
🌟КУХНЯ З ВОДАРАМ ТРАДЫЦЫЙ
У кожным доме на Калядныя святкаванні ўспамінаюць рэцэпты страў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, захоўваючы традыцыйнае прыгатаванне, ці прыбліжанае да яго.
На Дзятлаўшчыне, перад калядамі, на посную куццю, варылі пярловую кашу з макам – куццю, грыбны квас,грыбныя вушкі, рабілі хатнія ламанцы, гэта самаробныя печаныя, посныя коржыкі, якія размочвалі ў гарачай салодкай вадзе з макам, варылі белы аўсяны і чырвоны кісель, абавязкова на стале быў селядзец.Лічылася, што на посную куццю на стале павінна быць 12 страў.
На Шчадрую куццю стол быў святочны. Кожная гаспадыня выстаўляе самыя смачныя стравы. У некаторых вёсках абавязкова ў печы варылі свіное вуха (в. Погіры), грыбны квас і вушкі (в. Ахонава), пяклі каўбасу (в. Данілавічы) , жарылі мяса, бліны-аладкі (в. Страла)на розны густ, верашчайку з салам, мясам і цыбуляй. А яшчэ пяклі смачныя пірагі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.