Поздравление с Днём Матери в ОАО «Гранит-Агро»
👩❤️👨Творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры» совместно с заместителем директора ОАО «Гранит-Агро» по идеологической работе и председателем первичной профсоюзной организации поздравили с Днём Матери трудовые коллективы ОАО «Гранит-Агро». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Мама – першае слова на ўсё жыццё
Да самага кранальнага і аднаго з самых значных святаў у календары нашай краіны – Дня маці – была прымеркавана сустрэча старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага і кіраўніцтва раёна з выдатнымі матулямі Дзятлаўшчыны, якая адбылася ў актавай зале сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Кветкі, песні, шчырыя віншаванні, усмешкі – усё ў гэты дзень было для цудоўных жанчын. Па-дамашняму цёплую і ўтульную атмасферу стварылі арганізатары сустрэчы і артысты раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Пакінуўшы на некаторы час усе свае справы і клопаты, матулі акунуліся ў сапраўднае свята, змаглі яшчэ мацней адчуць, наколькі важная іх місія ў жыцці – быць мамай. Андрэй Садоўскі звярнуўся да жанчын Дзятлаўшчыны са словамі віншавання: – Шаноўныя матулі, дарагія жанчыны, прыміце віншаванні з самымі цудоўнымі асеннімі святамі – Днём маці і святам Пакрову Прасвятой Багародзіцы. Гэта адметная дата дазваляе зразумець вялікую місію жанчыны, якая звязана з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Менавіта вам, матулям, даверана самае важнае: будучыня нашай краіны. Сёння ў гэтай зале сабраліся жанчыны-працаўніцы, якія не толькі сваёй працай памнажаюць матэрыяльныя здабыткі раёна, але і выхоўваюць дзяцей. Колькі б гадоў ні было кожнаму з нас, у гэты дзень мы віншуем сваіх матуляў, бо яны для нас самыя лепшыя. Асаблівыя словы хачу выказаць шматдзетным мамам, маці-гераіням, адзначаным Ордэнам маці, якіх у нашым раёне 52. Дзякую мамам, якія ўзялі на сябе працу выхавання дзяцей у прыёмных сем’ях. Ад душы жадаю, каб усе надзеі, якія вы ўскладваеце на сваіх дзяцей, абавязкова збыліся. Каб дзеці пастаянна радавалі вас сваёй увагай. Міру вам, дабрабыту, любові. На памяць аб сустрэчы і з нагоды свята кожная госця мерапрыемства атрымала ад старшыні райвыканкама прыгожую кветкавую кампазіцыю. Да віншаванняў далучылася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель: – Ёсць у свеце адна важная прафесія, у якой няма выхадных, зарплаты, водпуску, якая патрабуе бязмежнага цярпення, самааддачы, вялікага любячага сэрца. Гэта прафесія – мама. Для нацыі, нашага грамадства Дзень маці выконвае важную ролю, бо ўвасабляе ў сабе асноўныя і вечныя каштоўнасці – сям’ю, любоў, клопат. Сёння ў гэтай зале я хачу сказаць вялікі дзякуй вам, паважаныя матулі. Кожная з вас дасягнула ў жыцці сваіх вышыняў у сям’і, працоўнай дзейнасці. Жадаю вам здароўя, міру ў душы і ва ўсім свеце, любові і клопату ад блізкіх людзей і гонару за дзяцей. – Самае высокае прызванне кожнай жанчыны – быць мамай. Шчыра віншую вас са святам, жадаю цяпла і ўтульнасці ў кожным доме, здароўя вашым блізкім, любові і ўдзячнасці ад іх. Жадаю вам заўжды ганарыцца сваім статусам мамы і вашымі дзецьмі, – пажадаў матулям старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Зычанні дабра, шчасця, эмацыянальнага дабрабыту і радаснага мацярынства адрасавала старшыня Дзятлаўскага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская. Яна выказала асаблівыя словы ўдзячнасці прыёмным матулям, у вялікім сэрцы якіх знайшлося месца для многіх дзяцей. Салодкія пачастункі для свята былі прадастаўлены раённымі арганізацыямі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “БРСМ”, прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу, адукацыі і навукі. На працягу ўсяго свята дарылі радасць, усмешкі і музычныя сюрпрызы матулям вядучая Наталля Маліноўская, артысты раёна, навучэнцы школы. