Автор: admin

❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚

Добры настрой і песні ў дзень галасавання дорыць выбаршчыкам народны фальклорны калектыў в. Погіры на выбарчым участку #14 у аграгарадку Жукоўшчына. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 26.01.2025 Выкл.

❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚

Добры настрой і песні асноўны дзень галасавання дораць выбаршчыкам работнікі культуры і самадзейныя артысты. Творчыя калектывы Цэнтра культуры і народнай творчасці. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 26.01.2025 Выкл.

❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚

Творческий коллектив филиала «Даниловичский дом культуры» провел концертную программу «Мы голосуем за будущее!» на избирательном участке №4 в агрогородке Крутиловичи. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 26.01.2025 Выкл.

❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚

Народный ансамбль песни «Заранка» Козловщинского Дома культуры выступает с концертом «Квiтней пад небам сiнiм, Беларусь!» на изберательном участке для голосования #15 в г.п.Козловщина. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 26.01.2025 Выкл.

❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚

🟥🟥🟩Народный хор ветеранов труда «Ветераны в строю» ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» выступает с концертной программой на избирательном участке №10 в г. Дятлово. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 26.01.2025 Выкл.

❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚

Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения с концертной программой «Выбираем будущее» на избирательном участке для голосования №18 в агрогородке Хвиневичи. #Дятловскийрайон #ВыбираемВместе #КультураДятловщины Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 26.01.2025 Выкл.

Рождественский бал в Залесье

18 января прошел Рождественский бал в музее-усадьбе Михаила Огинского в Залесье. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 18.01.2025 Выкл.

На моладзевым календары Дзятлаўшчыны – “Святкі.by”

Станцаваць, паспяваць, прыдумаць пажаданні, паваражыць, увасобіцца ў казачную ролю – ды проста! 17 студзеня ў Дзятлаве прайшоў традыцыйны раённы моладзевы агеньчык “Святкі.by”, які дзятлаўчане яшчэ называюць святам знаёмстваў і гумару, радасці і крэатыву. Як і ў папярэднія гады, лакацыяй “Святак-2025” выбралі рэстаран райцэнтра “Ліпічанка”. Сустрэча зноў выдалася багатай на жарты, творчасць, весялосць, танцы і аб’яднала на адной святочнай пляцоўцы прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, аховы здароўя раёна. Поспехаў у рабоце і працоўнага росту ім жадалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, старшыня прафсаюзнай пярвічкі цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Макарчык. “Святкі.by” адметныя тым, што гарманічна аб’ядноўваюць у сабе народныя традыцыі, характэрныя для заліхвацкіх святачных гулянняў,  і сучасныя формы моладзевага адпачынку, таму заўсёды прыносяць удзельнікам цікавыя сюрпрызы і шмат пазітыву. – На моладзевым календары Дзятлаўшчыны “Святкі” з’явіліся больш за дзесяць гадоў таму, – расказаў Уладзімір Казак. – У раёне ёсць і больш афіцыйныя сустрэчы, якія мы правялі крыху раней і расказалі вам, чым жыве Дзятлаўшчына, якія магчымасці ёсць у раёне для маладых спецыялістаў. Цяпер мэта іншая – каб вы зарадзіліся энергіяй і творчымі сіламі. Аднак не магу не падзяліцца з вамі сваімі трывогамі: нядаўна прачытаў у газеце “СБ. Беларусь сёння” артыкул “Лянота, узведзеная ў субкультуру”. Ён аб тым, што ў краінах Захаду сярод моладзі актыўна прапагандуецца творчая лянота. Прыхільнікі гэтай плыні нічога не робяць, толькі адпачываюць, і ўжо чвэрць маладых людзей “пакутуюць на гэту хваробу”. Упэўнены: вы не такія. Я заклікаю вас не стаяць на месцы – развівацца, атрымліваць адукацыю і самаадукацыю, займацца спортам. Поспехаў вам на прафесійным шляху, заставайцеся актыўнымі членамі грамадства, стварайце ўласную будучыню і нашай краіны. – Сёння апошні вечар Святак, ён чароўны, таму загадвайце жаданні, няхай яны спраўдзяцца, – пажадала Кацярына Хілімончык. – Віншую вас са святамі, творчага настрою, поспехаў, будзьце добрымі спецыялістамі і праслаўляйце сваімі справамі Беларусь. – Было б прыемна, каб сёння вы пазнаёміліся, а праз некаторы час мы згулялі хоць адно вяселле, – пераняў эстафету пажаданняў Валерый Макарчык. – Жадаю, каб у вас на рабоце было заўжды спакойна і панаваў лад, цярпення вам, здароўя, фінансавага дабрабыту. На гэтым святочныя сюрпрызы не скончыліся: маладых спецыялістаў раёна чакалі заданні “з капелюша” і знаёмства з Калядой, цікавае апытанне на веданне народных традыцый, затым яны і самі далучыліся да гурта калядоўшчыкаў. Пераапранутыя ў Казу, Мядзведзя, Пеўня, Цыганку, іншых герояў, варажылі калегам. Насычаная конкурсна-забаўляльная праграма не стаміла ўдзельнікаў “Святак-2025”, і сустрэчу прадоўжыла вясёлая дынамічная дыскатэка. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 18.01.2025 Выкл.

