
🌟“Кухня з водарам традыцый”
Калядныя святкаванні ззадавальненнем чакаюць у кожным доме на Дзятлаўшчыне. Удзельнікі народнага фальклорнага гурта в.Погіры Гезгалаўскага Дома культуры вырашылі сустрэць шчодрыя вечары па-свойску, так як сустракалі яго продкі. Успомнілі рэцэпты прыгатавання традыцыйных страў. На Шчадруху ў в.Погіры традыцыйна, абавязкова ў печы варылі свіное вуха, грыбны квас, пяклі каўбасу, бліны-аладкі, рабілі хатнія ламанцы. А яшчэ і калядоўшчыкі хадзілі з зоркаю, пераапраналіся ў Казу, Мядзведзя і віншавалі са святам.
Каб здаровыя былі,
Каб моцныя былі,
святы перажывалі,
а нас праз год зноў чакалі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.