Жыццёвай мудрасці рубеж: Юліі Гульнік – 107 гадоў (+відэа)
Не ўсякаму чалавеку адпушчана лёсам адзначыць стагоддзе зямнога жыцця. Для тых жа, хто пераступіў гэты рубеж мудрасці, кожны наступны год як чарговае дасягненне, якое не грэх прыемна адсвяткаваць сярод блізкіх і сяброў. У Юліі Фларыянаўны Гульнік з Казлоўшчынскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна сёлета выдаўся чарговы “важкі неюбілей” – 107- годдзе. 31 студзеня, у дзень нараджэння нашай зямлячкі-доўгажыхаркі, з падарункамі і самымі сардэчнымі словамі віншаванняў да яе прыехалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Васкель, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, артысты Казлоўшчынскага дома культуры. Да гасцей з радасцю далучыліся персанал аддзялення і сябры Юліі Фларыянаўны, многія з якіх жывуць побач ужо шмат гадоў. – Вельмі прыемна, што менавіта ў сістэме сацыяльнай абароны Дзятлаўшчыны ёсць самы сталы чалавек раёна – талісман нашай галіны, вы, паважаная Юлія Фларыянаўна, – павіншавала імянінніцу Алена Васкель. – Нягледзячы на складаны і поўны выпрабаванняў жыццёвы шлях, вы заўсёды застаяцеся добрым, чулым, спагадлівым чалавекам. Дзякуй вам за гэта, здароўя і яшчэ доўгіх гадоў жыцця. Яркую песенную паштоўку для Юліі Гульнік падрыхтавалі артысты, між іншых старадаўніх хітоў у іх выкананні прагучаў класічны “Мае гады – маё багацце”. Ад імя моладзі Дзятлаўшчыны цёплыя словы віншавання ў адрас імянінніцы выказала Кацярына Хілімончык: – Вы прайшлі працяглы жыццёвы шлях, на ім сустракалася нямала перашкод і горычы, якія пераадолелі з цярпеннем і мудрасцю, дык няхай наперадзе застануцца толькі шчаслівыя і светлыя дні, напоўненыя прыемнымі падзеямі і сустрэчамі, здароўя вам, бадзёрасці духу і яшчэ шмат гадоў жыцця. Прыемную місію ад імя раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і яе старшыні Вадзіма Бяляткі выканала Таццяна Нікіпорчык, якая перадала Юліі Фларыянаўне пажаданні ад аб’яднання і прыемны падарунак – мяккі дыванок, які зробіць будні доўгажыхаркі яшчэ больш камфортнымі. Далучыліся да віншавальнай эстафеты сябры па аддзяленні і работнікі – кожны імкнуўся сказаць хоць некалькі добрых слоў, падзяліцца пяшчотай абдымкаў, сфатаграфавацца побач з імянінніцай. Пасля афіцыйнай часткі душэўныя размовы прадоўжыліся за чаяваннем. Як высветлілася за сталом, прыемныя сюрпрызы для Юліі Гульнік пачаліся яшчэ з раніцы: любімай бабулі ў яе 107-ы дзень нараджэння з далёкага Калінінграда патэлефанаваў унук Алег, якому пасля смерці дачкі Юлія Фларыянаўна замяніла маці. Хлопец вырас годным чалавекам, быў ваенным лётчыкам, цяпер пенсіянер, жыве ў Калінінградзе, акрамя яго, блізкіх сваякоў у доўгажыхаркі не засталося. Імянінніца добра памятае падзеі мінулых гадоў, падтрымлівае размову, нават жартуе. Прайсці такі доўгі шлях, нягледзячы на перашкоды і выпрабаванні лёсу, ёй дапамаглі добразычлівы характар і любоў да людзей. Лёс не песціў Юлію Гульнік. Як сама зазначае, жыццё пастаянна выпрабоўвала яе на трываласць, бо нарадзілася ў 1918 годзе, у той час з нашых тэрыторый яшчэ не адступіла Першая сусветная вайна. Была дзяўчынка восьмай у шматдзетнай сялянскай сям’і. Галеча, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, частыя змены ў палітычнай сітуацыі і грамадстве. Тым не менш Юлія выжыла, вырасла, знайшла сваё асабістае шчасце і ў 1940 годзе выйшла замуж. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Юліі Фларыянаўны ўжо было двое дзяцей. На пытанне, як перажылі ўсе жахі, бабуля толькі ківае галавой і паўтарае: “цяжка было”. На працягу жыцця даводзілася шмат працаваць і дома, і ў калгасе, але не гэта самае складанае, а страта родных людзей, так лічыць Юлія Гульнік. Калі падступіла старасць, а яе прыход доўгажыхарка пачала заўважаць у 93 гады, бо самой стала складана спраўляцца з дамашнімі справамі, жанчына прыняла мудрае рашэнне – пераехаць на пастаяннае жыхарства ў Казлоўшчынскае аддзяленне. Так, з 2010 года бабуля Юлія і жыве тут, стаўшы сапраўднай славутасцю і талісманам установы. Кожны год пасля векавога юбілею ў дні нараджэння яна прымае віншаванні, і хочацца спадзявацца, што гэта цудоўная традыцыя прадоўжыцца яшчэ на многія гады. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Инструктивно методическое совещание по основным направлениям деятельности, по реализации госпрограммы «Культура Беларуси на 2021-2025гг.» в 2025 году