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае Теги: #НАШЕ ЛУЧШЕЕ About Author administrator View All Articles Проверьте последнюю статью от этого автора! Эксплуатация электрических приборов: о чем следует помнить 15 октября, 2025 Спортивный праздник в День рождения БМООСП 15 октября, 2025 Вам, мілыя матулі, прысвячаецца 14 октября, 2025 Предыдущая новость Вам, мілыя матулі, прысвячаецца Следующая новость Спортивный праздник в День рождения БМООСП Похожие публикации ВЕТЕРАНЫ: В самом аду, под Кенигсбергом administrator 17 мая, 2013 Как Руда Яворская стала Рудой Партизанской administrator 19 мая, 2013 Конкурс детского творчества “Мелодии любви” administrator 20 мая, 2013 14 мая в Жировичи прибудут мощи святого Спиридона administrator 20 мая, 2013 Поиск Октябрь 2025 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 « Сен VK Instagram YouTube Telegram TikTok Свежие записи Эксплуатация электрических приборов: о чем следует помнить Спортивный праздник в День рождения БМООСП Мама – першае слова на ўсё жыццё Вам, мілыя матулі, прысвячаецца Знаёмцеся, новы старшыня суда Рубрики Актуальнае Важнае Галоўнае Грамадства Да ведама грамадзян Здарэнні і бяспека Культура і адпачынак Падзеі Свежыя навіны Спорт і турызм Улада Хто крылы расправіў на роднай зямлі
Вам, мілыя матулі, прысвячаецца
Пранікнёныя песні, шчырыя пажаданні, цеплыя ўсмешкі, дружныя апладысменты – так 14 кастрычніка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў урачысты канцэрт да Дня маці “Аб той, што дорыць нам жыццё”. Ён сабраў у святочнай зале прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў, навучэнцаў гарадскіх школ, дзятлаўчан і стаў сапраўдным падарункам для жанчын, якія носяць ганаровае званне “мама”. Са сцэны гучалі песні і вершы, цёплыя віншаванні ад вядучых Анастасіі Голуб і яе дачкі Караліны, прафесійных артыстаў і калектываў, юных талентаў нашага раёна. Нумар-сюрпрыз для прысутных матуляў падрыхтавалі мужчыны і іх маленькія памочнікі. З праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Днём маці жыхароў раёна павіншаваў благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель, а ўдзельніцы царкоўнага хору падарылі яркі букет душэўных песень. Ва ўрачыстай абстаноўцы падзяку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за выхаванне сына Мікіты, які паспяхова служыць ратаўніком, для Таццяны і Алега Дудкіных уручыў намеснік начальніка аддзела Аляксандр Беленка. Усіх выступаючых гледачы падтрымлівалі дружнымі апладысментамі, бо на сцэну выходзілі і мамы з дзецьмі, і сыны, дочкі, унукі тых, хто прымаў віншаванні ў зале. Не абышлося і без фатаграфавання на памяць у фае, дзе была арганізавана прыгожая тэматычная фотазона. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Тепло маминых рук»❣️
👩❤️👨Неделя родительской любви стартовала в г. п. Новоельня. В преддверии Дня матери в Доме культуры прошла праздничная концертная программа «Тепло маминых рук»❣️ #ВРЕМЯБЫТЬРЯДОМ Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Осенний бал в Национальной библиотеке в Минске
✨🎩💃Любительское объединение «ЭлитДанс» Центра культуры г. Дятлово под руководством Анатолия Кардаша на Осеннем балу в Национальной библиотеке в Минске🍂🍁🍃 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Творцам добрага настрою прысвячаецца!
