У Лідзе прайшоў абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”
Лідчына стала цэнтрам прыцягнення для таленавітых носьбітаў беларускага фальклору з усёй Гродзенскай вобласці. Тут, у рамках XXXII Дня беларускай пісьменнасці, прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы». Гэта знакавая падзея сабрала на адной сцэнічнай пляцоўцы на плошчы па вуліцы Савецкай лепшых прадстаўнікоў народнай творчасці, каб падзяліцца з гледачамі багаццем і самабытнасцю культурнай спадчыны. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі наррдные фальклорныя калектывы Наваяльнянскага дома культуры (кіраўнік Таццяна Загорцава) і Гезгалаўскага дома культуры (кіраўнік Тамара Ступак), адзел традыцыйнага мастацтва і рамёстааў, дзіцячы ансамбль шумавых народных інструментаў “Дварэцкія пацешнікі” (кіраўнік Андэй Добыш) Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.