📚С целью повышение знаний работников клубных учреждений, специалисты ГУК «Дятловского районного центра культуры и народного творчества» провели инструктивно методическое совещание по основным направлениям деятельности, по реализации госпрограммы «Культура Беларуси на 2021-2025гг.» в 2025 году✅ 📖✍️Основными темами обсуждения были: — выполнение прогнозных показателей госпрограммы «Культура Беларуси» в 2024 и задачи 2025 годов; -подготовка к областным и республиканским конкурсам, фестивалям, праздникам🎊 -проблемные вопросы в отчетности учреждений📚 — организация брендовых мероприятий ➡️Особое внимание было уделено внедрению новых форм работы и корректировке прейскуранта цен в работе клубных учреждений. ✅В завершении совещания, был намечен дальнейший план работы, а также обсуждая проблемные вопросы в отчетности, специалисты пришли к выводу о необходимости более четкого контроля и планирования, что позволит обеспечить высокую эффективность работы и будет способствовать улучшению работы клубных учреждений. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Хвіліны душэўнасці. Здароўя на доўгія гады – Юліі Белуш
У рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці наведаў жыхарку вёскі Падвялікае Юлію Белуш, якая нядаўна адзначыла 85-годдзе. Імянінніцы пажадалі здаровага даўгалецця, бадзёрасці, прыемных момантаў кожны дзень і парадавалі любымі песнямі. Юлія Васільеўна нарадзілася ў вёсцы Маскалі Мастоўскага раёна ў сялянскай сям’і. Жылі яны ў дастатку. Бацькі былі спакойнымі, працавітымі людзьмі, таму і дачок – Юлю і Зінаіду – выхавалі такімі ж. Дзяўчына скончыла 7 класаў, а ўжо ў 15 гадоў пайшла працаваць на ферму цялятніцай. У вольны час вязала, вышывала, у яе праявіўся і талент да шыцця: стала ствараць сабе модныя рэчы, а затым сястры і сяброўкам. Успамінае, што ў маладосці вельмі любіла спяваць, нават прымала ўдзел у мастацкай самадзейнасці. Замуж выйшла за прыезджага хлопца Тадэвуша Белуша. У той час ён працаваў у леспрамгасе і разам з сябрамі быў кватараваны ў сям’ю Юліі. Так і пазнаёміліся, згулялі вяселле. Затым маладая пара пераехала ў вёску Падвялікае, пабудавалі свой дом. У сям’і нарадзіліся сын і дачка. Юлія Васільеўна пайшла працаваць загадчыцай на жывёлагадоўчы комплекс. Скончыла завочна Ваўкавыскі зоаветэрынарны тэхнікум. Агульны працоўны стаж яе склаў 42 гады. Гадаваць і выхоўваць дзяцей дапамагала свякроў Вікторыя Іванаўна. – Я вельмі ўдзячная сваёй свекрыві за тую неацэнную дапамогу і падтрымку, якую яна мне аказвала па жыцці. І калі свякроў захварэла, я даглядала яе сем гадоў, – з цеплынёй успамінае Юлія Васільеўна. Жанчына ўжо даўно на пенсіі, займаецца хатнімі справамі. У гаспадарцы – куры і кот Жулік, якога падарыў зяць. Дарэчы, кот вельмі ласкавы і добры, як яго гаспадыня. Юлія Васільеўна ўмее цаніць сяброўства. Больш за 50 гадоў сябруе з суседкай Яўгеніяй Радомскай. Яны проста неразлучныя, дапамагаюць адна адной, падтрымліваюць. – Юлія Васільеўна для мяне як родная сястра. Няма таго дня, каб мы не размаўлялі, ніколі нават не сварыліся. Я ўдзячная лёсу, што ў мяне такая цудоўная суседка. Здароўя ёй на доўгія гады, – кажа Яўгенія Міхайлаўна. Дачка Тамара, якая жыве з сям’ёй у Дзятлаве, часта наведвае сваю маму, дапамагае і падтрымлівае яе. – Наша матуля – самая добрая ў свеце. Яна нам дорыць сваю любоў і клопат, перадала свае жыццёвыя веды, традыцыі, вопыт, якія ўжо я перадаю сваім дзецям і ўнукам, – гаворыць жанчына. Дарэчы, у Юліі Васільеўны пяць унукаў і дзесяць праўнукаў, якім яна жадае, як і ўсяму маладому пакаленню, здароўя, шчасця, шанаваць свае законы і традыцыі, міру ва ўсім свеце. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Мечыслаў Генюк: “Я ўдзячны Богу за такую жонку”
