С визитом добра, радости и песни💐🌼🌺
🍂🍃🍁Поздравительная акция «Добрым словом друг друга согреем». Председатель Дворецкого сельисполкома совместно с творческим коллективом филиала «Дворецкий Дом культуры» поздравили 97-летнюю жительницу д. Новоселки Бородюк Елену Петровну, 97 летнюю жительницу аг.Роготно Юргель Янину Викентьевну, 97 летнюю жительницу д.Санники Белькович Елену Антоновну и 97 летнюю жительницу аг. Дворец Войтик Станиславу Казимировну с Днём пожилых людей. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Вераснёўскі фэст» 🍂🍁
Бал в Жиличах. Любительское объединение «Элит Данс» под руководством Анатолия Кардаша на Балу во Дворце Булгаков агрогородке Жиличи Могилевская область. Дворцово-парковый ансамбль XIX века нередко называют «второй Несвиж» и даже «белорусский Версаль». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
🌟КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ🌟
27 верасня ў г.п.Воранава прайшоў фестываль «Воранаўскі дранік». На фестывалі клубныя работнікі Дзятлаўшчыны дэманстравалі рэцэпты гаспадынь-носьбітаў. “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і спажывання” на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2022 г. унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
‼️ДРАНІКІ СА СМАКАМ ТРАДЫЦЫЙ:ДЗЕНЬ ДРУГІ‼️
2️⃣ПРАЦЯГВАЕ работу другі дзень навукова-практычнай канферэнцыі «Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі» – намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА» Што чакае сёння? ✨ Пачатак дня: цікавыя выступленнні ад вопытных спікераў, якія распавядуць пра поспехі ў справе захавання і папулярызацыі элемента. 🔧 Далей: прымем удзел у святочным адкрыцці бульба-фэсту «Воранаўскі дранік», паўдзельнічаем ў майстар-класах па прыгатаванню страў з таркаванай бульбы і ў іх дэгустацыі. 👥 Прафесійныя зносіны: не забудзьце пазнаёміцца з новымі людзьмі і абмеркаваць важныя пытанні з калегамі. С уважением Ваша Анастасия!!! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
🔥 НАВУКОВА ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ВОРАНАВА
Дзятлаўшчыну прадстаўляе Марына Лукіянец — загадчык метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ‼️Стравы з таркаванай бульбы сёння стануць галоўнай тэмай абмеркавання прадстаўнікоў устаноў культуры і даследчыкаў з усёй краіны, якіх гасцінна прыняла Гродзенская вобласць. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
85-летний юбилей!
Творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» с большой гордостью поздравили с 85-летним юбилеем Марию Михайловну Зубель, долгожительницу из деревни Великие Шестаки. Поздравления, памятные подарки и прекрасные исполнения песен от артистов- создали в доме юбилярши атмосферу счастья и радости. Долгожительницу окружили заботой и вниманием, подарив ей незабываемые эмоции. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Хвіліны душэўнасці. Ганна Шавель: “З песнямі жыць весялей!”
Сацыяльна-культурны праект “Глыбінкай жыве Беларусь” – гэта асноўны праект, па якім працуе сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. І кожны раз артысты пераконваюцца ў гэтым, калі знаёмяцца з людзьмі з глыбінкі. Менавіта там, у аддаленых і маланаселеных вёсках нашага раёна і жывуць добрыя, шчырыя, душэўныя, адкрытыя людзі – душа беларускага народа. З такой выдатнай жанчынай, 80-гадовай юбіляркай Ганнай Шавель з вёскі Русакі, адбылося чарговае знаёмства. Ганна Барысаўна нарадзілася на хутары Камяніца ў сялянскай сям’і, у якой выхоўвалася чацвёра дзяцей, і яна была самай малодшай. Сям’я жыла бедна, таму бацькам даводзілася вельмі шмат працаваць. Да працы прывучалі і дзяцей. З самых маленькіх гадоў Ганна спазнала ўвесь цяжар сельскага жыцця. Скончыўшы чатыры класы Алёхнавіцкай чатырохгодкі, дзяўчынцы прыйшлося хадзіць у пяты клас у вёску Агароднікі. Затым Ганна моцна захварэла, на гэтым і скончылася яе вучоба. У 14 гадоў дзяўчына пайшла працаваць у калгас паляводам, дарэчы, яе працоўны стаж на гэтай пасадзе склаў 33 гады. Неўзабаве сям’я пераехала ў вёску Русакі. Тут Ганна пазнаёмілася з працавітым суседам Арсеніем, які працаваў трактарыстам. Чатыры гады маладыя людзі сябравалі і ў 1967 годзе вырашылі ажаніцца. Вяселле было вельмі сціплым, але вясёлым. Ганна прыйшла ў дом мужа і стала паўнапраўнай гаспадыняй, таму што вельмі хварэла свякроў, усе гаспадарчыя пытанні дзяўчыне прыйшлося браць у свае рукі. – Мы з Арсеніем Панцеляймонавічам жывём ужо 58 гадоў, і я ні разу не пашкадавала, што выйшла за гэтага цудоўнага чалавека замуж, – гаворыць Ганна Барысаўна. – У 1969 годзе ў нас нарадзіўся сын Віктар. Яму давялося служыць у Афганістане, вельмі перажывалі за яго лёс, але ўсё склалася добра. Цяпер Віктар жыве ў горадзе Бярозаўка. Радуюць нас сваімі поспехамі ўнучкі Алена і Ганна. Алена працуе тэхнічным перакладчыкам з англійскай і французскай мовы, а Ганна праграмістам, дзяўчынкі жывуць у Мінску. Нядаўна ў нас нарадзілася праўнучка Паліна, чаму мы вельмі рады. У доме гэтай гасціннай гаспадыні можна ўбачыць шмат вязаных і вышытых рэчаў. Вязанне і вышыўка – хобі Ганны Барысаўны. – З маладосці захапляюся рукадзеллем. А яшчэ люблю глядзець музычныя перадачы, ды і сама ведаю шмат песень і прыпевак, з песнямі жыць весялей, – адзначае юбілярка. – Люблю і паважаю сваю жонку за яе працавітасць, вясёлы нораў. Жадаю ёй моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, дабрабыту, – павіншаваў з юбілеем Ганну Барысаўну муж. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Калі ласка на дзятлаўскі падворак!