С ДНЁМ СПАСАТЕЛЯ!

17 января работники ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» поздравили спасателей Дятловского района с профессиональным праздником — ДНЁМ СПАСАТЕЛЯ. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.01.2025 Выкл.

У бальніцы адкрыўся абноўлены адміністрацыйны паверх

Для медыцынскіх работнікаў Дзятлаўшчыны год пачаўся са знакавай падзеі – адкрыцця пасля рамонту адмністрацыйнага паверха Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. На ўрачыстае адкрыццё сабраліся калектыў і адміністрацыя ўстановы, кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, духавенства. Андрэй Садоўскі адзначыў, што медыкі, якія кожны дзень стаяць на абароне здароўя людзей, павінны і самі працаваць у камфортных умовах. – Прыемна, што кожны год на Дзятлаўшчыне ёсць нямала ўрачыстых нагодаў у сферы аховы здароўя. Сёння Дзятлаўская ЦРБ – важная сістэма раёна, прадстаўленая гарадской, дзвюма гарпасялковымі бальніцамі, чатырма амбулаторыямі, пятнаццаццю ФАПамі, якія маюць патрэбу ў абнаўленні і перыядычных рамонтах. Кожны год з дзяржаўнага бюджэту ўкладваюцца рэсурсы ў абнаўленне і будаўніцтва медыцынскіх аб’ектаў: гэта модульны ФАП, які напрыканцы года адкрыўся ў Ахонаве, перасоўны ФАП, першы выезд якога адбудзецца ўжо на наступным тыдні. За апошнія некалькі гадоў былі адрамантаваны ўсе аддзяленні раённай бальніцы, прыгожым завяршэннем вялікага комплексу будаўнічых работ стала здача ў эксплуатацыю адміністрацыйнага корпуса – аднаго з важных структурных падраздзяленняў установы. На гэты год запланаваны рамонт лабараторыі і шэраг іншых мерапрыемстваў па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы бальніцы,  – адзначыў Андрэй Садоўскі. –  Задумак многа, і ёсць фінансавая магчымасць іх рэалізаваць дзякуючы рабоце рэальнага сектара эканомікі. Сённяшняе адкрыццё – падарунак медыкам ад дзятлаўчан, якія эфектыўна працуюць на сваіх месцах, клопат пра вас, паважаная адміністрацыя бальніцы. У сваю чаргу, чакаем ад вас спагадлівага, чулага стаўлення да пацыентаў і наведвальнікаў, своечасовай дыспансерызацыі, работы з насельніцтвам. Сцены не лечаць, гэта робяць людзі, якія ў іх працуюць. Напярэдадні хрышчэнскіх святаў Андрэй Уладзіміравіч пажадаў калектыву райбальніцы моцнага здароўя, плённай працы для людзей, поспехаў і дасягненняў, мірнага неба над галавой і дабрабыту ў доме. Да віншаванняў далучыліся благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз пробашч Андрэй Лішко.  Яны памаліліся за здароўе работнікаў установы і іх пацыентаў, асвяцілі адрамантаваныя кабінеты адміністрацыі і ўручылі медыкам іконы нябесных заступнікаў, каб ласка Божая заўжды дапамагала ім у працы. Галоўны доктар бальніцы Віктар Яцкевіч выказаў словы ўдзячнасці раённым уладам, падраднай арганізацыі і калегам за ўклад у добрую справу: – Хачу падзякаваць кіраўніцтву раёна за ўвагу да медыцынскай сферы і важкі ўклад у абнаўленне Дзятлаўскай ЦРБ, якое стала добрай традыцыяй. Дзякуючы плённай працы дзятлаўчан, медыцына Дзятлаўшчыны можа актыўна развівацца і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу. Спадзяюся і ў далейшым чуць словы падзякі і гонару ад пацыентаў за тое, як працуе Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца і яе спецыялісты. Прадаўжайце сваю высакародную справу – рабіце ў яе не толькі прафесійны, але і душэўны ўклад. Сімвалічную чырвоную стужку на парозе абноўленага адміністрацыйнага паверха перарэзалі Андрэй Садоўскі і Віктар Яцкевіч. Госці мерапрыемства мелі магчымасць прайсці па светлым калідоры, завітаць у кабінеты адміністрацыі райбальніцы, паразмаўляць з яе работнікамі аб надзённых справах і ўражаннях ад кардынальнага пераўвасаблення працоўных месцаў. Бягучы рамонт трэцяга паверха адміністрацыйнага корпуса Дзятлаўскай ЦРБ плошчай 533,5 квадратных метра быў распачаты ў чэрвені мінулага года, на яго выдаткавана больш за 476 тысяч рублёў з раённага бюджэту, які ажыццяўляла ТАА “РуВітБуд” (г. Мінск), нагляд за будаўніцтвам – ТАА “Стэс Інвест Інжынірынг”, работы па ўладкаванні пажарнай сігналізацыі – Дзятлаўскі вытворчы ўчастак Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ, падсобныя работы – гаспадарчая група Дзятлаўскай ЦРБ. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.01.2025 Выкл.