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці пабываў у вёсцы Нарбутавічы, каб павіншаваць выдатнага чалавека – 90-гадовага юбіляра Мечыслава Генюка. Мужчына пражыў доўгае, насычанае, цікавае, часам вельмі цяжкае жыццё. Ён яшчэ добра памятае даваенны, ваенны і пасляваенны час. Гісторыя Мечыслава Паўлавіча, яго ўспаміны пра вайну неацэнныя, але сёння хочацца расказаць пра яго сямейнае жыццё. Мужчына з удзячнасцю і вялікай павагай гаворыць пра сваю жонку Ванду Іосіфаўну. Гэтай энергічнай, прыемнай жанчыне ў канцы снежня споўнілася 79 гадоў. – Я ўдзячны Богу за такую цудоўную жонку. Я шукаў яе 33 гады. Яна працавітая, добрая, адказная, заўсёды мяне падтрымлівала ў цяжкія часы, а іх хапала ў маім жыцці. Неаднаразова ў мяне былі вельмі сур’ёзныя праблемы са здароўем, і яна мяне выцягвала, можна сказаць, з таго свету, – так пра сваю жонку з павагай і замілаваннем расказвае Мечыслаў Паўлавіч. І сапраўды, Ванда Іосіфаўна выклікае вельмі прыемнае ўражанне. Яна хоць і знаходзіцца ў сталым узросце, але мае вельмі добрую фізічную форму. Энергічная, гаваркая, гасцінная жанчына падзялілася гісторыяй свайго жыцця: – Нарадзілася я ў сялянскай сям’і. З 15-і гадоў пачала працаваць паштальёнам, абслугоўвала тры вёскі – Муляры, Ведравічы і Нарбутавічы. Потым пайшла вучыцца на тынкоўшчыка, добра асвоіла і гэту прафесію – працавала на будоўлях у Навагрудку, Іўі, Шчучыне. Аднойчы прыехала дадому на адпачынак і на танцах пазнаёмілася з вясёлым хлопцам Мечыславам. Гэтая сустрэча стала лёсавызначальнай, мы хутка зразумелі, што хочам пражыць жыццё разам. Згулялі вяселле, і засталася я жыць у вёсцы. Трымалі вялікую гаспадарку – шэсць кароў, двух коней, свіней, шмат курэй і гусей. Фізічная праца для мяне не была цяжарам, я спраўлялася з работай, а ў вольны час вязала, вышывала, гадавала дваіх сыноў і нават паспявала дапамагаць аднавяскоўцам гатаваць на вяселлях. У жыцці даводзілася вельмі шмат працаваць, але і з задавальненнем хадзіла вечарамі ў клуб, любіла спяваць. Цяпер у нас, старых, іншае жыццё, больш павольнае, ціхае. Кошка Мурка – вось і ўся наша гаспадарка на сёння. Вядома, крыху сумуем па той пары, калі было шумна і гаманліва і ў доме, і ў двары. Але ўсяму свой час, разумеем, што сілы ўжо не тыя, таму знаходзім сабе іншыя заняткі па душы. Займаемся з Мечыславам Паўлавічам паўсядзённымі справамі, сазвоньваемся кожны дзень з сынамі, якія з сем’ямі жывуць у Дзятлаве і Лідзе, цікавімся справамі нашых трох унукаў і двух праўнукаў. Маладому пакаленню раім жыць у ладзе і згодзе, радавацца кожнаму мірнаму дню, добрасумленна працаваць, каб потым у старасці ўспаміналіся толькі лепшыя і прыемныя старонкі жыцця. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚
На избирательном участке в агрогородке Торкачи прошла концертная программа «Мы голосуем за будущее». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚
На избирательном участке аг. Гезгалы прошла концертная программа «Край милый! Сердцу дорогой!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚
На избирательном участке для голосования #2 в агрогородке Войневичи прошла концертная программа «Квітней пад небам сінім, Беларусь!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚
На избирательном участке для голосования #7 в агрогородке Дворец прошла концертная программа «Мир и единство — сила народа». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения с концертной программой «Выбираем будущее» на избирательном участке для голосования №1 в агрогородке Вензовец. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
❤️💚ВЫБОРЫ — 2025❤️💚
Концертную программу «Наш выбор,наша судьба» провели специалисты Новоельнянского Дома культуры совместно с народным духовым оркестром на избирательном участке 19 в г.п. Новоельня. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.