Свята вёскі на Уланаўшчыне

Свята вёскі на Уланаўшчыне

09.08.2017 Выкл. Автор admin

Свята вёскі на Уланаўшчыне

                        9 жніўня жыхары вёскі Уланаўшчына прымалі незвычайных гасцей –  артыстаў  з аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”. Аб іх прыездзе вяскоўцаў апавясцілі загадзя, таму ўсе сабраліся дакладна ў прызначаны час і ў пэўным месцы. Як і належыць, прыйшлі з кветкамі. На хвалюючыя  пытанні жыхароў вёскі Уланаўшчына адказала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.
                  Калі зайграла музыка, бабулі ўміг забыліся аб сваіх праблемах, і іх вочы засвяціліся. Артысты выконвалі такія песні, якія былі добра вядомыя і вяскоўцам. Таму некаторыя жанчыны з задавальненнем падпявалі знаёмыя хіты. Для сваіх аднавяскоўцаў песню “Снегапад” выканала Баброўская Алена Іосіфаўна. Сям’ю Болтач Анатоля Пятровіча і Чаславы Васільеўны павіншавалі з 45-годдзем сумеснага жыцця.  Для жыхароў вёскі Уланаўшчына выступалі: ансамбль народнай песні “Суседачкі”, Мілана Падліпская, Алеся Адамчык, Насця Бортнік, Іна Анушкевіч, Ліза і Маша Бурэц.  Апладзіравалі гледачы артыстам, не шкадуючы далоняў. Дарылі ім кветкі, казалі словы падзякі і вельмі прасілі прыехаць яшчэ раз.