Автор: admin

Танцы, песні, музыка на дзятлаўскай сцэне Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі

Танцы, песні, музыка на дзятлаўскай сцэне Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня, дзятлаўчанам і гасцям горада прадставіў канцэртную праграму Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі. Калектыў пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча носіць ганаровае званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, а 20 красавіка 2017 года яму прысвоена яшчэ і  высокае званне “Акадэмічны”. Гэта —  вядучы харэаграфічны калектыў рэспублікі, які больш чым за паўвекавы перыяд сваёй дзейнасці стаў неад’емнай часткай нацыянальнай культуры. 29 кастрычніка 1959 года лічыцца днём нараджэння калектыву. Тады 50 лепшых танцораў сабраліся на першую рэпетыцыю. А ўжо праз восем месяцаў калектыў паспяхова гастраляваў па гарадах Беларусі, Украіны, Расіі. На сёння беларускія танцоры аб’ехалі, лічы, увесь свет. Зусім нядаўна вярнуліся з В’етнама, дзе праходзілі Дні культуры Беларусі.Танцы  артыстаў Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі ведаюць, разумеюць, любяць гледачы, прымаюць, не шкадуючы сваіх далоняў. І гэты заслужаны калектыў парадаваў сваёй творчасцю дзятлаўчан. Калектыў мае некалькі паўнацэнных праграм, у якія ўваходзяць больш за 50 танцаў. Рэпертуар вельмі разнастайны: беларускія танцы, танцы народаў свету, эстрадна-этнічныя танцы, танцы гістарычнай і ваеннай тэматыкі. Калектыў радуе сваіх гледачоў такімі нумарамі, як “Кадрыля”, “Лянок”, “Паланэз”, ”Бульба”, “Церніца”, “Вечарына”. А такія танцы, як “Украінскі гапак” і “Мяцеліца”, пастаўленыя заснавальнікам калектыву Аляксандрам Апанасікам, выконваюцца да гэтага часу. У Дзятлава калектыў прывёз танцы “Крывічы”, “Віцебская полька”, “Дудалка”, жартоўныя “Кадрылі на зэдліках”, “Ясь і Яніна”, цыганскі танец і сваю знакамітую “Лявоніху”.

Автор admin 03.07.2017 Выкл.

Спартыўная праграма і паказальныя выступленні

Спартыўная праграма і паказальныя выступленні На гарадскім стадыёне, спартыўных пляцоўках, у спартыўных залах горада прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод аматарскіх каманд, міні-футболе сярод 12-13-гадовых падлеткаў, чарговы тур раённага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд. Ратаўнікі прадэманстравалі амуніцыю, тэхнічныя магчымасці, дзеянні пры тушэнні “пажару”. Прадстаўнікі аховы паказалі гледачам, як адбываецца затрыманне “злачынцаў”. У паказальных выступленнях ахоўнікаў удзельнічалі і службовыя сабакі.

Автор admin 03.07.2017 Выкл.

Свята 3 ліпеня

Свята 3 ліпеня Урачыстыя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь распачаліся 3 ліпеня на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве святочнай праграмай “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”. Танцавальную кампазіцыю прапанавалі гледачам артысты Дзятлаўшчыны, а затым віншавальную эстафету прадоўжыў Сяргей Малышчык “Песняй пра Дзятлава”. Віншавальную праграму доўжылі Ала Чарняўская, Аляксандра Апанасік, Алеся Чурай, Яна Мармыш, Генадзь Суравец. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён пажадаў жыхарам горада і раёна здароўя, міру, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, стабільнасці, поспехаў на карысць нашай Айчыны.

Автор admin 03.07.2017 Выкл.

Дятловщина на культурном марафоне

Дятловщина на культурном марафоне 1 июля народные, образцовые коллективы Дятловского района приняли участие в культурном марафоне «Талентаў россып – да свята краіны», приуроченных ко Дню Независимости Республики Беларусь.

Автор admin 01.07.2017 Выкл.

Канцэртная праграма «Шануйце спадчыну сваю»

Канцэртная праграма «Шануйце спадчыну сваю» 1 ліпеня аддзелам культуры и дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» сумесна з сельскім клубам вёскі Ахонава была падрыхтавана і праведзена канцэртная праграма «Шануйце спадчыну сваю» для жыхароў вёскі Клішавічы. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел: ансамбль народнай песні «Суседачкі», Насця Бортнік, Алеся Адамчык, Яўгенія Анушкевіч і Іна Анушкевіч.

Автор admin 01.07.2017 Выкл.

Концертная программа «Мы любим свою Беларусь»

Концертная программа «Мы любим свою Беларусь»                30 июня состоялся концерт для одиноких людей социального отделения Козловщинской больницы.Его подготовили женщины-работники Козловщинского дома культуры. М. Герасимович, М. Михаловская, Н. Савко, а также учащиеся Козловщинской средней школы Анастасия Макарчик, Анастасия Шалесная, Анна Лазовская. Пели белорусские песни, читали стихи. Атмосфера была доброжелательная, душевная и настолько праздничная, что к концерту подключились и женщины социального отделения.

Автор admin 30.06.2017 Выкл.

Ускладанне вянкоў і кветак да помнікаў воінам

Ускладанне вянкоў і кветак да помнікаў воінам 30 чэрвеня работнікі аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» сумесна з удзельнікамі клубных фарміраванняў аматарскай творчасці усклалі кветкі да помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Стараельня.

Автор admin 30.06.2017 Выкл.

Концерт «Песнi чуйнага сэрца»

Концерт «Песнi чуйнага сэрца» 29 июня народный театр-студия игры «Прымакi», под руководством Татьяны Янушкевич с концертной программой «Песнi чуйнага сэрца» навестили жителей Новогрудского района. Свои музыкальные поздравления «Прымакi» дарили для жителей аг. Валевка, Нёвда, Кошелево.

Автор admin 29.06.2017 Выкл.

Цирковая развлекательная программа «В цирке всем весело»

Цирковая развлекательная программа «В цирке всем весело» 27 июня для воспитанников детского сада №1 г. Дятлово сектором внестационарного населения совместно работниками Центра культуры проведена цирковая развлекательная программа «В цирке всем весело».

Автор admin 27.06.2017 Выкл.