхова выканаў усе ўмовы: скасіў свой надзел якасна і хутка. Перамогай свайго касца мясцовыя балельшчыкі былі вельмі задаволены. Яшчэ адзін мясцовы касец – чатырохгадовы Максім Пятчыц – таксама заслужыў увагу і атрымаў падарунак. І хоць каса ў Максімкі была пластыкавая, і трава ў яго не клалася ў пракосы, хлопчык старанна паўтараў рухі сапраўдных касцоў. А навучае сельскай працы малога мінчаніна дзядуля – Віктар Мікалаевіч Пятчыц, да якога ў Вензавец на лета прывозяць унука. Да свята касцоў творчае аб’яднанне “Гаспадынька”, якое створана і працуе пры Вензавецкай школе, падрыхтавала дэгустацыю страваў, якія звычайна гатавалі ў час сенакосу. Таму для ўдзельнікаў спаборніцтваў дататковым “прэзентам” было запрашэнне пачаставацца смачнымі стравамі. Жанна Свіб і Таццяна Мармыш парупіліся пра юшку па-вензавецку, дранікі, бліны, квас і іншую смакату.
Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы
Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы Пакатаць дзяцей вярхом на кані прапанавалі арганізатары свята. І ахвотнікі знайшліся. Як і на экстрэмальныя атракцыёны, дзе , здаецца, падрыхтоўку “праходзяць” касманаўты. Для дзятвы працаваў надзіманы гарадок, батуты, можна было пастраляць у ціры. Добры попыт мелі бяспройгрышная латарэя з цацкамі і сувенірамі. Пэўна, у паловы вензавецкай дзятвы на памяць пра свята засталіся мяккія зайчыкі, сабачкі, коцікі і … дрэўцы шчасця.
Творчы вечар В.І. Хрышчановіч
Творчы вечар В.І. Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі» 17 чэрвеня ў аддзеле культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» у рамках культурнай нядзелі «Знакамітыя землякі» прайшоў творчы вечар, прысвечаны творчасці Веры Ігнатаўны Хрышчановіч «Жыве пісьменнік на маёй зямлі». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці, якія наведваюць дзіцячы аздараўленчы лагер «Эколаг», лагер працы і адпачынку «Юныя памошнікі» і палатачны лагер «Алімпіец». Прагучалі вершы Веры Ігнатаўны, творчасць якой пранікнута любоўю да роднага краю і сваёй зямлі.
Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы
Свята касцоў: гандаль, гульні, забавы Пакатаць дзяцей вярхом на кані прапанавалі арганізатары свята. І ахвотнікі знайшліся. Як і на экстрэмальныя атракцыёны, дзе , здаецца, падрыхтоўку “праходзяць” касманаўты. Для дзятвы працаваў надзіманы гарадок, батуты, можна было пастраляць у ціры. Добры попыт мелі бяспройгрышная латарэя з цацкамі і сувенірамі. Пэўна, у паловы вензавецкай дзятвы на памяць пра свята засталіся мяккія зайчыкі, сабачкі, коцікі і … дрэўцы шчасця.
Развлекательная программа «Забавный кавардак»
«Забавный кавардак» 17 июня в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла развлекательная программа «Забавный кавардак», для оздоровительного лагеря «Эколог» , в рамках районного проекта «Лето -2017»
“Жыві і квітней мая родная вёска!”
“Жыві і квітней мая родная вёска!” У свяце вёсак Ліжэйкі і Паўсаты, якое адбылося 17 чэрвеня сабрала ўсіх жыхароў мястэчка, прыняла ўдзел старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Жых Ганна Мікалаеўна. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам і пажадала прыемнага адпачынку. Стараста вёскі Дзянішчык Ніна Мікалаеўна і Кардаш Людміла Пятроўна сустракалі гасцей духмяным караваем. Кожны жыхар вёсак Ліжэйкі і Паўсаты пастараліся ўнесці сваю лепту ў гэтае выдатнае свята. З любоўю аформілі пляцоўку, на якой разгортвалася дзеянне.
«Вы всегда на службе у людей»
«Вы всегда на службе у людей» 16 июня 2017 года отделом культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» совместно с артистами Дятловского района был проведён праздник ко Дню медика «Вы всегда на службе у людей» для работников Республиканской туббольницы г.п. Новоельня.
“Зецельская старонка, старонка родная мая»
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зецельская старонка, старонка родная мая» 16 чэрвеня работнікамі аддзела культуры і дасуга “Казлоўшчынскі Дом культуры” была падрыхтавана і праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Зецельская старонка, старонка родная мая», прысвечаная творчасці беларускага пісьменніка Дзятлаўшчыны Вікенцію Мікалаевічу Шымуку. Вядомаму чытачу як шчырага лірыка, чалавека дасціпнага, не абыякавага да праблем жыцця, прынцыповага, які з уласцівым яму гумарам выкрывае недахопы нашай рэчаіснасці, аўтар шматлікіх кніг. Шмат нарысаў Віктара Шымука прысвечана героям грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны.У час кампазіцыі чыталіся вершы пісьменніка, гучалі песні.
Вечер отдыха «Те песни, что пели мы вместе»
Вечер отдыха «Те песни, что пели мы вместе» 16 июня работниками сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» для жителей аг. Жуковщина вечер отдыха «Те песни, что пели мы вместе».
Развлекательная программа «Весёлая тусовочка
Развлекательная программа «Весёлая тусовочка 16 июня в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» ,прошла танцевально-развлекательная программа «Весёлая тусовочка» для палаточного лагеря «Олимпиец», в рамках районного проекта «Лето — 2017».