Ёсць такая прафесія – дарыць людзям цяпло, любоў і радасць. Гэта пра работнікаў культуры. Традыцыйна ў другую нядзелю кастрычніка яны адзначаюць сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ладзіўся святочны канцэрт, у час якога віншаванні і падарункі прымалі людзі, якія ствараюць свята і адчыняюць дзверы ў свет цудоўнага. – Паважаныя работнікі культуры, прыміце шчырыя віншаванні, – звярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Гэта свята творчых, таленавітых асобаў, выпадковых людзей у гэтай сферы няма. Культура Дзятлаўшчыны развіваецца, яна праслаўляе наш край, вашы выступленні заўжды выклікаюць непадробную цікавасць. Жадаю вам творчых поспехаў, новых дасягненняў, удачы, каб вы атрымлівалі задавальненне ад вынікаў сваёй працы. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Уладзіміравіч узнагародзіў Алу Аблажэй, Марыну Варган, народны тэатр-студыю гульні “Суседзі”. Падзячным лістом старшыні райвыканкама – Марыну Лотыш, Людмілу Маер, Чэслава Свіба, Ганну Ёда, Наталлю Салата, Сяргея Майсюка. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Марыну Бортка, падзячным лістом – Наталлю Лішык. Падзякаваў калегам за плённую працу, пажадаў здароўя, сілаў, падтрымкі родных загадчык сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Ганаровыя граматы ён уручыў Марыне Ажахоўскай, Вользе Барабан, Алене Касцюк, Таццяне Палуносік, Аляксандру Баклушыну, Галіне Мякшыла, Людміле Трафімчык, Ларысе Штогрын, Галіне Кардаш, Аляксандру Блашынскаму, Андрэю Цыгелю, Ганне Болбат, Наталлі Бойка. Працягнуў цырымонію ўзнагароджання намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка і ўручыў падарункі Ірыне Якаўчык і Сяргею Варэйку. Людзей, якія адпрацавалі 20 і 30 гадоў у культуры, павіншавала старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка, пажадала новых прафесійных поспехаў і крэатыўных пректаў. Падарункі ад прафсаюза атрымалі Ганна Ярмоленка, Ірына Сарачынская. Ушанавалі і сёлетніх юбіляраў: з 60-годдзем – Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў, з 35-годдзем – народны тэатр-студыю гульні “Суседзі”. У гэты дзень адзначаюць сваё прафесійнае свята не толькі артысты, але і педагогі школы мастацтваў, музейныя і бібліятэчныя работнікі. Віншаванні ў вершаванай форме для калег падрыхтавалі дырэктары гэтых установаў раёна Ала Барысенка, Таццяна Шэнаева, Вераніка Паўлоўская, Вольга Бойка, Наталля Маліноўская. Кожны год дружная сям’я культработнікаў папаўняецца маладымі і перспектыўнымі спецыялістамі. Сёлета ў раён прыбылі два чалавекі. У святочнай абстаноўцы павіталі і прысвяцілі ў культработнікі Дзіяну Болбат і Ангеліну Лабарэвіч. Парадавалі не толькі калег, але і ўсіх гасцей віншаванні ад работнікаў Гезгалаўскага дома культуры, раённай бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчага музея, дзіцячага танцавальнага калектыву “Сунічкі”, аматарскага аб’яднання “ЭлітДанс”. Бурнымі апладысментамі і кветкамі ў падарунак павіталі ветэранаў культуры, якія прысутнічалі ў зале. Падзякаваў віноўнікам урачыстасці за супрацоўніцтва і ўклад у культуру навучання насельніцтва асновам бяспекі жыццядзейнасці начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, пажадаў ім бясконцай энергіі і натхнення. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Ад даўніны да сучаснасці»
