Калі ласка на дзятлаўскі падворак!

Калі ласка на дзятлаўскі падворак!

20.09.2025 Выкл. Автор admin
Калі ласка на дзятлаўскі падворак!

Сёлета дзятлаўчане сустракаюць гасцей абласных “Дажынак-2025” на каларытным падворку, звязаным з тэматыкай кукурузы, якую паспяхова вырошчваюць у нашым раёне.

Гэта прыгожая, смачная ўніверсальная сельскагаспадарчая культура стала і непаўторным элементам дэкору нашага падворка, і адметным пачастункам, які дзятлаўскія гаспадыні гатуюць па-даўнейшаму ў чыгуне.

На абласным фестывалі-кірмашы разам з гаспадарамі гасцей дзятлаўскага падворка сустракае роставая лялька кукуруза, якую спецыяльна да свята пашылі майстры ўзорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”.

Дзятлаўшчына сёлета сабрала багаты ўраджай збожжавых культур, будзем з хлебам! Пацвярджае гэта трох’ярусная кампазіцыя хлебабулачных вырабаў ад выдатных жанчын-хлебапёкаў Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Для тых, хто захоча прывезці з “Дажынак-2025” добрыя ўспаміны ў яркіх фотаздымках, будуць працаваць адразу дзве фотазоны.

Аўтэнтычныя песні Дзятлаўшчыны, беларускія народныя кампазіцыі прагучаць у выкананні народнага ансамбля “Заранка” і тэатра-студыі гульні “Суседзі”.

Адметнасцю нашага падворка сёлета з’яўляюцца майстар-класы ад мастака-кераміста з Дзятлашчыны Анатоля Кардаша.

Госці маюць магчымасць пакаштаваць кулінарныя шэдэўры з кукурузы ад сельгаспрадпрыемстваў раёна і далучыцца да дэгустацыі прадукцыі нашых прадпрыемстваў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.