День: 01.10.2025

В ЦРБ состоялось праздничное мероприятие, посвященное Дню пожилых людей

В учреждении здравоохранения “Дятловская центральная районная больница” состоялось праздничное мероприятие, посвященное Дню пожилых людей, организованное профсоюзным комитетом для сотрудников и ветеранов труда. Мы выражаем искреннюю признательность за ваш вклад и ценный опыт, которым вы делитесь. Желаем, чтобы этот день был наполнен радостью, вниманием и заботой со стороны близких и друзей. От всей души желаем вам крепкого здоровья, благополучия и долгих лет жизни, наполненных счастьем, — отметила в своем выступлении заместитель главного врача Наталья Литвинская. Председатель профсоюзного комитета Валерий Макарчик дополнил: Желаем, чтобы каждый день был наполнен приятными моментами и позитивными эмоциями. Мы высоко ценим каждого и вас и выражаем благодарность за всё, что вы сделали для нас. Для всех присутствующих праздничное настроение и музыкальные номера подготовили народный хор ветеранов “Ветераны в строю” и артисты районного центра культуры. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 01.10.2025 Выкл.

Віншаванні для жанчын мудрага ўзросту

Людзі шаноўнага ўзросту – мудрыя, вопытныя, паважаныя. Людзі шаноўнага ўзросту – мудрыя, вопытныя, паважаныя. Яны ўяўляюць сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. З нагоды свята прадстаўнікі раённага савета ветэранаў са шчырымі віншаваннямі і падарункамі наведаліся да нашых зямлячак-доўгажыхарак Ядзвігі Сцяпанаўны Каралецкай, якая ў верасні адзначыла 97-годдзе, і Таццяны Міхайлаўны Хамко, якая ўвесну адсвяткавала сваё 96-годдзе. Гэтым цудоўным жанчынам зычылі здаровага даўгалецця, бадзёрага настрою, мірнага неба і ўсяго самага найлепшага.

Автор admin 01.10.2025 Выкл.

Са святам, мудрыя людзі!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны агеньчык, прысвечаны Дню пажылых людзей. На сустрэчу з кіраўніцтвам раёна былі запрошаны ветэраны працы арганізацый Дзятлаўшчыны сталі гонарам працоўных калектываў і прыкладам для маладых калег. Многія з іх і сёння ў страі. Павітаў заслужаных работнікаў і павіншаваў з адметнай датай старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – У першы дзень кастрычніка мы традыцыйна адзначаем цудоўнае свята мудрых людзей, якія маюць свой жыццёвы вопыт і дзеляцца ім з маладымі. Сёння ў мяне ёсць унікальная магчымасць выказаць вам словы ўдзячнасці ад раённага выканаўчага камітэта. Гэты год адметны: сёлета Дзятлаўскі раён адзначае сваё 85-годдзе. За гэты час змяніліся чатыры пакаленні дзятлаўчан, і кожнае з іх мела свае жыццёвыя выпрабаванні. Нашы дзяды і прадзеды прайшлі ваеннае ліхалецце, на вашы плечы лягло аднаўленне эканомікі, развіццё прадпрыемстваў. Вы стваралі той фундамент, які мы сёння маем. Былі складаныя гады развалу Савецкага Саюза, станаўлення суверэннай Беларусі. Цяпер таксама не самыя простыя часы, аднак мы з кожным годам усё больш развіваемся, наша зямля становіцца прыгажэйшай длякуючы аснове, якая была закладзена старэйшымі пакаленнямі. Многія з вас ужо выгадавалі дзяцей, вы з’яўляецеся для іх прыкладам, а для свайго раёна – надзейным тылам і апорай. У дзень гэтага светлага свята хачу выказаць словы ўдзячнасці і пажадаць вам моцнага здароўя, прадуктыўнага даўгалецця, міру і дабра. Ад прафсаюзаў арганізацый і калектываў, у якіх  працавалі або працуюць, пенсіянеры атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі. Разам з вядучымі Чаславам Свібам і Марынай Лукіянец госці мерапрыемства жартавалі, спявалі любімыя песні і дзяліліся добрым настроем адзін з адным. Цёплая сустрэча за чаем прадоўжылася сумесным фатаграфаваннем на памяць і святочным канцэртам, музычныя паштоўкі да якога падрыхтавалі прафесійныя артысты раёна і аматары. Упрыгажэннем праграмы стала выступленне саміх віноўнікаў урачыстасці – народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 01.10.2025 Выкл.