В отделе традиционного искусства и ремесел прошло открытие выставки этнопредметов и работ мастеров традиционного искусства «Ад даўніны да сучаснасці». В рамках мероприятия прошли мастер-классы по ткачеству и прядению на «калаўродзе». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Мы павінны зберагчы нашу культурную спадчыну
У гарадскім пасёлку Воранава прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Беларусі” – намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”. Удзел у ёй прымалі і работнікі культуры Дзятлаўшчыны. Загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец падзялілася, што цікавае давялося пачуць, убачыць і ўзяць сабе на заметку на мерапрыемстве: – Гэту канферэнцыю, у якой удзельнічалі прадстаўнікі з усёй краіны, праводзілі менавіта на воранаўскай зямлі, бо там найбольшая колькасць незвычайных рэцэптаў з таркаванай бульбы. Мэта сустрэчы – аб’яднаць веды пра такія стравы па ўсёй Беларусі, далей на іх аснове падрыхтаваць дакументы для накіравання ў ЮНЕСКА, каб стравы з таркаванай бульбы былі ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны. Я ў сваім дакладзе “З вопыту правядзення свята бульбы і практыка ўкаранення гастранамічных пляцовак на фестывалях і святах Дзятлаўскага раёна” расказвала пра наша свята бульбы ў Гезгалах. Дарэчы, на Дзятлаўшчыне два элементы нематэрыяльна-культурнай спадчыны – абрад Юр’е ў вёсцы Ахонава і стравы з таркаванай бульбы. Было цікава слухаць кожнага выступоўцу, бо ва ўсіх свае традыцыі. Напрыклад, дакладчыца з Ельска расказвала не толькі пра стравы з бульбы, але і кухонныя рэчы, неабходныя для іх прыгатавання. Яна знайшла ў сваёй бабулі тарку з бляхі, у якой цвіком былі зроблены дзіркі. І тарка да гэтай пары рабочая. У час дакладаў паказвалі шматлікія фотаздымкі страваў, і адразу ўспамінаўся бацькоўскі дом, як мама смажыць дранікі. Гэта ж нашы беларускія традыцыі. На канферэнцыі прыйшлі да выніку, што дранікі і стравы з таркаванай бульбы аб’ядноўваюць не толькі радню, але і розных людзей, гэта наша аўтэнтычнасць, наш культурны код. Традыцыя пераймання прыгатавання дранікаў не спыняецца і не спыніцца, бо перадаецца ад пакалення пакаленню. – Што яшчэ запомнілася? – У другі дзень канферэнцыі мы наведалі свята Воранаўскі дранік, дзе кожная лакацыя была прысвечана аднаму мясцоваму рэцэпту. Ад Гродзенскай вобласці ўдзельнічала восем раёнаў, рэцэпты дранікаў якіх увайшлі ў спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны. На Дзятлаўскім падворку былі два носьбіты – гаспадыні, якія выкарыстоўваюць рэцэпты сваіх бабуляў – Таццяна Палуносік і Ірына Бакшук. Яны на месцы пяклі дранікі па шасці рэцэптах. Не было адбою ад жадаючых паспрабаваць нашы прысмакі, бо яны былі гарачымі, як таго і патрабуюць класічныя рэцэпты гэтай стравы. – Што карыснае для сябе ўзялі з гэтага мерапрыемства? – Калі мы праводзілі даследчую работу ў сваім раёне, спыніліся толькі на рэцэптах дранікаў, як аказалася, гэта самая папулярная страва з цёртай бульбы на Дзятлаўшчыне. А ў другіх абласцях шмат іншых рэцэптаў з таркаванай бульбы, цікава было паслухаць пра гэта. Цяпер і мы будзем далей працаваць па пошуку такіх рэцэптаў у нашым раёне, каб выпусціць кнігу. Мы гатовы прымаць іх ад жыхароў Дзятлаўшчыны, якія лічаць, што іх рэцэпты ўнікальныя. Няхай тэлефануюць, прыходзяць у Цэнтр культуры. А напрыканцы хачу паўтарыць словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якія агучыла адна з дакладчыц і з якімі я поўнасцю згодная: “Мы павінны зрабіць усё для таго, каб зберагчы і памножыць нашу культурную спадчыну, выхаваць на ёй новае пакаленне”.