Сёлета дзятлаўчане сустракаюць гасцей абласных “Дажынак-2025” на каларытным падворку, звязаным з тэматыкай кукурузы, якую паспяхова вырошчваюць у нашым раёне. Гэта прыгожая, смачная ўніверсальная сельскагаспадарчая культура стала і непаўторным элементам дэкору нашага падворка, і адметным пачастункам, які дзятлаўскія гаспадыні гатуюць па-даўнейшаму ў чыгуне. На абласным фестывалі-кірмашы разам з гаспадарамі гасцей дзятлаўскага падворка сустракае роставая лялька кукуруза, якую спецыяльна да свята пашылі майстры ўзорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”. Дзятлаўшчына сёлета сабрала багаты ўраджай збожжавых культур, будзем з хлебам! Пацвярджае гэта трох’ярусная кампазіцыя хлебабулачных вырабаў ад выдатных жанчын-хлебапёкаў Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Для тых, хто захоча прывезці з “Дажынак-2025” добрыя ўспаміны ў яркіх фотаздымках, будуць працаваць адразу дзве фотазоны. Аўтэнтычныя песні Дзятлаўшчыны, беларускія народныя кампазіцыі прагучаць у выкананні народнага ансамбля “Заранка” і тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Адметнасцю нашага падворка сёлета з’яўляюцца майстар-класы ад мастака-кераміста з Дзятлашчыны Анатоля Кардаша. Госці маюць магчымасць пакаштаваць кулінарныя шэдэўры з кукурузы ад сельгаспрадпрыемстваў раёна і далучыцца да дэгустацыі прадукцыі нашых прадпрыемстваў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Дажынкі-2025”: свята пашаны, радасці і дастатку
Дзятлаўчане, якія наведалі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі ў Ваўкавыску, падзяліліся сваімі ўражаннямі аб мерапрыемстве. Яўген Клімко, майстар ААТ “Лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”: – У календары для мяне не так шмат святаў, якія па значнасці могуць параўнацца з “Дажынкамі”. Гэты дзень прысвячаецца хлебаробам, працавітым людзям, якія кормяць усю краіну. На галоўнай сцэне свята заслужаныя ўзнагароды атрымліваюць героі жніва, якія, не шкадуючы сіл, вялі бітву за ўраджай, якія могуць адпачыць, а ўжо заўтра вернуцца да сваёй паўсядзённай работы на зямлі. Усім працаўнікам сяла, раёнам-удзельнікам, гасцям гэтага цудоўнага свята жадаю добрага настрою, нязменна выдатнага ўраджаю і мірнага неба над галавой. Яўген і Ларыса Горбачы, жыхары гарпасёлка Казлоўшчына: – Адчуваецца размах свята. Горад-гаспадар сустракае гасцей звонкімі песнямі, танцамі, прыемнымі водарамі страў і сюрпрызамі. Плануем наведаць усе пляцоўкі і абавязкова купіць сувеніры на памяць. Столькі прыгожых караваяў, хлебабулачных вырабаў і іншых пачастункаў – вочы разбягаюцца! Такое ў святочным Ваўкавыску ўсё маляўнічае і вабнае, што хочацца як мага даўжэй пабыць у гэтай атмасферы. Анатоль Кардаш, майстар-кераміст: – Кожны год з задавальненнем прымаю ўдзел у фестывалі “Дажынкі”. Сёння чарговы раз для сябе адзначыў, як год ад года расце ўзровень правядзення свята ўраджаю і прафесіяналізм майстроў, якія прадстаўляюць тут свае творчыя работы. Уражвае, як працуе фантазія гэтых людзей і як прафесійна ўвасабляюцца ідэі. Я таксама сёння не з пустымі рукамі: разам з калегамі з Дзятлаўшчыны прывёз свае вырабы і майстар-клас. Традыцыйна сёлета кожны раён прадставіў на конкурс сноп і каравай – усе яны розныя, па-свойму выдатныя. На мой погляд, дзятлаўскія канкурсанты выглядаюць дастойна на агульным фоне. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«В единстве народа- великая сила!»
В агрогородке Гезгалы прошла концертная программа «В единстве народа- великая сила!», ко Дню народного единства. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.