
Дзень вёскі “Сваёй вёсцы нізка пакланюся”
Дзень вёскі “Сваёй вёсцы нізка пакланюся”
У суботу 8 ліпеня жыхары вёскі Зарой адсвяткавалі дзень вёскі “Сваёй вёсцы нізка пакланюся”. Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным. 88 гадоў споўніцца самаму старэйшаму жыхару вёскі –Кудрук Феафаніі Іванаўне. Ветлівыя словы віншаванняў і цёплых пажаданняў яна прымала ад старшыні Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганны Мікалаеўны Жых, жанчыне быў ўручаны каштоўны падарунак.Добры настрой на свяце дарылі жыхарам вёскі артысты аматарскай творчасці аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры»: ансамбль народнай песні “Суседачкі”, Іна Анушкевіч, Ліза Бурэц, Таццяна Муха, у выкананні якіх прагучала нямала выдатных песень аб вёсцы, зямлі, хлебу. Музычныя нумары, таксама дарылі дзеці Алеся Адамчык, Мілана Падліпская, Насця Бортнік, ўзносячы славу і пашану героям вайны, мамам і татам, бабулям і дзядулям.А пра вёску свайго дзяцінства ўспаміналі землякі, якія з’ехалі з вёскі, але за ўсё, што маюць сёння, яны ўдзячныя роднай зямлі і людзям, побач з якімі раслі.Падзячнымі лістамі і падарункамі адзначаны намаганні тых жыхароў вёскі, якія ўтрымліваюць свае домаўладанні і прылеглыя да іх тэрыторыі ў добрым стане.Ліліся песні ад усёй душы, разносіліся па ўсёй акрузе, абвяшчаючы аб славутым свяце, свяце роднай і мілай вёскі.Свята атрымалася. У прыўзнятым настроі разыходзіліся вяскоўцы, абмяркоўваючы запалыя ў душу моманты.