Хвіліны душэўнасці. Гісторыя вялікай сілы духу
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншаваў з 90-гадовым юбілеем Клаўдзію Кармільчык, жыхарку аграгарадка Вензавец. Жыццёвы шлях Клаўдзіі Іосіфаўны – гэта гісторыя вялікай сілы духу, бязмежнай любові да сям’і і вернасці свайму дому. Яна нарадзілася ў цяжкія гады і выхоўвалася ў шматдзетнай сям’і, дзе з дзяцінства зведала цану працы, узаемадапамогі і простых радасцей. “Працавалі вельмі шмат, адпачываць не было часу,” – успамінае яна пра сваю маладосць. Яе цяга да ведаў, вучобы сутыкнулася з суровай рэальнасцю таго часу: пасля заканчэння пачатковай школы ў вёсцы Нагорнікі яе не пусцілі ў пяты клас, бо трэба было хадзіць у іншую вёску, а дзяўчынка часта хварэла, бацькі баяліся, што зімой будзе цяжка дабірацца на вучобу. Клава засталася дома і дапамагала маме па гаспадарцы, пазней пайшла працаваць у калгас. Але нават у бясконцай рабоце яна знаходзіла месца для творчасці: у тыя гады ткала, вязала і вышывала, ствараючы сваімі рукамі ўтульнасць і прыгажосць. Яе юнацтва азмрочыла Вялікая Айчынная вайна, выпрабаванні якой яна перажыла з мужнасцю, уласцівай яе пакаленню. Самым шчаслівым перыядам свайго жыцця жанчына называе першыя гады замужжа. Гэта быў час, поўны надзей, кахання і сумеснага будаўніцтва свайго сямейнага гнязда. А яшчэ Клаўдзія Іосіфаўна вельмі любіла спяваць. Яе голас быў настолькі цудоўным, што аднойчы госці суседзяў, пачуўшы яе спевы, прапанавалі паехаць у Мінск, запэўніваючы, што з такім талентам можна знайсці там добрую работу. Але сэрца жанчыны было прывязана да дома і сям’і, і яна засталася, сваім дарам дзялілася з блізкімі. Асабліва Клаўдзія Іосіфаўна любіць песню “Расцвела под окошком белоснежная вишня”. Яе голас, які гучаў у царкоўных песнапеннях або за святочным сталом, ствараў цёплую атмасферу дома. У 48 гадоў жанчыну напаткала цяжкае выпрабаванне – яна стала ўдавой. Застаўшыся адна, знайшла ў сабе сілы жыць далей, дапамагаючы сыну. Сёння яна жыве разам з ім і нявесткай. Жыццё падносіла розныя ўрокі. Яшчэ ў дзяцінстве Клаўдзія перажыла страшнае гора – пажар, у якім быў страчаны бацькоўскі дом. І праз некалькі дзесяцігоддзяў, у 2010 годзе, агонь зноў пастукаўся ў іх жыццё, поўнасцю знішчыўшы дом, у якім жылі з сям’ёй. Прыйшлося пачынаць усё з пачатку, і яны пераехалі ў Вензавец. Галоўным яе багаццем і спадчынай, жывым працягам, заўжды была і застаецца дружная сям’я. У жанчыны трое ўнукаў і ўжо чацвёра праўнукаў. Пражыўшы доўгае жыццё, поўнае выпрабаванняў, галоўная парада, якую Клаўдзія Іосіфаўна дае маладому пакаленню, простая, але мудрая: “Берагчы здароўе”. У гэтай кароткай фразе ўвесь вопыт чалавека, які ведае сапраўдную цану жыцця і сіл, неабходных для клопату пра блізкіх. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
97 лет – это не просто цифра
📸🍁97 лет – это не просто цифра, это жизнь, наполненная мудростью и опытом. В этом возрасте, как никогда, важно окружить человека любовью и напомнить ему, что он не одинок и любим. 💐В рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь» артисты приехали поздравить с 97-ым Днем рождения долгожительницу из агрогородка Хвиневичи — Евдакию Григорьевну Улога. 🎶🎶Это было не просто поздравление, а настоящий праздник души! 🎁 Памятные подарки, искренние пожелания благополучия и крепкого здоровья – все это стало для именинницы не только приятным сюрпризом, но и проявлением заботы. Артисты подарили ей частичку своего тепла и внимания, напомнив о том, как важно ценить каждый момент и чувствовать поддержку близких. Евдакия Григорьевна была безмерно рада гостям и поделилась мудрыми напутствиями молодому поколению: «Уважайте, цените друг друга – ведь годы бегут, как вода… И только когда ты остаешься один, то тогда понимаешь – что такое одиночество…» Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
